Это что-то принципиально меняет в этой истории? 13 или 15. Прывязали, подстрелили , попал под танк и тело на гусеницу намотало.
Поймали, отобрали карабин и отрубали указательный палец или поймали, отобрали карабин, надавали под зад и домой к матке - тут разница есть кое какая
...Ад самага пачатку існавання дадзенай тэмы, а гэта ўжо некалькі год, мы спрабавалаі аналізаваць міт, сутнасць якога, калі ў двух словах, зводзілася да нявіннай дзіцячай ахвяры ў імя Радзімы. Катаванне савецкімі танкістамі дзіцяці, нават - не забойства, было сімвалам антычалавечнасці савецкай улады, які ставіў яе амаль на адзін узровень з жахамі нацызма... І ўзрост ахвяры тут меў выключнае значэнне, бо, як і ў кожным іншым падобным міце, ён як раз з'яўляўся трыгерам для эмацыйнай ацэнкі самой трагедыі... Гэта як, напрыклад, подзьвіг Панфілаўцаў - сам факт, што не ўсе з жаўнераў загінулі не адменяе гераічнага ўчынку, але забівае міт. Ці постаць Зоі Касамадзем'янскай - узгадка пра яе яшчэ дзіцячую хваробу (мінінгіт), як спроба пераглядзець адэкватнасць яе паводзін ды г.д.
Нават, калі ўявіць, што Тадзіка прывязалі да танка, а сам факт ягонага існавання яшчэ не азначае вярагоднасць абставінаў ягонай смерці, гэта ўжо не распяты хлопчык, а падлетак - амаль мужчына, схоплены са зброей у руках. Перачытайце яшчэ раз тэму - тут шмат сведчанняў саміх жа абаронцаў Гародні, пра тое, што рабілі з палоннымі савецкімі жаўнерамі. Пленных не бралі. Раненых не пакідалі (лёс таго жа Квітко). Прыгадайце, так сама, пра экіпажы савецкіх танкаў, якіх сажглі жывымі...
Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што гэты канфлікт (агулам - вайна) амаль з першых дзень перакрэсліў усе нормы чалавечай маралі і правіл, амаль адразу набыў рысы татальнага знішчэння.
Менавіта таму, ВЕЛЬМІ важна, што мітычны Тадзік набывае рэальныя рысы, уласны твар, які дазваляе пабачыць жывую асобу, а не МІТ, з ягоным абязлічыным пафасам