Интересно было бы узнать, у скольких форумчанинов русский язык-родной!?

Мне здаецца, лепей не ведаць.
для гэтага патрэбна
для гэтага, ў першую чаргу, патрэбна змена грамадскага менталітэту.
палітыкі размаўляющiе на роднай мове ну иг..д!
мне здаецца, ў дадзеным выпадку, змены зверху пачнуцца толькі са змены знізу.
песні
я ведаю вельмі шмат добрых беларускамоўных музыкаў і гуртоў. Больш за расейскіх, ва ўсялякім выпадку. Але справа ў тым, што ва ўмомах адсутнасці падтрымкі зверху, ў іх няма такіх піяр-кампаній, як у прадзяржаўнай эстрады. Іх не паказваюць па тэлевізару, няма іх рэклямы, пра іх ведае, ў асноўным, даволі вузкае кола людзей.
карацей кажучы: ва ўмовах, калі людзі баяцца дзяржавы і на любое адхіленне ад зададзенага па тэлевізару курсу рэагуюць негатыўна, ніякіх зменаў не будзе. Надта аморфнае грамадства ў нас.
Можа, проста прыняць той факт, што беларускай мовы ўжо амаль не існуе?
У такім выпадку, трэба адразу і ад нашай фармальнай незалежнасці адмаўляцца.
Вы няправільна сказалі. На нашым этапе мова не можа спыніць існаванне. На ёй напісана шмат твораў, навуковых і мастацкіх прац. Мы проста можам перастаць яе выкарыстоўваць.
што лепш нічога не рабіць
і праўда. Лягчэй за ўсё легчы і памерці.
Беларуская мова сёння, сама менш - мова культуры і навукі. Акрамя таго - сымбаль незалежнасці. Галоўны, аб чым шмат хто забываецца.
Да і ўвогуле - ніколі не варта проста прымаць, што нам даецца. Аднойчы, могуць перастаць даваць.
Народ - не жывёла, не сабака, каб прымаць ад гаспадара ўсё моўчкі. Народ забыўся, што гэта ён гаспадар.