Інтарэсы гарадзенца з'яўляюцца складнікам інтарэсаў беларуса.
Беласток- беларускі, палякі-браты, "Русскій мір"- ліквідаваць, габрэяў- не чапаць. Так думае беларус.
Усё гладка і роўна. На стагодьдзі.
Трасянка- дэфармацыя беларускай мовы. Размаўляй на сваёй і паважай іншую. Сьвет ва ўсім сьвеце!

Сапраўды, Head, вашы лозунгі занадта рэзкія. Нешта вас на крайнасці цягне. Няўжо нельга сябраваць з суседзямі, пакуль яны з мірам ходзяць?
А то ж без павагі і разумення і пачынаюцца "свяшчэнныя" тэроры, рэвалюцыі і іншыя "цікавасці".
Канешне, хацелася б жыць, працаваць і адпачываць, размаўляючы на роднай мове і чуючы яе ў адказ. Але дадзенасць такая, што гэтага няма. Замест паўсюднага ўжывання можна бачыць ўгасанне беларускай мовы. Згодны, шмат чаго дзеля яе згасання зрабілі нашы суседзі. Так, яны захапілі нашы землі, праводзілася спачатку паступовая паланізацыя, а пасля актыўная русіфікацыя насельніцтва.
Зараз Расія сама аслабла і падзялілася. Але яе палітыка дала свае плады, і большасць беларусаў ужо не жадае ведаць сваю мову. Дык што, зусім невялікая актыўная частка павінна ісці вайной на сваех братоў, сяброў за тое, што тыя прынялі русіфікацыю і забыліся пра карані? Навошта гэта, навошта ваяваць і чыніць перавароты?
Калі вярнуцца да лозунгаў спадара Head, то лепш будзе так:
Беласток - польскі (пакуль большасць іх не пажадае далучыцца да Беларусі); палякі, рускія, габрэі - сябры; "Рускі мір" - няхай жыве, пакуль жыве з мірам. Лічу, так думае большасць беларусаў

.