У меня новая идея: колледжи бесплатные, первый курс вуза бесплатный, а дальше бесплатно для отличников и хорошистов
А жопалізам падвойную сціпуху.

А я, а я б зрабіла адзіны ўсеагульны ўніверсітэт, дзе ёсць, напрыклад, абавязковыя дысцыпліны, і якія заўгодна дадатковыя, якія магчыма мяняць хоць пяць разоў на тыдзень. Каб інжынер мог, напрыклад, паслухаць лекцыю пра сасудзістую хірургію, а медык - пра рымскае права. А юрыст, напрыклад - пра японскую паэзію.

У якасці адпачынку. Ну, і каб на любую лекцыю мог прыйсці хто заўгодна - хоць школьнік, хоць рабочы, хоць дэкрэтніца, але ўжо платна. І хай тыя грошы лектару ідуць. Ладна, няхай 88 адсоткаў.

Адбор у прахвесары хай бы адбываўся ў залежнасці ад колькасці людзей на лекцыях. І няхай бы заахвочвалі праводзіць семінары якіх-небудзь практыкаў з буйных паспяховых прадпрыемстваў ці клінік. Грашыма заахвочвалі, ці налогавымі льготамі.

Добавлено: 31 Май 2017, 01:55:14
Хо-хо. Вангую вяртанне беларускай мовы ў краіну ў найбліжэйшы час. Май (працяжнік) кастрычнік 2017 года.
26.05.2017 Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са школьнікамі было зададзена пытанне наконт вывучэння гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове.
— Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы… Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове.

Май - раз.