www, не трэба ўсе падмінаць пад сябе
Я.Купала - фашыст?

яшчэ адзін верш, калі хто не чуў

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi гады.
Вы за кiм у Пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон.
Бiце ў сэрцы iх, бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
Мацi родная, мацi краiна,
Не ўсьцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прыймi свайго сына,
За цябе яму ўмерцi дазволь.
Усё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.