Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
09 Август 2025, 14:54:17
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродненщина в войне 1939 года.  (Прочитано 164532 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #570 : 04 Июль 2021, 01:23:25 »

Паважаны tomasz,
камуністамі (як і - нацыстамі, эсэрамі, а нават, харцэрамі) не нараджаюцца. Так сама - і з ахвярамі ды іх катамі. Прыгадайце, хаця б, лёс таго ж С. Прытыцкага...
У Вас жа ахвярай выступае пакуль толькі польскі бок, тады як я кажу пра пэўны стан латэнтнай грамадзянскай вайны, які правакаваў перманентнае насілле адной часткі грамадства супраць іншай і - наадварот. УЗАЕМНАГА насілля!
Толькі ў перыяд з канца 1920-х па канец 1930-х гг. на тэрыторыі Віленскай судовай акругі польская пракуратура зафиксавала каля дзесятка забойстваў па палітычных матывах, здзейсненых мясцовымі дзеячамі КПЗБ у адносінах да польскіх агентаў і правакатараў. 7 лютага 1928 г. у Вільні нейкім Перавозкіным быў забіты дэпутат камуністычнага выбарчага спіса № 13 Нота Ізраель Шварцайг, якога партыйныя калегі падазравалі ў правакацыйнай дзейнасці. 16 сакавіка загінуў былы сябра падпольнага кіраўніцтва КПЗБ і сведка па справе Грамады Міхаіл Гурын, якога па рашэнню партыйнага суда застрэліў С. Клінцэвіч (два гады раней супраць М. Гурына ўжо было здзейснена няўдалая спроба забойства). У лістападзе загінуў жыхар Шыдлоўскай гміны Слонімскага пав. Канстанцін Мароз. 13 мая 1931 г. у Вільні сябрамі мясцовай камсамольскай ячэйкі быў забіты Шлома Марголіс. 10 мая 1934 г. у весцы Асіповічы Казлоўскай гміны Вілейскага пав. таксама па прыгавору партыйнага суда КПЗБ быў забіты па падазрэнні ў сувязях з паліцыяй Аляксандр Субач. Забойцамі, паводле следчай справы, аказаліся мясцовыя камуністы. У Дзісенскам павеце ад рук камуністычнага падполля загінуў селянін з вескі Сцяжкі Нікадзім Івашкевіч.
Акрамя таго былі спробы забойства “правакатараў” Балоха ў Вільні і Сліся ў Валожынскім пав. У канцы 1931 г. быў забіты канфідэнт Дарашкевіч у Гарадзечанскай гміне Наваградскага пав. Пазней двум забойцам Яну Бахару і Уладзіміру Стасевічу быў вынесены смяротны прысуд. У тым жа годзе невядомыя спалілі дом канфідэнта Базыля Тура ў мяст. Негневічах. 31 студзеня 1932 г. сябрамі мясцовай камуністычнай самаабароны быў цяжка паранены выстралам праз вакно  жыхар в. Асташын Любчанскай гміны Навагрудскага пав. Ян Сільвановіч.
На Палессі, як паведамляла камуністычная прэса, адбыліся акты помсты ў вёсках Лушчыцы і Рачкі каля Брэста, а таксама ў Жабінцы. 13 жніўня 1931 г. у в. Новы Двор Пінскага пав. аднавяскоўцам быў забіты выстралам з нагана Тарас Бязручка, якога забойца падазраваў у даносе на яго ў паліцыю. У ноч з 5 на 6 красавіка 1932 г. была спроба забіць выстралам праз акно нейкага Мікіфара Ваеўніка з в. Асташын Любчанскай гміны, якога мясцовыя камуністы падазравалі ў сувязях з паліцыяй. У ноч з 25 на 26 верасня 1932 г. зноў жа выстралам праз вакно быў забіты Антон Шарейка з в. Сеняжыцы Райчанскай гміны Наваградскага пав. Прыкладна тады ж адбылася няўдалая спроба забойства іншага агента – Яна Трусевіча з в. Палоннай, Гарадзечанскай гміны. Часам падазраваных у супрацоўніцтве проста цяжка збівалі, як, напрыклад, Талерчыка Трафіма з в. Талкоўшчына ў 1932 г. У кастрычніку таго ж камуністычнай самаабаронай у Гродне быў забіты Лаўлер Шмелер .
У большасці выпадкаў забойцы атрымлівалі пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Восенню 1939 г. усе каардынальным чынам змянілася..
Паглядзіце, пры нагодзе. гэты артыкул: С. Вовк Гражданская война как тотальное насилее https://cyberleninka.ru/article/n/grazhdanskaya-voyna-kak-totalnoe-nasilstvo

Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,108 секунд. Запросов: 20.