Добавлено: 23 Декабрь 2012, 15:56:06
Што рабіць.Апошнім часам з’яўляюцца артыкулы накшталт “А што будзе?”, “Куды ісці?” ці “Хто пераможа?”. Прасцей гэта можна выказаць словамі “альтэрнатыва рэжыму”- неяк зрабілі байкот, адзначае, народ кансалідаваўся і трэба нешта рабіць далей.
Поўнае адчуванне кансалідаванасці прыходзіць не адразу, а пасля некалькіх месяцаў- у негатыўным плане гэта быў час, калі адбылася дэвальвацыя, але зараз быў байкот- таму павінна адбыцца адваротная дэвальвацыя (не абавязкова ў літаральным сэнсе). І беларусы мусяць зрабіць яе сваёй актыўнасцю. І самы гэты час настаў. Дарэчы, таму й палезлі ўсялякія блазны з заклікамі “за славянское едінство” ці “спасать Россію”, але мы, дзякуй богу, не дурныя і рабіць будзем сваю справу.
Наконт напрамку дзейнсці- а можа мы занадта завязлі ў асьвеце? Галоўнае гэта стаўленне да мовы і ўсяго беларускага. І калі бачны розныя апытанні, гэтакія “экзамены па нацыянальным ведам” (што такое ВКЛ ці “што думаеце наконт забароны "чарніл" і г.д.), то народ заўсёды адказвае сьвядома- бывае, канечне і "ВКЛ-выканаўчы камітэт" ці “Каліноўскі-пісьменнік” але збольшага ведаюць. І родную мову калі чуюць, то ці самі на ёй адказваюць ці бачны агеньчык у вачах.
Калі ўзяць час акупацыі, то ён выглядае так:
Пачнем адразу з савецкага перыяду: вядома ж, што ў савецкі перыяд усё, што можна было рабіць гэта вучыцца вось і з'явілася ў нас столькі пісьменнікаў, гісторыкаў і г.д. Насамрэч, чым займалася беларуская інтэлегенцыя? Навукай, мастацтвам. Яскравейшы прыклад- Пазьняк. Сярод сябраў БНФ-дэпутатаў Вярхоўнага савету было шмат вучоных менавіта філалягічных і гістарычных навук. Дарэчы, менавіта таму і ў “Саюзе” ўвогуле была добра разьвітая адукацыя (напэўна, адзінае добрае)- Беларусь, як заўсёды, была флягманам усяго лепшага. Вось і народ зараз адукаваны- ўсе ведаюць, як павінна быць. Што называецца "няма дурных"- няма гэтай цермы- нікому не падабаецца, што Лукашэнка ва ўладзе так доўга- ўсе ведаюць пра "ўрад для народа". Як кажа Зянон Пазьняк "ня трэба рабіць асьвету мужыкам з гарэлкай" дык усім сьвядомым беларусам і так усё вядома. Што там палітычным актывістам... звычайнага, нашага, нармальнага беларуса назаві "рускім" і ён абразіцца. Каб загаварыць на мове ніякай бяды няма. Справа аднаго дня. Ды, як часам можна заўважыць- тралям твая мова не перашкаджае цябе назваць "панскім прыкормышам". Адукацыя збольшага зробленая і за гэта дзякуй Зянону з БНФ-ам. Байкот адбыўся вельмі паспяхова- было вядома, што ён будзе, хоць адсоткаў 55 (маўляў, на наступныя будзе больш), а аказалася, лічы, як кворум у парляманце па найбольш важных пытаннях (75%)- ну не за расейскае ж панаванне гэта (не дай божа)! З боку расейцаў толькі й чутна пра апошняга "настоящего славянина". Гэта ўсё сьвядомыя беларусы. Так, настолькі, што калі Лукашэнка кажа “сьвядомыя” гэта і ёсць тыя самыя 75%.
Але зараз ёсць адзін, такі, “жаслезабетонны” аргумант пра рэвалюцыю- а што калі Пуцін... нам ужо не раз дэманстравалі як спыняўся экспарт малака ці сахару і ўсе ажно за галовы браліся... Я, канечне, разумею, што "свабоды ня могуць дамагчыся тыя, хто хочуць есці", але эканоміка з'яўляецца адным з складнікаў свабоды. Нацыянальная ідэя, адукацыя, эканоміка-> палітыка. Напэўна, так. Калі ў нас будзе хоць болей-меней незалежная эканоміка Лукашэнку выпхнуць будзе вельмі проста, але каб павесіць сьцяг спачатку трэба ўзяць замак. І зробім палітыку- як ж кажуць: той, хто валодае матэрыяльнымі рэсурсамі і робіць палітыку (на гэтым будуюцца ўсе кансператыўныя тэорыі- “карпарацыі ці даляр кіруе сьветам”- вядома, чым больш грошай тым мацней лобі- ўсё гэта, зрэшты само сабой зразумела).
Але пакуль нацыя яшчэ не настолькі кансалідаваная, каб выйсці на плошчу мільённым натоўпам. А кансалідуе яе, вядома, байкот. Адзін раз, другі, трэці, пяты, дзесяты (гэта ўсё дзеянні, якія народ робіць адначасова і сьвядома) і гарызантальныя сувязі прасякнуцца настолькі, што каб выйсці такім натоўпам на плошчу дастаткова будзе толькі адной пстрычкі. Можна выказаць здагадку, што адбудзецца гэта цераз гадоў 18 (колькі гайкі заціскаліся- столькі будуць і расціскацца). Яшчэ адзін аргумант у пацверджанне празнозу- вырасце пакаленне, якое ўжо нарадзілася і вырасла ў Рэспубліцы Беларусь і ўспрымае Незалежнасць хутчэй як належнае, па крайняй меры, не лётае ад гэтага ў аблоках як пакаленне папярэдняе (БНФ) (а чаго ж не? яны моцна папакутавалі ад савецкага рэжыму і нарэшце яго перамаглі).
Безумоўна, калі зараз назваць нацыянальнага лідара гэта Зянон Пазьняк. Калі прама зараз рабіць выбары, то гэта нават і не абмяркоўвалася б. Але зараз яму ўжо 68 гадоў… Некаторыя нават дзедуляй называюць. Зрэшты, на помнік сабе ён і так ужо зарабіў. І зараз трэба да яго прыслухоўвацца- трэба працягваць лінію БНР-РБ-Нацыянальная улада (ВКЛ як агульная памяць). Такія кнігі як “Беларуска-расейская вайна”- кананічныя творы для беларускага палітыка. Той хто не разумее гэтага- той “не ў тэме” (не мае пэспэктывы ў беларускай палітыцы). Канешне, адчуванне пры гэтай акупацыі такое, што кожную хвіліну, кожнае імгненне хочацца вырвацца адгэтуль, але мы мусім ставіць рэальныя тэрміны.
А пакуль не кансалідаваныя настолькі, то можам рабіць меней значныя, але не меней патрэбныя справы. Ўсе памятаюць 2011 г.- разгар крызісу, а Сумар сабе купляе Audi А8 за 100 тыс. эўра нават “вухам не павёўшы” (там, канечне, і іншы чыннік спрацаваў- народ быў моцна аглушаны тэрактам) і як потым проста было “даць па лапах” старшыням райвыканкамаў, якім "захацелася" VW Tuareg- ўсё таму, што разам і пасьлядоўна. Ці як хутка прыпынілася будаўніцтва сумна вядомага будынку каля Курапатаў- ажно тая фірма пачала пра “музэй ахвяраў рэпрэсій” казаць- і зноў таму, што разам і ў адную кропку. Папова пачала апраўдвацца ў той жа дзень… Ды й Лукашэнка- бачна якая ў яго актыўнасць апошнім часам- што не дзень, то ўсё гучныя адстаўкі, праверкі і інш. І Расея дала крэдыт- такога пасля “выбараў” 2008 і 2010 не назіралася- наадварот пасля “выбараў” 2010 Расея рэжым з крэдытам нават “кінула”. Далей, з Амэрыкай размовы пайшлі: Макей, вядома, сустракаўся, ды Лукашэнка скардзіцца, маўляў, з ЗША хоць кулуарна, але з ЭЗ зусім ніяк- а гэта і ёсць палова нашай знешняй палітыкі- сяброўства з ЗША, (ў ЭЗ мы ж і ня збіраемся). Пасля жудасных “выбараў”-2010 Лукашэнка цераз месяц паехаў у Сочы. А тут “покой” яму “только сніться”. Таму, што рэжым напуганы і моцна. Яшчэ, што было- ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы” пачалі “абмяркоўваць” увядзенне “візы саюзнай дзяржавы”. Там, ім пару разоў адказалі, “расклалі па палічках” і ўсё неяк сціхла.
Так, што антыбеларускі рэжым будзе лезці “са скуры вунь” каб толькі народ ізноў паверыў у “беларускі эканамічны цуд”. Так было да “выбараў” 2008-2010- Расея пампавала грошы напоўніцу, квітнеў “беларускі эканамічны цуд”, але на гэтыя “выбары”… беларусы быццам забылі аб іх несумленнасці і пайшлі (ды й з-за моцнай заслоны “дэмСМІ” мала, хто бачыў пазіцыю Пазьняка з КХП-БНФ пра байкот). І сапраўды, неяк была такая надзея, быццам рэжым усё ж “адумаецца” і “паставіцца па-чалавечаму”. Затое навучыліся: калі дагэтуль хто хадзіў, хто не хадзіў, хто яшчэ, што рабіў, то тут ужо ўсе аб’яднаныя адзінай тактыкай. І на “выбары” ўжо беларусы не пойдуць, а рэжым, проста, так будзе моцна буксаваць, што зарыецца ў глыбокую яму.
І калі нам нешта і рабіць, то неяк працаваць у накірунку адыходу ад эканамічнай залежнасці ад Расеі (канечне, не забываючы пра мову, культуру і інш.). Нацыянальная ідэя ў нас ёсць, адукацыя таксама- трэба пераходзіць да наступнага этапу. І не варта занадта зьвяртаць увагу, што Лукашэнка моцна бушуе з такімі рэчамі, як прыгоннае права і інш.- ўсё гэта часова, проста, на ягоныя “выбары” прыйшло шмат народу, вось і лічыць, што падмануў і мае зараз мандат на панаванне. Парлямант-2008 таксама прыняў шмат чаго “смачнага”- аднаго толькі “развязвання рук” спэцслужбам чаго каштуе акурат пад “маўклівыя” акцыі, але зараз ужо тут неяк і беларуская мова прамільгнула (за сколькі гадоў!). Калі падлічыць проста, кошт “выбараў”-2008- 20% дэвальвацыя (з усімі наступствамі), мясцовых- валюта стала менш даступнай, прэзідэнцкіх- 300% дэвальвацыя. Вось, прыкладна так і павінна зараз дэвальвавацца рэжымная ўлада. Наогул, пасля наступных прэзідэнцкіх рэжымныя псы будуць пасаджаны на добры ланцуг.
І тут ужо нам трэба быць разумнымі і падыходзіць комплексна- заробак у 500, 1000 ці нават 2000 даляраў нічога не каштуе, калі яго ў любы момант можа пазбавіць Масква. Таму беларусы мусяць задаволіцца толькі тады, калі ён стане незалежны ад яе. Поля дзеяння тут вельмі вялікае. Ёсць розныя сацыяльныя групы і калектывы з уласнымі патрэбамі. Напрыклад, дамагчыся дазвалення працаўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў выкупаць акцыі ўласных прадпрыемстваў ці рэалізацыі малога прыгранічнага руху. Ці вяскоўцам дамагацца магчымасці выкупаць зямлю (хай не цэлымі каўгасамі, але хоць неяк больш, чым зараз). Вайскоўцы таксама павінны ведаць, што трэба. Можа паказацца дзіўна, але і з мовай тое ж самае- справа ў тым, што былыя працэссы (з’яўленне нацыянальнай ідэі і адукацыя) ў прынцыпе матэрыальнымі не з’яўляюцца- ў першым выпадку мы найшлі, што нам трэба, ў другім вывучыліся, як гэтага дамагчыся, ў трэцім мусім гэтае рэалізаваць. Напрыклад, дамагчыся хоць ад аднаго выканкама зрабіць рэкляму па набору ў беларускамоўныя клясы (скажам так, за самыя ўлеткі можна аплаціць і самім). Ці ёсць у нас галоўны інтэрнэт-партал (хоць ён і не дзяржаўны) які нават не мае беларускамоўнай версіі- можна зрабіць ініцыятыву- аказаць уплыў. У нас для гэтага ёсць абсалютная большасць грамадзян.
Зараз трэба кожнаму трэба рабіць сваю маленькую справу- ў гэтым і ёсць сутнасць дэмакратыі. Бо як такой улады ў дзяржаўных ворганаў няма- ўся ўлада ў народа, гэта нават у Канстытуцыі прапісана. Дзяржаўныя ворганы толькі рэалізуюць яе (зрэшты, гэта вядома).