А может быть кто-нибудь поделится впечатлением про беларускамоуныя классы ))) Плюсы и минусы, если можно.
Паспрабую паразважаць непрадузята. Тых, хто наведвае такія класы, сярод форумскіх не ведаю. Каб я была рускамоўная, але без нянавісці да беларускай, то прычыны аддаваць былі б такія:
- індывідуальнае навучанне для мяне самы вялікі плюс. Дзіцю аднолькава цяжка вывучаць новы прадмет, кшталту фізікі, на якой бы мове яго не выкладалі. А тут - дадатковы час;
- з 1-га класа мозг накіраваны на 2 мовы як мінімум;
- вы не ахвяруеце дзіцем. Вы даеце яму шырэйшыя магчымасці;
- дзіця будзе не проста ведаць - паважаць беларускую;
З мінусаў - вам прыйдзецца растлумачваць:
- кожнаму другому - навошта вы здзекваецеся над дзіця,
- кожнаму трэцяму - ці не размаўляе дзіця на трасянцы,
- кожнаму чацвёртаму - ці размаўляе яно па-беларуску дома

- кожнаму пятаму - як яно будзе здаваць ЕГЭ
....
Нядаўна я ўдзельнічала ў рэспубліканскім бацькоўскім сходзе беларускага навучання, бацькі школьнікаў дзяліліся сваімі перамогамі. Дзяўчынка з Жодзіна на алімпіядзе заняла першае месца не толькі па беларускай і біялогіі, але і па рускай мове. Рэакцыя дырэктара была дзіўная - навошта яна так падставіла школу!

ну... як вучылі ))