Угу, в 19-м веке в Северо-Западном крае польский язык вытеснили русским, и в начале 20-го Тарашкевич подвел итоги. А где белорусский?? Который, как немецкий, французский, испанский, развивался без таких вот "насильственных переворотов"?
Што да чаго я зразумеў з цяжкасцямі, спрабуйце больш канкрэтна адлюстроўваць свае думкі.. Паспрабую па-парадку:
У 19 стагоддзі польская мова была выцесненая рускай у сфере справаводства і школьніцтва, але як гэта датычыцца беларускіх сялян, якія складалі каля 80% жыхароў краю, мне цяжка зразумець... У сваёй падаўляючай большасці непісьменныя сяляне зрэдку карысталіся дзяржаўным справаводствам, а паміж сабой размаўлялі на той мове, на якой размаўляла ўсё іх асяроддзе і іх продкі - гэта значыць па-беларуску, зразумела ў розных рэгіёнах гэтая мова мела свае дыялектычныя асаблівасці, але такая з'ява характэрна для ўсіх народаў...
Які "ітог" падвёў Тарашкевіч таксама мне не вядома... ?? У 1918 г. Тарашкевіч выдаў сваю граматыку для школ па той простай прычыне, што для вялікай сеткі беларускіх школ, якія паўсталі ў тыя часы не было моўных падручнікаў... Быццам бы да тарашкевічавай граматыкі і пасля яе па-беларуску кнігі не выдаваліся??
Так што ніякіх "пераваротаў" не было, беларуская мова развівалася паступова як і іншыя мовы, толькі вось умовы развіцця былі розныя...
Добавлено: 17 Июль 2013, 18:21:54
Почему в белорусском такое ограмное количество заимствованных слов со всех славянских и даже неславянских (вага, ганак, гандаль, гатунак, дах, друк, жарт, кшталт, ланцуг, рахунак, скарга, фарба, хваля, шкода - вообще из немецкого)??
Запазычаных і падобных слоў шмат ва ўсіх мовах... Вы забылі па-мойму, што індаеўрапейскія мовы пайшлм ад адной мовы, вось чаму і шмат падобных слоў.. ну а наконт запазычання - руская лексіка на 40 - 50% з'яўляецца запазычанай, і што па Вашай логіцы, руская мова - штучная?? Ведаеце такую мову ідыш - там 90% лексікі запазычана з нямецкай, але яе лічуць самастойнай мовай...