думаю с помощью Гродненского Форума с этого постебется больше человек, чем тех кто посещает указанный сайт.
Вядома, КХП-БНФ ж маскали ды Захад не плацяць. А сайт раскруціць ня проста. Але пакуль і ня трэба. Нягледзячы на рэжымную і псэўдааппазіцыйную заслону народ ўсе роўна зразумее хто ёсць хто.
только на этом шутки заканчиваются, если вспомнить, что именно со "Змены" сейчас на 15 суток посадили 2х ЧЕЛОВЕК.
Дзьмітрыеў таксама сядзеў...
1,09
Добавлено: 26 Июнь 2012, 00:56:47
У апошні час падняўся традыцыйны шум вакол кампаніі “Говори правду” і чарговых людзей, якім далі рэсурсы на выбары ці, па сутнасьці, – на легітымізацыю рэжыму (хто даў – ня мае значэньня, бо патэнцыйныя спонсары два: маскоўцы і немцы і для Беларусі гэта “адзін чорт” – чые грошы, таго й праўда). Людзі абзавяліся тэхнікай, офісамі, кампутарамі, тэлефонамі, пачалі даваць інтэрв’ю, шумець (усё па наежджанай дарожцы).
Інтэрмедыя
І тады, калі ўсё было ўжо ў камплекце, як заўсёды на іх наскочыла міліцыя і КГБ. Забралі тэхніку, офісы, кампутары, тэлефоны, грошы (нават пярсьцёнкі і ўпрыгожваньні спрабавалі рэквізаваць пад выглядам ператруса). Фігурантаў маёмасьці адвезьлі пад арышт, пратрымалі тры дні і выпусьцілі. За гэты час так званыя “незалежныя” СМІ з свайго боку ўшчалі “кампанію галоснасьці”: бралі інтэрв’ю ў жонак фігурантаў, міліцыянераў, юрыстаў, вядомых дзеячоў, якія абураліся беззаконьнем улады і г. д.
Фігуранты вышлі з арышту і сказалі, што іх не запалохаць і што калі да гэтага, маўляў, пра іхнюю справу ніхто ня ведаў, то цяпер ведаюць усе, улада сама сабе зрабіла горай і г. д. На гэтым заіграны спэктакль скончыўся (дакладней, інтэрмэдыя спэктакля). Усе засталіся пры сваёй выгадзе: міліцыя пры кампутарах, лаптопах, прынтэрах і т. п., фігуранты пры рэкляме, а ўлада пры сіле. Толькі выбаршчыкі павінны б былі застацца ў дурнях.
Але... хто яго ведае. Выбаршчык ужо зьмяніўся і шмат што стаў разумець. У Марка Твэна, як памятаем, у актораў пагарэлага тэатра кідалі здохлым катом. Беларусы, мяркую, катом кідацца ня будуць, але на рэжымныя выбары наўрад ці пойдуць (і правільна зробяць, нават калі б акцёры, як у Твэна, распрануліся да гала).
Зрэшты, яны і так ужо распрануліся дастаткова. Нібыта “апазыцыйны” палітычны тэатр даўно замкнуўся на адных і тых жа выканаўцах. І калі рыхтуецца нешта як бы новае, “рэвалюцыйнае” і т. п. (са старым ці сьвежым спонсарам), тады варта толькі паглядзець склад трупы. І калі заўважым там такія прозьвішчы, як, скажам, спадар Фядута і спадарыня Процька, – затыкайма нос і ўцякайма хутчэй. Маўляў, усё зь імі зразумела і хай не хаваюцца за плечы паэта Някляева. Бо ніякай “праўды” там няма, нічога шчырага і нічога беларускага. Гэта вядомыя спажыўцы чужых рэсурсаў і выканаўцы чужых заказаў (і, адпаведна, чужой палітыкі).
Каляніялізм і адраджэньне
У самы разгар незразумелай для некаторых акцыі з ператрусам, рэквізіцыяй і арыштамі радыё Свабода брала інтэрв’ю ў спадарыні Процькі (яе не арыштоўвалі і вобыску не рабілі). “Чаму па-беларуску не друкавалі ўлёткі?” – пытаюцца. І Процька адказвае: “Мы зьвяртаемся да насельніцтва, якое размаўляе па-расейску, на расейскай мове. Лепей зьвяртацца на той мове, якую яно разумее, на якой яно будзе пісаць, на якой ня будзе адчуваць сябе непаўнавартасным. Але я хачу адказаць спадару Трусаву вось як. На жаль, у нас у Беларусі беларуская мова – гэта ня проста сродак камунікацыі, як ва ўсіх краінах. Яна у нас – палітычная картка, якую чалавек выстаўляе грамадзтву. Гэта зрабіла ў свой час адна палітычная сіла, яна прыватызавала мову, і на сёньняшні дзень той, хто размаўляе па-беларуску – спытай любога ў нашай вёсцы – гэта бэнээфавец. Чаму так атрымалася? Цяпер можна гэта аналізаваць, але мы ў рэальнай сытуацыі. І калі мы ў рэальнай сытуацыі хочам нешта зрабіць з грамадзтвам, каб яно стала эўрапейскім, увабрала ў сябе і зрабіла нормамі свайго існаваньня і жыцьця сучасныя дэмакратычныя стандарты, мы павінны зыходзіць з тых умоваў і стандартаў, якія мы маем, а не якія мы хацелі б мець. Калі насельніцтва гаворыць па-расейску, калі беларуская мова ўспрымаецца як прыкмета пэўнай палітычнай сілы, і калі гэтая палітычная сіла з тых ці іншых прычын непапулярная, страціла для насельніцтва свае прывабныя якасьці, а мы хочам дасягнуць нейкі вынік ад кампаніі "Гавары праўду", мы карыстаемся тым, што найлепш нас прывядзе да гэтага выніку”.
Вось гэта і ёсьць антыбеларуская антымоўная прапаганда, прыдуманая рознымі канторамі і палітычнымі спонсарамі. Такое мы чулі ўжо ад фраў Рабітц, Бэніты Вальднэр, гэра Ганса Віка, фраў Цапф, гэра Фрыка ды іншых гэраў (калі сягаць глыбей, то яшчэ ад генэрала СС Курта фон Готбэрга). Русіфікатарам заставалася толькі паўтараць нямецкія фармулёўкі.
Тут тыповае выяўленьне каляніяльнай пазыцыі “статус-кво”, якая зыходзіць з кансэрвацыі разбуральных вынікаў каляніяльнай палітыкі і сцьвярджэньня іх як нормы жыцьця.
Альтэрнатывай каляніяльнай палітыцы “статус-кво” ёсьць пазыцыя нацыянальнага Адраджэньня, якое ставіць задачу ліквідацыі каляніяльнай палітыкі і аднаўленьня (адраджэньня) усяго таго, што было разбурана, зглумлена, украдзена, сфальсіфікавана і перайначана каляніяльнымі (акупацыйнымі) уладамі.
У апраўданьне антыбеларускай палітыкі рэжым прыдумвае небыліцы. Напрыклад, што пры “нацыяналістах” у 90-х усе рускія “сядзелі на чамаданах на вакзале”. Гэта тыповая гёбельсаўшчына, нічога падобнага ў прыродзе не існавала. Альбо іншая небыліца (якую агентура часта паўтарае), што насільна ўводзілі беларускія школы і беларускую мову, што на мове размаўлялі толькі “бэнээфовцы” і гэтак далей і да таго падобная прапагандысцкая лухта.
Не было ніякіх “чамаданаў”, ніхто “насільна” не адчыняў школы. Беларускі народ, мову якога саветы пазбавілі афіцыйнага ўжытку, на справе зь вялікай павагай адносіўся да сваёй мовы. І як толькі прыняты быў закон і зьнікла фактычная забарона на мову і на школу – усё пайшло лёгка, амаль што само сабой. Самыя чыноўнікі спрыялі гэтаму добраму працэсу. Людзі хораша спаткалі незалежнасьць і паверылі, што будзе сапраўдная Беларуская дзяржава, і што трэба вучыць дзяцей і вяртаць сваю мову ў афіцыйны ўжытак.
Да мяне на дэпутацкі прыём прыходзілі расейцы, што жывуць у Беларусі, і казалі аб падтрымцы, і што яны аддалі сваіх дзяцей у беларускую школу.
Гэтак будзе і тады, калі абваліцца антыбеларускі рэжым Лукашэнкі, разам са сваёй “апазыцыяй”. (А яны абваляцца).
Цікава, што галоўныя прапагандысцкія прыдумкі прысутнічаюць тут у адным антымоўным выказваньні Процькі (толькі пра “большасьць насельніцтва” – гэта нямецкі прадукт).
За 70 гадоў рэпрэсіяў, нішчэньня і дэфармацыі беларускага грамадзтва афіцыйная моўная сытуацыя была зрусіфікаваная. Гэтую русіфікацыю за саветамі аб’явілі як “норму” і ўключылі ў палітычную дактрыну КПСС пра “савецкі народ”. Той, хто выступаў за беларускую мову, той ня ўкладваўся ў “норму”, а значыць выступаў супраць гэтага “савецкага” народа (выглядаў антысаветчыкам, а гэта крымінальны артыкул і вельмі жорсткі). Так выглядала “статус-кво” за саветамі.
На барацьбу з савецкай каляніяльнай палітыкай стаў Беларускі Народны Фронт. Ён падняў беларускі Бел-Чырвона-Белы сьцяг, выступіў за адраджэньне беларускай культуры, за дзяржаўнасьць беларускай мовы, за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, за ліквідацыю каляніяльнай камуна-маскоўскай сістэмы, за свабоду і дэмакратыю.
Фронт выступіў адкрыта і перамог, атрымаўшы падтрымку людзей. Пад ціскам Фронту пасыпалася камуна-маскоўская акупацыя Беларусі. Упершыню за 200 гадоў мы вярнулі нашу дзяржаўную незалежнасьць, мову, сьцяг і гэрб на дзяржаўны пасад. Упершыню КГБ СССР атрымаў ад Фронту зубадрабільны ўдар у Курапатах і ў палітыцы незалежнасьці. Упершыню КГБ СССР пацярпеў паразу.
На жаль, пасьля 1991-га савецкая намэнклятура і КГБ здолелі захаваць сваю ўладу ў Беларусі. У канцовым выніку гэта прывяло да рэстаўрацыі антыбеларускага саветызму і прамаскоўскай рэакцыі ў 1994 годзе, узмацніла ролю КГБ ва ўнутранай палітыцы.
Рэстаўрацыя антыбеларускага рэжыму адбывалася па тым жа каляніяльна-савецкім пляне, як і 75 гадоў таму: ліквідацыя дзяржаўных сымвалаў, зьнішчэньне беларускай школы, падручнікаў, выцясьненьне мовы з афіцыйнага ўжытку, палітычная рэформа правапісу, ліквідацыя беларускіх выдавецтваў, часопісаў, установаў і г. д. – усё па схеме ўнутранай акупацыі, адпрацаванай яшчэ за часы СССР.
Пятнаццацігадовы гвалт над грамадзтвам не мінае бяссьледна. Зьмены ў грамадзкім становішчы тут жа стараюцца (як і пры саветах) увесьці ў норму, а ўсялякае змаганьне за нармальнасьць супраць гвалту імкнуцца пазбавіць правоў, аб’яўляюць маргінальным, антынародным і г. д. – усё па старой схеме “статус-кво”.
“Мы павінны, – кажа сп. Процька, – зыходзіць з тых умоваў і стандартаў, якія мы маем, а не якія мы хацелі б мець”.
Вось тут якраз і ёсьць тыповая “ахова” сістэмы, кансэрвацыя гвалту і дэфармацыі як зыходнай катэгорыі.
Тым часам усялякая сапраўдная барацьба з сістэмай гвалту, усялякае адраджэньне і вызвольны рух зыходзяць з тых умоваў, якія мы хацелі б мець, і адмаўляюць тыя ўмовы і стандарты, “якія мы маем”. (А што “мы маем” – вядома).
Імкненьне зацьвердзіць русіфікацыйныя дэфармацыі рэжыму ў моўнай палітыцы ня ёсьць вынікам памылкі і блытаніцы ў галаве сп. Процькі. Яна гаворыць гэтак жа, як і сп. Ярмошына (адзін да аднаго). Гэта сьветапогляд людзей, выхаваных у камсамоле, якія паразітуюць на нацыянальнай палітыцы, робячы свае (а, фактычна, чужыя) інтарэсы.
Замахнуўшыся на мову, спадарыня Процька занадта далёка зайшла. Ніхто такога цярпець ня будзе ні цяпер, ні потым, калі прыйдзе час разьліку (а ён прыйдзе). Цяпер не 90-я гады, калі трэба было ўсё тлумачыць. Людзі ўжо добра разумеюць, што дыктатарскі рэжым і ягоная “апазыцыя” – гэта адзіная сазлучаная сістэма самааховы аўтарытарнай улады. І зьмятаць іх трэба будзе разам. І ўжо сьпее сіла, якая зможа гэта зрабіць.
Правы чалавека
Русіфікацыя і вынішчэньне беларускай мовы ёсьць задача “нумар адзін” расейскай палітыкі на Беларусі. Гэтай палітыцы ўжо больш як дзьвесьце гадоў. Пасьля вынішчэньня мовы (тут мы робім умоўнае дапушчэньне для зручнасьці разваг) Беларусь (яе народ, рэсурсы, вынікі працы, эканоміку і г. д.) Масква ўжо магла б браць голыма рукамі. Само пытаньне суверэнітэту перастала б існаваць. Калі б у 80-х, калі ўжо, здавалася, усё было задушана, калі б тады беларускае грамадзтва ня вылучыла ідэй, людзей і не стварыла б Народны Фронт, не пачало б вяртаць сваю мову, мы б ужо ня мелі нічога.
Цяперашні час патрабуе Беларускай салідарнасьці – новага Народнага Фронту. Зьяўленьне ў гэты момант розных праплочаных і, фактычна, прарэжымных ініцыятываў, кшталту “Говори правду” (“праўду”, якую пасылаюць у адміністрацыю рэжыму), – зьява правакацыйная і сімптаматычная для самазахаваньня гэтага рэжыму. Беларусам ня трэба ў гэтай ініцыятыве ўдзельнічаць, ня трэба раней часу “сьвяціцца” і, да таго ж, падтрымліваць русіфікацыю.
Хто такая спадарыня Процька, мне вядома (была супрацоўніцай Інстытута гісторыі, дзе я працаваў.) Яна не падтрымлівала змаганьне за волю і незалежнасьць, якое вёў БНФ. У часы нацыянальнай рэвалюцыі ў пачатку 90-х Процька стаяла ад яе ў баку. Але калі да ўлады прывялі Лукашэнку, раптам зацікавілася апазыцыйнай палітыкай і рознымі сродкамі імкнулася ў яе пралезьці. Гэта ёй удалося не без прыхільнасьці былога намесьніка старшыні КГБ генэрала Лавіцкага.
Магчыма, з гэтай прычыны схаваным зьместам яе “апазыцыйнае” дзейнасьці стала нагаворваньне на БНФ (у вышэйпрыведзенай цытаце таксама), стварэньне яму і ягоным дзеячам адмоўнага вобразу.
Яе гэтую “прысутнасьць” у “палітыцы” мы з С. Навумчыкам спатыкалі ў самых неверагодных месцах. У 1996 годзе, калі мы былі ў Варшаве, Сяргей Навумчык заходзіць у кабінэт старшыні Польскага Гэльсінскага Камітэту Марэка Навіцкага і каго там бачыць? Спадарыню Процьку, якая сядзіць плячыма да дзьвярэй і на чым сьвет “палівае” БНФ і Пазьняка, “інфармуе” польскі Камітэт! Разумны Навіцкі даў магчымасьць Сяргею крыху паслухаць, перш чым дэманстратыўна яго заўважыць і спыніць “палітінфармацыю”.
У 1996 г., у першыя месяцы вымушанай эміграцыі, мы з Сяргеем Навумчыкам падпісвалі сумесныя заявы. Я, як старшыня БНФ, і Навумчык, як прадстаўнік Гэльсынскага камітэту. На сустрэчах з палітыкамі ў Кіеве, Празе, Варшаве, Лёндане, Вашынгтоне, Нью-Ёрку, калі нас пыталі, якія грамадзкія арганізацыі трэба падтрымліваць у Беларусі, мы называлі: Гэльсынскі Камітэт і БАЖ. (Дарэчы, С. Навумчык быў сузаснавальнікам і Гэльсынскага Камітэту – нароўні з Быкавым, Брылём, Барадуліным, як дэпутат ВС, – і БАЖу, а ўстаноўчае паседжаньне БАЖу ён нават вёў ад пачатку да канца).
У 1996 годзе наступ дыктатуры ў Беларусі ішоў кожны дзень. Сустрэчы з палітыкамі на Захадзе мы выкарыстоўвалі для інфармаваньня аб сытуацыі. Гэта было асабліва неабходна, бо паралельна працаваў намесьнік Міністра МЗС Саньнікаў па арганізацыі візыту Лукашэнкі ў Францыю. МЗС імкнуўся прадставіць рэжым Лукашэнкі як нібыта дэмакратычны, варты прыняцьця Эўропай. Я тады зьвяртаўся зь лістом да прэзыдэнта Шырака з мэтай затармазіць візіт. Але МЗС удалося ўсё ж праціснуць прыезд Лукашэнкі.
У 1997-98 гг. мы з С. Навумчыкам працягвалі займацца пытаньнямі правоў чалавека, ініцыявалі і паднялі справу аб Шыдлоўскім, Лабковічу, Кабанчуку (арыштаваных рэжымам). Мне прышлося хадзіць ў Г’юман Райтс Вотч у Нью-Ёрку наконт Адамовіча, што сядзеў у гэбісцкай “амэрыканцы”. Я арганізаваў тады шэраг беларускіх дэманстрацыяў ў Нью-Ёрку, лісты ў ААН, Кангрэс ЗША, АБСЭ, Міжнародную Амністыю (езьдзіў у Кангрэс). Сяргей Навумчык выступіў у абарону Севярынца, які сядзеў у віцебскім арышце і г. д. Пачынаючы з 1997 года, мы з Галінай Палачанінай (Пазьняк) на працягу дзесяці гадоў друкавалі у “Беларускіх Ведамасьцях” з нумара ў нумар хроніку парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі (праца, якую рыхтаваў БНФ, а потым КХП – БНФ). Вакол нашай працы я ўвесь час спатыкаў дзіўныя акалічнасьці. Але, па-праўдзе, яны мяне не зьдзіўлялі.
“Палітык” Процька (якая ўжо рэгулявала “правы чалавека” ў Беларусі) вядома, не здагадваецца, што “таемны” калектыўны ліст супраць Пазьняка, які ў 1997 годзе быў напісаны ёй, па яе ініцыятыве і зь яе першым подпісам у Дацкі Гэльсінскі Камітэт і АБСЭ (тады, калі яе ўзначальваў Гэльвіг Пэтэрсэн), што гэты ліст нам адразу быў добра вядомы. (Я быў тады намінантам прэміі па абароне правоў чалавека). Такія “прыёмчыкі” спадарыні моцна ўразілі непрывычных датчан і яны шмат што зразумелі. Пры гэтым спадарыня Процька дэманстравала мне асабістую павагу і прыязныя адносіны (вельмі цікава было назіраць).
«Апазыцыянэр» Процька пачуваецца, па ўсім відаць, добра. Яна ня ведае, што тыя высокапастаўленыя афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне (якім яна распавядала сваю прыдуманую адмоўную “інфармацыю” пра БНФ і пра яго старшыню), што тыя асобы былі не прывучаныя трымаць яе “апазыцыйных” сакрэтаў.
Часам “энтузіясты” “працавалі” цэлымі камандамі. У 1997 годзе ў час міжнароднай канфэрэнцыі па правах чалавека ў Варшаве (дзе зачытвалі маё прывітаньне і сардэчна ўспрымалі) па залі хадзіла асоба (не Процька) і таямніча раздавала лістоўкі па-ангельску, дзе было напісана, што Пазьняк “экстрэміст” і заклікае да грамадзянскай вайны ў Беларусі. Яны нават у Амэрыку зацягнулі сваю саўковую прапаганду.
Шмат ёсьць яшчэ цікавага ў “тайнай дыпляматыі” спадарыні Процькі і шмат што мне даўно вядома (але пакінем пакуль). Там, дзе таемнасьць не прадугледжана, Тацьцяна Процька часта кажа суровую праўду. Ну, напрыклад, цытую: “Как “лукашисты”, так и оппозиционеры, должны четко уяснить: допустить нелегитимного, с точки зрения мирового сообщества, президента – нельзя”. (“Народная Воля”, 2001, 20 лютага.) Гэта сказана падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 года. Проста і зразумела. Тут ужо нават не квазі-апазыцыя, а тыповая “ахоўка” рэжыму.
Заўважана, што адсутнасьць адпору і ўпэўненасьць у беспакаранасьці выклікае часам у людзей такога кшталту поўную дэмаскацыю і адкрытыя паводзіны па абароне рэжыму (яны, кажучы па-іхняму, “наглеют”).
Зьдзіўляе, што ў антымоўнай кампаніі Процькі, былых камсамольцаў і ваенных палітработнікаў апынуўся наш выбітны паэт Уладзімер Някляеў. Бо зразумела, што ягоная роля, вызначаная рэжысёрамі ў такой пастаноўцы, – гэта роля ахвярнага ягня ўсяго пагарэлага тэатра. Яе ўжо аднойчы іграў Аляксандар Казулін (так да канца і не зразумеўшы, што адбылося і чаму).
Удзел у чужой палітыцы (ды яшчэ на першай ролі) заканчваецца, як правіла, ахвярапрынашэньнем выканаўцы пасьля выкананьня ролі.
Зянон Пазьняк
http://чарт.org/ru/news/2010/5/29/29381/
Добавлено: 26 Июнь 2012, 14:17:41
Ну, аж грудзю кідаецца на абарону дыктатуры.
Дмитриев: Для меня не важна летимизация ЛукашенкоБелорусский партизан
"Для меня не важна и страшна летимизация Лукашенко, потому как это и так существует. Нам важна легитимизация демократических сил в глазах граждан и легитимизация перемен, которые так нужны стране".
Такое мнение в своем блоге на сайте "Белорусский партизан" высказал один из руководителей кампании "Говори правду" Андрей Дмитриев.
"Я уверен, для власти безразлично, бойкотирует ли оппозиция выборы или участвует в них. Это мы сами придумали такое разделение, для узкокорпоративных задач", - написал Дмитриев и добавил.
Поэтому, по его словам кампания "Говори правду" будет участвовать в парламентских выборах, чтобы "шаг за шагом, завоевывать доверие "нового большинства".
http://news.date.bs/politics_297190.htmlЦі вось (наяўна, атборны смурод сабраўся ў "Говори правду!)":
Федута: У оппозиции нет кандидатов даже на посты заместителей министровzapraudu.info
Известный политолог, один из лидеров кампании "Говори правду" Александр Федута дает неутешительную оценку кадровому потенциалу белорусской оппозиции.
По мнению эксперта, если бы сейчас власть в стране сумели захватить противники Лукашенко, то оно не смогли бы сформировать эффективно работающее правительство, не говоря уже об органах местного управления.
Виной этому – несменяемость лидеров и отсутствие новых перспективных имен в оппозиции.
"В оппозиции должен, по идее, быть естественный отбор – когда демократические активисты, объединившиеся в партии и неправительственные организации, сами решают, кто и для чего возглавляет их.
Если завтра (!) белорусский народ прозреет (!!) и даст сформировать нынешнему составу оппозиции правительство (!!!), просто зашибись, какая это будет красота! Средний возраст кабинета – 60 лет, не меньше. Уже Калякину шестьдесят лет, а в 1996 году он был совершенно молодым и перспективным политиком!
Я не против стариков в правительстве. Но у нас не будет кандидатов даже на посты заместителей министров. А уж чтобы сменить местную власть, так и подавно!", - написал Федута в блоге на сайте zapraudu.info.
"С кем мы приходим к выборам 2015 года? Где вы найдете новых людей, если сегодня не дадите нашим активистам возможность учиться разговаривать с избирателями, принимать решения и отвечать за последствия этих решений?" - отметил эксперт.
По словам Федуты, «бойкот – удобная форма списать собственное бездействие на давление власти и приписать при этом самим себе великую заслугу в политической абстиненции народа, которая год от года растет, но никак не влечет за собой ослабление правящего режима».
"У каждого свои грабли. Но были грабли образца 1999 года, когда местные Советы были сформированы практически без участия оппозиции. И были грабли образца 2000 года, когда все вдруг разом испугались возможности легитимации парламента.
И что?
Оппозиции по-прежнему нет в Советах всех уровней, а парламент вполне себе легитимен. И если бы не разгон мирной акции протеста 19 декабря 2010 года, последовавшие за ними суды, а потом и скорострельная казнь Коновалова с Ковалевым, была бы сегодня Беларусь и в Совете Европы – со всеми вытекающими для легитимации последствиями.
А мы где? Мы, демократическая оппозиция?
Глубоко-глубоко?
Красота, зашибись!" - заключает Федута.
http://news.date.bs/politics_297048.htmlГэта ён, напэўна, псэўдааппазіцыю мае на ўвазе? З яго слоў, зусім, варта, што пры рэжыму служаць сапраўдныя прафіссіяналы. Ага, гэта асабліва "відавочна" калі паглядзець на Каткавец ці на Рубінава.
