Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 11:40:25
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 84 85 87 88 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 285196 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
гарадзенка
Гость
« Ответ #2550 : 05 Август 2014, 18:25:40 »

Не магу зразумець паводзіны тых расейцаў, для якіх наша Беларусь стала месцам асноўнага пражывання. Умовы жыцця для вас нічым не адрозніваюцца ад умоў жыцця беларусаў. Ваша родная руская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Беларусі і большая частка беларусаў карыстаецца выключна рускай мовай. Але вам гэтага мала, вам абавязкова трэба нагадзіць, нават там, дзе вы жывеце. Вы нахабна, як напрыклад  - Бацькiн сын  -  ганьбіце, крыўдзіце. здзекваецеся з беларусаў і беларускай мовы, з гісторыі і культуры беларусаў. А калі беларусы спрабуюць бараніцца, дык мы адразу становімся  нацыстамі. Але  калі растаптаць душу народа - дык гэта апошняя мяжа. Пасля гэтага ўжо наступіць ваш "рускі мір" , ад якога вы і збеглі ў пошуках нармальнага жыцця. Дык навошта вы так сябе паводзіце, надаела нармальнае жыццё?
А можа ў вас ворагаў замала? Пасля таго, як "рускі мір" прыйшоў на частку Украіны і крымваш, вы да канца свайго жыцця набылі сабе кроўнага ворага - украінцаў. Вы яшчэ і беларусамі захацелі папоўніць спіс вашых ворагаў?

Добавлено: 05 Август 2014, 19:04:17
Спадарыне  РaranoЯ (прабачце, што памылкова раней Вас назвала спадаром).

=гарадзенка = фактам з'яўляецца і тое, што няма ніякага раўнапраўя паміх рускай і беларускай мовамі, асабліва на працы беларус, на вялікі жаль, не мае права выбара, інакш можа страціць працу.
=РaranoЯ= Вот уж вы не правы...это от человека зависит,от его внутреннего духовного составляющего Подмигивающий

Давайце паразважаем.  Усё справаводства ва ўсіх дзяржаўных і прыватных установах Беларусі вядзецца на рускай мове.  І беларус хоча ён гэтага, ці не, асноўны працоўны свой час будзе думаць, пісаць і размаўляць па-руску. Ад яго ўнутранага стану і жадання нічога не залежыць. І атрымліваецца, што родная беларуская мова ўспрымаецца як штосьці другаснае і не вельмі патрэбнае ў жыцці, у якім праца, а значыць і руская мова, займае 8 , а то і болей гадзін у дзень.
Беларус, які доўгі час размаўляе па-руску, зусім незаўважна для сябе пачынае і думаць на рускай мове і лічыць сябе рускім. На маю думку, мае вялікае значэнне яшчэ як гучыць мова. Руская і нямецкія мовы - вельмі агрэсіўныя, ваяўнічыя, нездарма гэтыя народы заўсёды ваююць. Наша беларуская мова мілагучная і мірная, яна для жыцця, а не для вайны. Таму беларусы, размаўляючы зашмат па-руску могуць гэту агрэсію рускіх пераняць, што вельмі небяспечна.
Што да агрэсіі беларускамоўных беларусаў да рускамоўных, пра якую Вы напісалі, лічу такое недапушчалым, вельмі шкада, што такое адбываецца. Усе іншыя мовы, асабліва сваіх суседзяў, трэба паважаць, вывучаць. Але найбольш і ў першую чаргу неабходна шанаваць, вывучаць, размаўляць па-беларуску, каб зберагчы беларускую нацыю, дзяржаву і незалежнасць.



« Последнее редактирование: 05 Август 2014, 19:04:17 от гарадзенка » Записан
Страниц  : 1 ... 84 85 87 88 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,094 секунд. Запросов: 22.