Ну, вы тут, народ, і напісалі... Пачала чытаць, да так і не скончыла... Давайце і я выкажуся як рэальны ўдзельнік гэтых падзей, а то шмат хто толькі паразважаць майстар, а нават альтэрнатыўныя навіны пачытаць лянота.
1.
На вуліцы выходзяць адны адмарозкі? На мінулыя выбары я была на плошчы ўсе дні запар, паверце, бачыла ўсё сваімі вачыма, ніякіх наркаманаў і алкаголікаў там не было. Неабыякавыя - так. Я на той момант была яшчэ зусім непалітызааная, проста прыйшла ўбачыць тых, хто сапраць Лукашэнкі. І гэты раз таксама людзі збіраліся, каб быць разам ужываю, а не абараняць свае правы на форумах.
2.
З нашым менталітэтам і рэвалюцыя?! Ну ў якой яшчэ краіне дэманстрацыя пасля выбараў ідзе толькі па тратуарах і пераходзіць вуліцу на зялёнае святло?! А ў нас так! І гэта яны і буянілі, і вокны білі?! Не смяшыце. Сняжкамі кідаліся!!!
3.
Кандыдатаў замнога... А ў мінулы раз быў адзін прапанаваны. А зараз у іх была тактыка такая (прэсу чытаць трэба дваякую), каб электарат падзяліўся, сам вызначыўся, каб кожны свайго, магчыма, знайшоў. А ў другім туры аб'ядналіся б. Параўнайце, раней спрачаліся ці за Мілінкевіча, ці за Луку. А зараз вось які выбар. Не жадаеш апазіцыянера - калі ласка Цярэшчанка, мне яго і праграма спадабалася, і сам... Было над чым паразважаць.
4.
Датэрмінова не прымушалі. Я была назіральнікам ад апазіцыйнай партыі гэтыя выбары. Сядзела на ўчастку ўсе дні запар. Паверце, і тут усё бачыла ўжывую. На маім участку не аказалася ні інтэрнатаў, ні в/ч. А на суседнем былі памежнікі. Я бачыла, як іх не толькі строем прыводзілі, але і іх старшыні правяралі бюлетэні. А потым прыходзіў начальнік вышэйшы, і на паперку са спіса выбаршчыкаў перапісваў, хто не даўшоў.
5.
90% яўкі. Дзіўны мне трапіўся ўчастак - на ім яўка аказалася 104%. Бо 50 чалавек дапісалася!!! Верыце?! Падстаўныя людзі прыходзілі па некалькі разоў і галасавалі. Я ж без відэакамеры была, што тут дакажаш. Пры такой ліпавай яўцы наш пенсіянерскі ўчастак набраў 62% за Лукашэнку.
6.
Праграмку не ўсе прадаставілі... Ну, гэта проста нехта не знаёмы з такой сітуацыяй, што атрымаў чалавек легальныя гэтыя ўлёткі, нясе іх з тыпаграфіі на офіс, ці да дому, а тут дзядзечкі ў чорным, тры штукі, хапаюць цябе без іншых сведкаў, тысячы ўлётак забіраюць, а чалавека этага яшчэіна трое сутак сядзяць, быццам бы ён пісаў за прыпынкам альбо матам ругаўся... Не знаёмы з такой сітуацыяй?! Альтэрнатыўную прэссу трэбачытаць ХОЦЬ АДНУ, напрыклад
www.nn.by