Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
08 Август 2025, 00:37:18
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > Школы города > Гимназия №1 > Тема: Re: Гимназия №1
(Модератор: dимкаs) > Тема:

Сообщение #1552764

Страниц  : 1 ... 77 78 80 81 ... 100 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гимназия №1  (Прочитано 283217 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
dимкаs
Moderator
*****

Репутация: +115/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1147


hrodna pride world wide © toshirskij

S polyakovsky Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #2340 : 03 Июнь 2008, 20:49:49 »

Цитировать
Івана Шылу выкінулі са школы

3 чэрвеня намесьнік старшыні незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» Іван Шыла быў выключаны з салігорскай сярэдняй школы №4. Прычым, адбылося гэта за дзень да апошняга іспыту, які Іван мусіў здаваць у сераду.

Яшчэ напрыканцы траўня ў школе праходзіў пэдсавет, каб не дапусьціць хлопца да іспытаў, але настаўнікі адзінагалосна прынялі рашэньне — дапусьціць Шылу да экзамэнаў. Іван пасьпяхова здаў матэматыку і расейскую мову, заставалася толькі апошняе выпрабаваньне — ангельская мова.

Прыкладна ў гэты самы час у горад гарнякоў прыехала адмысловая камісія зь Менску, якая, па словах некаторых з пэдагогаў, патрабавала, каб маладзёну ўсё ж ня выдалі атэстат аб сярэдняй адукацыі. Прапаноўвалася нават ануляваць вынікі першых іспытаў, нібыта хлопец сьпісваў, але пэдагагічны калектыў зноў адмовіўся пайсьці на гэты крок.

Як кажа Іван, на дырэктарку школу рабіўся пастаянны ціск. З гэтай нагоды Вольга Сянькова нават напісала заяву аб звальненьні, звольнілі і намесьніка дырэктара па выхаваўчай працы. Перад фактам звальненьня таксама апынуліся начальнік аддзелу адукацыі гарвыканкаму і яшчэ тры намесьнікі дырэктара школы.

У аўторак 3 чэрвеня ў гарвыканкаме ў тэрміновым парадку была скліканая камісія па справах непаўналетніх, якая і прыняла ізноў жа адзінагалоснае рашэньне аб выключэньні Івана Шылы са школы. Такім чынам, хлопец ня зможа здаць апошні іспыт для атрыманьня дыплёму.

Іван усё адно зьбіраецца заўтра ісьці на экзамэн, бо лічыць такое рашэньне незаконным.

«Па[ch8209]першае, мяне выключалі за маёй адсутнасьцю. Па[ch8209]другое, калі мяне ўжо дапусьцілі да іспытаў, то ня маюць права пазбаўляць магчымасьці іх здаць бяз важкай прычыны», — кажа І.Шыла.

На думку хлопца, найхутчэй гэта робіцца з той прычыны, каб ён ня змог паступіць у айчынныя ВНУ.

«Калі своечасова не атрымаю дыплём, то давядзецца зьвяртацца ў суд», — гаворыць ён.

Нагадаем Іван Шыла летась быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя «Маладога фронту», але абмежаваўся папярэджаньнем. На рахунку хлопца дзесяткі затрыманьняў і адміністрацыйных пратаколаў. Непаўналетні Іван зьяўляецца адным з найбольш яркіх рэгіянальных актывістаў апазыцыі.

паводле nn.by

вось так, мля, бывае. канешне менавіта нашай гімназіі гэта ня тычыцца, але ж гэтае скоцтва прапусьціць немагчыма. прычым скоцтва гэта сыходзіць звыш, а не ад кіраўніцтва школы (болей б такіх людзей на кіруючых пасадах), якое вельмі дастойна паводзіла сабе ў гэтай сітуацыі.

upd.
Цитировать
... а ее заместитель по воспитательной работе была уволена. Кроме того, утверждает пресс-служба, оставшимся заместителям директора было дано указание составить список учителей И.Шило с указанием имен и мест работы их супругов. © Тут
« Последнее редактирование: 04 Июнь 2008, 15:25:44 от Dimka » Записан

Страниц  : 1 ... 77 78 80 81 ... 100 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,218 секунд. Запросов: 21.