Магчыма было б напісаць замест "павінен" "мусіць", але "мусіць" слоўца нейкае няпэўнае, а таму недакладнае. Слова "належыць" нейкае школьнае, а для дарослага сапраўднага ўраду падыходзіць слова "павінен" і толькі.
Каму шмат дадзена, з таго і запатрабаванне вышэйшае.
Дадзеная ўлада адзначае доўг, павіннасць, адказнасць перад айчынай.
Выносіць стратэгічныя пытанні на рэферэндум - гэта праява адсутнасці моцы, улады, цвёрдага ўласнага слова ў прыняцці рашэнняў. Гэта несумленныя хітрыкі, перастрахоўка, якая зараз вельмі выгодная. Маўляў, самі мыла купілі, дык і ясцё цяпер. Перакладанне сваёй адказнасці на падуладнага.
Гэта публічна памытыя млявыя рукі баязліўца Пілата.
Ані павагі, ані даверу гэткім чысценькім бялявым прадажным ручанькам.
Менавіта "падтрымка" была з боку Расіі правільнай пазіцыяй, каб не ківалі на Маскву: маўляў, мы б і хацелі кіраваць, вучыць і гаспадарыць па-беларуску, але зласлівыя бандзюганы "маскалі" нам не дазваляюць. Угнаёная глеба для пяшчотнай гадоўлі русафобіі.

Іншая тэма, што "падтрымка" была вельмі вытворнай, выбранай, у бок нізінных пачуццяў і патрэб, але гэта будзе задужа на сёння.

Да сустрэч!
Подозреваю, что все-таки Вас не зря хотели отчислить из ВУЗа.
Ну не проста так, вядома. Але, рэктару хапіла розуму і характару, каб аддаваць сабе справаздачу па ўласных учынках. Гэта было яго асабістае, самастойнае рашэнне і ініцыятыва, на якую некалі ён быў здольны, як і болшая частка беларускіх мужчын. На сённяшні дзень і час ініцыятыва беларускіх мужчын панішчаная, нажаль.

І вы таму яскравы прыклад.
Труд, это работа за деньги. А когда Вы что-то делаете затак, то это хобби.
Паспрачаюся. Праз "хоббі" магчыма захапляцца ці збіраць, ці вывучаць нешта ўжо гатовае, зробленае іншымі, ці працаваць па шаблону. Не выходзячы за межы таннага стандарту. Можна збіраць нават спасылкі на чужыя думкі, ці нейкія дэматыватары, абмяркоўваць памяркоўна палітыку, спорт і г.д.
Кожная творчасць, а менавіта таленавітая творчасць гэта праца, накіраваная ў плён. Гэта ўдзел з магчымай перамогай.
Кожны мастацкі твор высокай думкі і душы гэта асабістая ўласнасць творцы, прадукт высокага кошту.
Таксама і кожная цікавая, свежая, дасціпная думка ёсць прадукт разумовай працы.
Творцай не кожны можа быць, тут трэба пакліканне і талент.

А слівы прадаваць кожны можа, гэта нізкая кваліфікацыя, аніякага палёту.
