Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 04:41:54
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 82 83 85 86 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 285444 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #2490 : 06 Февраль 2014, 15:36:57 »









Добавлено: 07 Февраль 2014, 18:14:14
Байнэт беларусізуецца. Павольна, але стабільна
     
7 февраля 2014 в 8:10
IT.Тут
Выява belarusians.co.uk
Выява belarusians.co.uk
Беларуская мова ў інтэрнэце адназначна жывая, гэта пацверджана нават замежным даследваннем. Але ёсць нагода сцвярджаць, што беларуская мова ў Байнэце не толькі жыве, але і развіваецца.

Некаторыя карыстальнікі Беларускага парталу Тут абіраюць мовай інтэрфейсу беларускую — за апошнія два гады такіх стала ўдвая болей.

Калі ў 2006 годзе на Тут толькі з’явіўся беларускі інтэрфейс, ім карысталіся каля 2% карыстальнікаў, пасля доля паступова змяншалася. Цягам 2010-2012 гадоў яна была на ўзроўні 1,2-1,5% ад агульнай долі. Але з лютага 2012 года назіраецца рост, пры гэтым заўважныя два выразных скачкі ў лютым і сакавіку 2013 года.
 
Рост долі карыстальнікаў беларускамоўнай версіі парталу не спыняецца і зараз. Калі на снежань 2013 года 3% наведнікаў Тут абіралі беларускамоўны інтэрфейс, то ў студзені 2014 такіх ужо 3,08%.


 
Раней спасылка на пераключэнне мовы інтэрфейсу знаходзілася наверсе старонкі. Пасля рэдызайну спасылка з тэкстам “Па-беларуску” перамясцілася ўніз. Некаторыя тутбаеўцы хваляваліся за лёс беларускамоўнага інтэрфейсу парталу, але, як распавёў IT.Тут кіраўнік сектара інтэрнэт-маркетынга Павел Варанюк, ад гэтага колькасць пераключэнняў на беларускамоўную версію не зменшылася.
 

Юры Зісер
"Акрамя таго, павялічылася і колькасць наведнікаў з беларускамоўных версій браўзераў. Па маіх назіраннях, і ў Facebook стала болей беларускамоўных пастоў", — адзначыў заснавальнік Тут Юры Зісер. За два гады, са студзеня 2012 па студзень 2014, колькасць наведнікаў Тут з моўнымі наладамі браўзера by-ru, by і be-by павялічылася на 103%.

"Цяжка сказаць, з чым гэта звязана. Падчас заўважных скачкоў ніякіх незвычайных падзей не было, мы спецыяльна правяралі навіны за той час. Магчыма, гэта нават нейкія глыбінныя змены ў беларускім грамадстве, зразумець якія мы зможам значна пазней", — мяркуе ён. Сярод верагодных чыннікаў такіх змен ён называе і беларускамоўную рэкламу, і дзейнасць арганізацый кшталту “Будзьма беларусамі”, і многія іншыя.
 

 
Не толькі браўзеры маюць беларускамоўныя варыянты інтэрфейсу: папулярныя праграмы і цэлыя сацыяльныя сеткі (у ліку якіх Facebook і “ВКонтакте”) аматары перакладаюць на беларускую. Існуе нават аматарскі пераклад аперацыйнай сістэмы Android (патрэбныя root-правы, спрабаваць варта толькі пры поўнай упэўненасці ў глыбокіх ведах “зялёнага робата”), а ў іншай мабільнай аперацыёнцы Windows Phone — нават афіцыйны беларускі інтэрфейс.

Штодзень з’яўляюцца новыя артыкулы па-беларуску ў хіба не самай папулярнай крыніцы ведаў у інтэрнэце — Вікіпедыі. Абедзве версіі беларускай Вікіпедыі, афіцыйным і класічным правапісам, займаюць 58 і 67 месцы па колькасці артыкулаў. Вікіпедыя класічным правапісам склала спіс 1000 папулярных артыкулаў па-беларуску, першыя пяць месцаў у якім маюць “Беларуская мова”, “Максім Багдановіч”, “Ў”, “Янка Купала” і “Беларусь”.
Читать полностью:  http://it.Тут/385683

« Последнее редактирование: 07 Февраль 2014, 18:14:15 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 82 83 85 86 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,15 секунд. Запросов: 21.