Капітан Шэндзік
Когда человек рождается, он умеет делать две вещи: кричать и гадить под себя. Всему остальному человека приходится учить...
Настоящий гродненец
   Репутация: +25/-4
Offline
Сообщений: 526
Родине нужны герои, женщины рожают дураков!
|
Когда спланировали акцию Буря ? и за 2 года до неё начали перемещать л/с, хм самому не смешно. Завтра напишу, когда создавалсь отрады АК на Беларуси. Не люблю тролльсские беседы ни о чём. [spoiler]Навагрудская акруга АК. У першапачатковым перыядзе арганізацыяй акругі АК займаліся 92 афіцэры і 250 падафіцэраў. Начальнікам аператыўнага аддзела штаба быў капітан Уладыслаў Ставоўскі ("Сава"), ад'ютантам ка-менданта, начальнікам сувязі і легалізацыі - падпаручнік Зянон Батаровіч ("Здзіслаў" "Хмара"),начальнікам разведаддзела - капітан Баляслаў Васілеўскі ("Бустрамяк"), інтэндантам - падпаручнік Стэфан Мэнкальскі ("Дунін"), начальнікам бюро інфармацыі і прапаганды - Станіслаў Ваўжыньчык ("Лігенза"), начальнікам інжынернай службы - падпаручнік Юзэф Лубікоўскі ("Сібірак"), шыфравальшчыцамі штаба - Марыя Купрыяновіч ("Марыя"), Аліна Яноўская ("Сава"), кур'ерамі штаба - Рэгіна Даноўская ("Котка") і "Хільда" (прозвішча невядома). Да лістапада 1942 г. арганізацыя акругі была завершана. Абвод Шчучын (кодавая назва "Лэнка" - "Луг") узначаліў падпаручнік Казімір Кшывіцкі ("Веслаў"). Абвод Ліда ("Бор") - Ольгерд Кушалеўскі ("Суліма"). Абвод Валожын ("Бжоза" - "Бяроза") - капітан Станіслаў Дэдэліс ("Паль"). Абвод Навагрудак ("Ставы") - Людвік Ненартовіч ("Мядзянка"). Абвод Стаўбцы ("Слуп") - падпаручнік Аляксандр Варакомскі ("Свір"). Абвод Слонім ("Пяскі") - капітан Мечыслаў Астроўскі ("Картач"). Абвод Баранавічы ("Пушча") - капітан "Юзэф" (прозвішча невядома). Абвод Нясвіж ("Стражніца") - паручнік Мацей Вінтэр ("Станлей"). Першая партызанская група Навагрудскай акругі АК з'явілася ў чэрвені 1942 г. Гэта быў невялікі атрад пад нумарам 301, якім кіраваў афіцэр былога 23-га ўланскага палка падпаручнік Ян Скорб. У 1943 г. у лес выйшлі другія атрады. Як правіла, яны насілі чырвонаармейскую форму, каб не наклікаць збоку немцаў рэпрэсій супраць мясцовага польскага насельніцтва. Менавіта ў такой экіпіроўцы ў лютым 1943 г. рушыў з Ліды са сваімі людзьмі ў ваколіцы Беліцы падпаручнік Стэфан Заянчкоўскі ("Рагнар"). Яго атрад атрымаў нумар 342, а ўжо ў ліпені колькасна пераўзыходзіў батальён. Прыкладна ў той жа час у раёне Лугамовічы - Трабы - Юрацішкі быў створаны 321-ы атрад, якім камандаваў падпаручнік Эдзіслаў Булак-Балаховіч ("Здрой") - сын смутна вядомага на Беларусі з часоў грамадзянскай вайны генерала Булак-Балаховіча. Неўзабаве ад 301-га (Шчучынскага) атрада адасобіліся аддзельная дыверсійная група падпаручніка "Вальтэра" і новы, 313-ы атрад пад кіраўніцтвам паручніка "Саўкі". Рэшта 301-га атрада, падмацаваная свежымі сіламі (да 100 чалавек) і ўзбраеннем, перадыслацыравалася на правабярэжжа Нёмана. У гэты час змяніўся камандзір атрада - замест "Пушчыка", які стаў ад'ютантам каменданта акругі, быў прызначаны ротмістр Юзэф Сьвіда ("Лех"), ужо знаёмы нам былы рэзідэнт польскай разведкі ў Мінску, сын былога ўладальніка маёнтка Малеч на Брэстчыне. Пасля правалу ў Мінску нейкім чынам яму ўдалося вырвацца з турмы. У Варшаве атрымаў назначэнне ў Навагрудскую акругу. Летам 1944 г. у трохкутнік Нача - Воранава - Эйшышкі вывеў свой атрад (314-ы) падпаручнік Ян Барысевіч ("Крыся"), кіраўнік канспіратыўнай сеткі ў Васілішках і ваколіцах. Пад канец лета 1943 г. на тэрыторыі абводу Баранавічы быў арганізаваны 341-ы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам падпаручніка "Міхала". У кастрычніку ў раён Іўя з сярэдняй Польшчы прыбыў ўдарны кадравы батальён пад камандаваннем Баляслава Пясэцкага ("Саблеўскага") і паручніка Станіслава Каралькевіча ("Шчэнснага"). Першы быў адным з палітычных дзеячаў Канфедэрацыі народа, крайне рэакцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі пілсудчыкаў, другі - кадравым афіцэрам. Першы ў асноўным займаўся палітычнай работай, дарэчы, да вайны ён узначальваў у Польшчы радыкальна-нацыяналістычную, прафашысцкую арганізацыю "Фаланга". Другі адказваў за справы вайсковыя. Батальён быў укамплектаваны ў асноўным гарадской моладдзю з Мазоўша і Падляшша, меў у сваім складзе многа афіцэраў і падафіцэраў. Нарэшце, на пераломе 1923/24 гг. у распараджэнні акругі прыбывае знаёмы нам з аперацыі па вызваленню вязняў пінскай турмы Ян Піўнік ("Пануры"), У далейшым штаб акругі правёў рэарганізацыю акругі. На базе ранейшых і пазней створаных атрадаў былі сфарміраваны батальёны, з іх аб'ядноўваліся злучэнні. На базе злучэнняў прадугледжвалася стварэнне палкоў, існоўных на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства да верасня 1939 г., а іменна: 77-ы пяхотны полк (Ліда), 78-ы пяхотны полк (Баранавічы), 27-ы полк уланаў (Баранавічы). Такім чынам, у канчатковай фазе ваенная структура Навагрудскай акругі, паводле даследавання Яна Васевіча і Юзэфа Вільбіка, выглядала так: 1. Наднёманскае злучэнне - камандзір маёр Мацей Калянкевіч ("Котвіч"). Склад злучэння: 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан Уладыслаў Жогла ("Зых"); 4-ы батальён і прыданы яму эскадрон уланаў, 1600 чалавек, камандзір падпаручнік Стэфан Заянчкоўскі ("Рагнар"); 8-ы батальён, 200 чалавек, камандзір Тадэвуш Масакоўскі ("Ястшэмбец"). 2. Паўночнае злучэнне - камандзір паручнік Ян Барысевіч ("Крыся"). Склад злучэння: 2-гі батальён 77-га пяхотнага палка, 650 чалавек, камандзір "Крыся"; 5-ы батальён, 300 чалавек, камандзір капітан Станіслаў Трушкоўскі ("Штрэмер"). 3. Усходняе злучэнне - камандзір Станіслаў Дэдэліс ("Паль"). Склад злучэння: 3-ці (ударны кадравы) батальён 77-га пяхотнага палка, 480 чалавек, камандзір падпаручнік Баляслаў Пясэцкі ("Саблеўскі"); 6-ы батальён, 520 чалавек, камандзір Станіслаў Дэдэліс. 4. Заходняе злучэнне - камандзір Ян Піўнік ("Пануры"). Склад злучэння: 7-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 780 чалавек, камандзір Ян Піўнік, пасля смерці 16.06.1944 г. яго замяніў падпаручнік Баямір Тважыньскі ("Астоя"). 5. Стаўбцоўскае злучэнне - камандзір паручнік Адольф Пільх ("Гура", "Даліна"). Склад злучэння: 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан (ваенны лётчык) Вітольд Грыневіч ("Дзвіг"); 27-ы уланскі полк, 350 чалавек, камандзір харунжы Здзіслаў Нуркевіч ("Ноч", "Нячай"). У часе падрыхтоўкі да акцыі "Бура" дадаткова былі сфарміраваны: Нясвіжскі батальён, 500 чалавек, камандзір паручнік Мацей Вінтэр ("Станлей"), Баранавіцкі батальён, 700 чалавек, камандзір паручнік "Юзэф-2" (прозвішча невядома). Паводле Януша Праўдзіца-Шляскага, у канчатковай фазе свайго існавання Навагрудская акруга налічвала каля 8000 чалавек непасрэдна ў баявых часцях. Акрамя гэтага, у канспіратыўнай сетцы было задзейнічана болей 15 тысяч чалавек (маюцца на ўвазе асобы, якія прынялі прысягу).
Віленская акруга АК. У маі 1944 г. Віленская акруга АК была канчаткова сфарміравана. У адрозненне ад Навагрудскай тут замест батальёнаў ствараліся брыгады. У апісанні Эдмунда Банасікоўскага яе структура выглядала так. ЗЛУЧЭННЕ № 1 - ВІЛЕНСКАЕ (інспектарат "А"- Віленска-Тракайскі): камандзір злучэння маёр Антоні Аляхновіч ("Пахарэцкі"); начальнік штаба капітан Аляксандр Васілеўскі ("Алясіньскі"); 3-я брыгада - камандзір паручнік Грацыян Фруг ("Шчэрбец");' 5-я брыгада - паручнік Зыгмунд Шандзеляж ("Лупашка"); 7-я брыгада - паручнік Вільгельм Тупікоўскі ("Вільгельм"); ЗЛУЧЭННЕ № 2 - ПАЎНОЧНАЕ (інспектараты "А" і "Б" і тэрыторыя Свянцянскага, Браслаўскага, Дзісненскага і Пастаўскага абводаў): камандзір злучэння маёр Мечыслаў Патоцкі ("Вэнгельны"); начальнік штаба паручнік Ян Драздовіч ("Гервазы"); 1-я брыгада (Віленская), 580 чалавек, камандзір паручнік Чэслаў Громбшэўскі ("Юранд"); 4-я брыгада ("Нарач"), 620 чалавек, падпаручнік Лёнгін Вайцяхоўскі ("Ронін"), у маі 1944 г. была падпарадкавана камандзіру 5-й брыгады Зыгмунту Шандзеляжу; 23-я брыгада (Браслаўская), 410 чалавек, паручнік Віктар Кісель ("Сьвятолдыч"), ранейшы камандзір ротмістр Мар'ян Кісялеўскі загінуў 21 чэрвеня 1944 года ў баі пад Лакацінамі; 34-я брыгада (Дрысвяцкая), 320 чалавек, паручнік Казімір Краўзэ ("Ваўжыцкі"); 36-я (кадравая) брыгада, 360 чалавек, паручнік Вітольд Кеўліч ("Вуяк"); ЗЛУЧЭННЕ № 3 - АШМЯНСКАЕ (ахоплівала тэрыторыі Ашмянскага, Вілейскага і Маладзечанскага абводаў); камандзір маёр Чэслаў Дэмбіцкі ("Ярэма"); начальнік штаба капітан Міхаіл Квакшыс ("Каваль"); 8-я брыгада - камандзір Вітольд Туронак ("Тур"); 9-я брыгада - харунжы Казімір Шашкевіч ("Малы"); 12-я брыгада - паручнік Адам Вальчак ("Нетапеж"). Акрамя названых, на тэрыторыі акругі дзейнічала 6 (асобная) брыгада пад камандаваннем маёра Францішка Каправіцкага ("Кона-ра"). Камендантам акругі быў падпалкоўнік Аляксандр Кжыжаноўскі ("Вільк"), начальнікам штаба - маёр Тэадор Цэтыс ("Слаў"). Эдмунд Банасікоўскі чамусьці ўказаў колькасны састаў толькі брыгады 2-га (Паўночнага) злучэння. А ў сукупнасці на тэрыторыі акругі пад ружжо было пастаўлена 9000 чалавек, на тысячу болей, чым у Навагрудскай. У цэлым акаўская канспіратыўная сетка колькасна пераўзыходзіла ўзброеныя фарміраванні ў два-тры разы. У палітычным плане дзейнасць Арміі Краёвай на Віленшчыне амаль не адрознівалася ад Навагрудскай, хаця і мела сваю спецыфіку. Гэтая спецыфіка ў сваю чаргу была звязана з тым, што тут акаўскай канспірацыі прыходзілася мець справу не толькі з немцамі і савецкімі партызанамі, але і з літоўцамі. Трэба адзначыць , польска-літоўскія адносіны пасля Вялікага Кастрычніка і на працягу міжваеннага дваццацігоддзя былі не ў найлепшым стане.
Арганізацыйная структура і кадравы склад Палескай акругі АК (паводле Чэслава Голуба) Яшчэ летам 1941 г. на Палессе з Варшавы пачалі прыбываць прадстаўнікі штаба ЗВЗ для ўзнаўлення дзейнасці акругі. абезгалоўленай і дэзарганізаванай органамі НКУС у 1940/41 гг. Услед за часцямі вермахта сюды прабраліся эмісары з Варшавы і Беластока. Яны прашчупвалі магчымасці стварэння падпольных ячэйкаў у Брэсце, Пінску, Кобрыне, Лунінцы. У канцы 1941 г. сюды быў накіраваны падпалкоўнік Францішак Файкс для ўзначальвання акругі. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны штаб акругі: начальнік арганізацыйнага аддзела паручнік Збігнеў Міляноўскі ("Сокал"), начальнік аддзела разведкі і контрразведкі сяржант Аляксандр Куніцкі ("Француз"), начальнік аддзела сувязі падпаручнік Ядзвіга Астаневіч ("Ірэна"), начальнік аддзела легалізацыі Браніслава Дабравольская ("Рома"), начальнік санітарнай службы доктар Казімір Пашкевіч. У такім складзе штаб акругі праіснаваў нядоўга. У сувязі з тым, што ў Польшчу была адклікана - па розных прычынах - частка кіраўніцкіх кадраў, у тым ліку падпалкоўнік Файкс, на мяжы 1941/ 42 гг. арганізуецца новы штаб. Ён пратрымаўся ў асноўным сваім складзе да вясны 1944 г. Камендантам акругі быў прызначаны маёр Станіслаў Добрскі ("Майстар"), яго намеснік - маёр Станіслаў Кавальскі ("Зянон"), начальнік штаба - маёр Стэфан Размарыноўскі ("Пухач"), начальнік аператыўнага аддзела - капітан Эміль Маркевіч ("Ян"), начальнік аддзела разведкі і контрразведкі - капітан Віктар Гавурскі ("Вжос"), начальнік інтэнданцкай службы - паручнік Гжэгож Гарагляд ("Пушчык"), шэф Кедыву (Кіраўніцтва дыверсіямі) - маёр Ян Каваль ("Базыль"), начальнік Бюро інфармацыі і прапаганды (БІП) - Геранім-Эдвард Грушчыньскі ("Хел"), а з 1943 г.- Юзэф Лукашэвіч ("Гарт"). I толькі начальнікам аддзела сувязі па-ранейшаму заставалася "Ірэна" - Ядзвіга Астаневіч. Штабу Палескай акругі ЗВЗ-АК была падпарадкавана ўся канспіратыўная сетка былога Палескага ваяводства. У граніцах паветаў ствараліся абводы, ім, у сваю чаргу, падпарадкоўваліся раёны і пляцоўкі. На момант поўнага завяршэння структурнай арганізацыі (красавік 1944 г.) акруга наl
|