действительно если менять стулья и есть те, кому не надо-стулья будут подписаны.
Гэта ўсё вельмі добра і справядліва, але вы не ўлічваеце адзін моманцік.

Вы не валодаеце правам уласнасці на тэрыторыі школы ці іншай якой установы. То біш права ўласнасці на стульчыкі (ці праектар) за вамі (ці за мной) асабіста не замацована.
Ніхто вам не гарантуе, што не будзе пераводу ў іншы клас з ізноў нечым (усім) паламаным.
А праектарам ніхто акрамя вас не будзе карыстацца.
Будзе каму падпісаць акрамя вас. Ёсць такое слова "інвентарызацыя".
Такім чынам, права ўласнасці на маёмасць належыць школе, таму і адказнасць за яе стан нясе школа, ці РАА, ці міністэрства. Ні ў якім разе не бацькі.
Тое самае міністэрства, якое прымушае нашых дзяцей слухаць ідэалагічную лухту на ўроках і наведваць факультатывы шостага дня. Дзе "дэбілаў будуць вучыць адрозніваць казу ад тапара." Гэта цытата, як што.

І якасць адукацыі не замінае аплочваць рэпетытараў, паміж іншым.
У такіх камфортных прыўкрасных умовах, я лічу, адзінае, што можна ад мяне патрабаваць - беражліва ставіцца да ўнутрышкольнага наваколля. Бацькі і дзеці абавязваюцца нічога не ламаць, не гадзіць і выконваць правілы ўнутранага распарадку.
А ўжо вырашаць за мяне, колькі, каму і куды здаваць мае ўласныя грошы, ніхто не мае права.
Тым больш прымушаць мяне мыць падлогу ў школе, калі ў мяне няма чаго здаць, напрыклад.
Бо спачатку прыбіральшчыца будзе стаяць нада мной і кіраваць, каб я больш рупліва працірала ў закутках.
А потым прыбіральшчыцу звольняць, бо я пасля працы ў свой вольны час буду хадзіць мыць падлогу і вокны. А мой муж у свой вольны час будзе хадзіць рамантаваць мэблю і дзверы. Замест звольненага рабочага.
А зарплату прыбіральшчыцы і рабочага будзе атрымоўваць якая-небудзь цёця.

І яшчэ пры гэтым пакрыкваць на мяне на форуме. Дурным голасам.

B.Sun, гэта я не вам канкрэтна напісала, як што.
