Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Январь 2026, 02:34:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 73 74 76 77 ... 107 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 306645 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #2220 : 02 Март 2013, 02:32:09 »

Насмехается Фак
Што яшчэ?


СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Рэжым адзначыў Дзень Роднай Мовы рэпрэсіямі. 21 лютага таленавіты скульптар Гэнік Лойка выйшаў з транспарантам перад будынкам гімназіі №4 у Менску, якая яшчэ нядаўна называлася беларускамоўнай. Напярэдадні Дня Мовы стала вядома, што ў Беларусі не засталося ніводнай навучальнай і дашкольнай установы, якія б называліся “установа з беларускай мовай навучаньня”. Цяпер маскальшчына дададзена ў іх афіцыйна. Беларусы зразумелі гэта як чарговы крок рэжыму па зьнішчэньню беларускай мовы ў Беларусі.

На Гэніка Лойку напалі дзецюкі ў цывільным, завалаклі яго ў машыну і адвезьлі ў пастарунак міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу яго накіравалі ў суд. Суддзя Людзьміла Лапо куражылася і паводзіла сябе расперазана. Яна зьдзеквалася з беларускай мовы сп. Лойкі, заяўляла, што не разумее яе. Потым выдала прысуд “за несанкцыянаваны пікет” — 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Паводзіны гэтай асобы былі настолькі нахабнымі, што людзі з народнай партыі, якія назіралі судовы спэктакль, папярэдзілі яе аб адказнасьці, якая будзе да такіх, як яна, незваротнай.

Эпізод сьведчыць аб тым, што пара ўжо беларусам перастаць апэляваць да антыбеларускага рэжыму і па магчымасьці не падстаўляцца пад рэпрэсіі. Усяроўна рэжымныя служкі будуць куражыцца і вырабляцца. Сілы і арганізатарскія здольнасьці беларусам трэба скіраваць на стварэньне паралельнай сістэмы беларускай адукацыі і выхаваньня, сістэмы, незалежнай ад рэжыму. Трэба ствараць хатнія школкі, зьбіраць дзяцей, вучыць іх у роднай мове, арганізоўваць зь імі заняткі і забавы па-беларуску. Ня трэба даваць магчымасьці акупантам куражыцца над нашымі людзьмі і нашым нацыянальным гонарам. Беларуская грамадзкая альтэрнатыва ў сфэры адукацыі — магутная зброя барацьбы супраць злачыннай палітыкі русіфікацыі. Так рабілі і робяць усе народы, якія супрацьстаялі або супрацьстаяць акупантам.

Янка Базыль

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130227--01


Добавлено: [time]Вск 03 Мар 2013 00:32:26[/time]
БАТЭ першым адгукнуўся на заклік карыстацца роднай мовай

Барысаўскі футбольны клуб паабяцаў прыняць меры.

СП | 17:31, 2 сакавiка 2013


Барысаўскі ФК БАТЭ першым з клубаў Вышэйшай лігі адказаў на запыт наконт папулярызацыі беларускай мовы, зроблены ініцыятывай «Справаводства па-беларуску!»

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведамляе заснавальнік ініцыятывы Ігар Случак.

У адказе Случаку найперш выказваецца падзяка за «любоў да роднай мовы і неабыякавасць да фарміравання і развіцця патрыятычных пачуццяў у аматараў беларускага футбола», якія клуб таксама падзяляе.

У лісце адзначаецца, што на дадзены момант пытанне ад правядзенні мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы знаходзіцца на стадыі разгляду. Плануюцца кансульіацыі па гэтым пытанні ўнутры клуба, а таксама апытанне заўзятараў.

Напрыканцы ліста Ігару Случаку параілі звярнуцца з аналагічным зваротам у Асацыяцыю «Беларуская футбольная федэрацыя».
« Последнее редактирование: 04 Март 2013, 01:52:57 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 73 74 76 77 ... 107 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 21.