Постакаўскія фарміраванні асабліва адзначыліся падчас кампаніі па абмене насельніцтвам паміж Польшчай і БССР. Пагражаючы зброяй, акаўцы імкнуліся прымусіць беларусаў і ўкраінцаў хутчэй пакінуць тэрыторыю Польшчы, а іх гаспадаркі падвяргаліся нападам і рабункам. І гэта пры тым, што мясцовыя беларусы і ўкраінцы жылі на сваёй этнічнай тэрыторыі, тады я вялікая частка ўдзельнікаў постакаўскіх фарміраванняў і іх камандзіраў на Беласточчыне былі наплывовым элементам з-за новай савецка-польскай мяжы.
За пагрозамі шлі дзеянні. Напрыклад: 7 сакавіка 1945года ў Сядлецкім павеце постааўскім фарміраваннем колькасцю ў 30 чалавек былі абрабаваныя сем’і беларусаў, якія падрыхтаваліся да перасялення ў БССР.
Варожасць перарастала ў супраціў постакаўскаму падполлю з боку мясцовых беларусаў і ўкраінцаў, што ў сваю чаргу, з боку першых выклікала тэрор. Так 25 мая 1945года
атрад “Лупашкі” спаліў непадалёк ад Беластока беларускую вёску Тапаляны.Напружаная палітычная сітуацыя, якая склалася ў сувязі з дзеяннем постакаўскіх атрадаў, яскрава адлюстроўваецца ў справаздачнай запісцы старшыні СНК БССР П. Панамарэнкі ад 2 снежня 1945 года “О ходе эвакуации русского и белорусского населения из Польши на территорию СССР, адзначаў, што «убийства и ограбления белорусского, русского и украинского населения не только не прекращается, а становится повседневным явлением. По неполным данным, только по 6 районом: Белостокскому, Сокуловскому, Валиловскому, Селятичскому, Бело-Подляскому и Бельскому 1945 года бандитами было убито из белорусского населения 229 человек, уведено в лес 14 человек, ранено 12 человек, ограблено 256 хозяйств…Крупные польские банды практически наложили контрибуцию на белорусское население.»
А вось яшчэ адна гісторыя:вёска Зані была адной з ліку некалькіх вёсак, якія на пераломе студзеня і лютага 1946 г. падвяргліся пацыфікацыі, праведзенай атрадам Нацыянальнага вайсковага саюза. Камандзір атрада капітан Рамуальд Райс „Буры” назначыў паасобным узводам вёскі для пацыфікацыі, а сам са сваім намеснікам Казімежам Хмялёўскім „Рэкінам” далучыліся да ўзвода, які накіраваўся ў Канцавізну. Падпольнае польскае войска распараджалася 35 фурманкамі, прызначанымі для транспарту зрабаванага ў беларускіх жахароў Заняў дабра. Пасля рабавання атрад „Бурага”
падпаліў дамы і гаспадарчыя будынкі беларусаў. Жаўнеры абмінулі збудаванні, якія належалі католікам. Калі з палаючых дамоў пачалі ўцякаць галоўным чынам жанчыны і дзеці, паколькі мужчыны дома не начавалі, захопнікі
пачалі страляць па ўцякаючых. Тым, хто ўцякалі на пачатку пацыфікацыі задавалі пытанне:
”Паляк ці Беларус?” . Другі адказ азначаў смерць. Адна з дзяўчынаў рассказала, як спыталі ў яе маці аб нацыянальнасці. Жанчына перад нападнікамі клялася, што полька, прасіла сваю суседку-каталічку аб падцвярджэнні гэтага. Аднак атрымала ад яе адказ. Жанчына загінула на вачах сваёй дачкі. Нападнік стрэліў ёй з пісталетат ў галаву. Загінула тады 24 чалавек, а 8 атрымалі цяжкія раненні. Найстарэйшай ахвяры было 83 гады, а наймалодшай — 3 годзікі.
http://nacijanalist.livejournal.com/129356.html