Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
07 Август 2025, 23:53:39
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродненщина в войне 1939 года.  (Прочитано 164457 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #570 : 28 Июнь 2021, 10:07:38 »

Калі, ужо хутка амаль дзесяць год таму, мы адчынялі дадзеную тэму, галоўная ідэя была ня толькі адказаць на пытанне, ці на самой справе меў месца апісаны Г. Ліпіньскай эпізод са смерцью хлопчыка, але, перш за ўсе паспрабаваць зразумець, "...какое место должен занять образ Тадика Ясинского в современном Гродно...". У выніку праявілася два супрацьлеглыя погляды. Першы, пра тое, што "Это ужас, и позор, а не легенда" і другі - пра "прыгожы міт". Але САМАЕ цікавае, што прыхільнікі і аднаго, і другога катэгарычна адмаўляюць у мэтазгоднасці аналізу самой гэтай гісторыі, спасылаючыся на ягоную мітычнасць.
Як пісаў Мікалай Бердзяеў: "Міфы з'ядноўваюць, падпарадкоўваюць, натхняюць, праз іх захоўваюцца грамадствы і робяцца рэвалюцыі". Яны - частка гістарычнай памяці. Пераіначаўшы вядомае выказванне: "Скажы мне пра што ты памятаеш, і я скажу, хто ты". Сёння, калі ў суседняй Польшчы існуюць праспекты ды вуліцы ў гонар Тадзіка Ясінскага, адчыняюць чарговы музей, здымаюць фільм, ігнараваць яго тут у Гародні, як мінімум, дзіўна. Аднак, гаворка ідзе ня толькі пра аднаго чалавека, але пра з'яву - Тадзік і ягоныя сучаснікі натхняліся прыкладамі іншых герояў, як і тыя, хто быў на супрацьлеглым баку, за бранёй танка...
На старых праваслаўных могілках у Гародне, зусім недалёка ад кенатафа, сімвалічнай магілы, Тадзіка Ясінскага, знайшоў свой апошні прытулак Мікалай Якімовіч - адзін з кіраўнікоў мясцовага Беларускага нацыянальнага камітэта, ТБШ, Грамады, беларускага дабрачыннага таварыства, кандыдат ад беларусаў у польскі сейм, журналіст. Пачынаючы  з 1919 г., калі ён вярнуўся ў горад з вымушанай эвакуацыі, амаль не было года, каб Якімовіч не сядзеў у польскай турме па абвінавачанню ў антыдзяржаўнай дзейнасці. 
Апошні раз быў асуджаны як сябра БСРГ па “справе 56-ці” ў 1928 годзе ў Вільні на 6 год пазбаўлення волі. Апеляцыйным судом прыгавор зменьшаны да 2 год. Пакаранне адбываў у Равічскай турме, адкуль быў вызвалены 20 сакавіка 1929 года, за чатыры дні да смерці. Памёр у Гродзенскім сейміковым шпіталі. Паводле В.Якімовіча, ягоны брат быў паўторна арыштаваны пасля вызвалення з турмы ўжо ў Гродна. “Якімовіча арыштавалі, - узгадваў пазней ён, - але так як той быў хворы, дык польская дыфензіва адаслала яго ў шпіталь. Па указцы польскай дыфензівы і спасылаючыся на неабходнасць аперацыі, Якімовіча пазбавілі жыцця, г.з. – зарэзалі, толькі каб пазбавіцца ад непатрэбнага і небяспечнага элемента…”.
На ягоным пахаванні 29 сакавіка на гарадскіх могілках прысутнічала каля 200 чалавек, у тым ліку сябры Гродзенскай акруговай і гарадской управаў ТБШ, а так сама, паводле В.Якімовіча – І.Дварчанін і “камуністы з Варшавы”. З прамовамі выступілі Б.Стрэшко і І.Баліцкі, пасля чаго, сабраўшыяся заспявалі рэвалюцыйны гімн. Паводле данясення польскай паліцыі прысутнічаўшыя на пахаванні праваслаўны пратадз’якан і псаломшчык, якія адпявалі памершага, пачушы песню, дэманстратыўна сышлі з могілак.
На магіле Якімовіча два помніка: адзін - пастаўлены яму і ягоным бацькам, другі - пазнейшы, пасляваенны, мабыць усталяваны братам, з надпісам: "Тут покояться тела измученные в тюрьмах польско-фашистский палачей в борьбе за коммунизм".


* 1.jpg (9,35 Кб, 155x206 - просмотрено 444 раз.)
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,087 секунд. Запросов: 20.