Head
Гость
|
Уладзімір Барадач: сёння пытанне стаіць аб вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяўАналіз дзейнасці розных апазіцыйных палітычных сілаў у Беларусі наўрад ці дае шмат прычынаў для аптымізму наконт іх здольнасці прыцягнуць на свой бок патэнцыял пратэстнага электарату. У інтэрв'ю для часопісу Belarusian Review сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі выказвае старшыня аргкамітэту “Рады Нацыянальнага Адраджэння” Уладзімір Барадач. Belarusian Review: Ці ёсць у сучаснай Беларусі рэальная ці патэнцыйная альтэрнатыва Лукашэнку і ягонаму палітычнаму курсу? Уладзімір Барадач: Альтэрнатывы дыктатару не можа быць у любой дзяржаве. Яна забаронена. Кожны цалкам спраўны кіраўнік добрага прадпрыемства або кіраўнік мог бы стаць альтэрнатывай Лукашэнку, але ён адразу будзе зрабаваны і апынецца ў турме. Лідэры апазіцыі кіруюцца рэжымам і здавольваюцца толькі тым, што ім дазволена. Фактычна Еўропа корміць ілжэапазіцыю і цалкам змарнавала дэмакратычныя праекты ў Беларусі. Ёсць асобы, якія могуць пазбавіць дыктатуры, але яны дзеля гэтага не маюць ні рэсурсаў, ні зацікаўленых у гэтым хаўруснікаў. Лукашэнка ж мае магутнага стратэгічнага партнёра. Суадносіны сілаў – не на карысць дэмакратыі. У дадзенай сітуацыі яго можа памяняць толькі Расія. У дадзенай сітуацыі беcсэнсоўна казаць і пра альтэрнатыўны курс. BR: Гатовасць насельніцтва Беларусі да зменаў даволі вялікая, але цяперашнія прадстаўнікі апазіцыі не карыстаюцца вялікай падтрымкай насельніцтва. Як бы Вы патлумачылі такую сітуацыю? УБ: 65% насельніцтва жадаюць пераменаў, у тым ліку і адміністрацыйны апарат. Патэнцыял вялікі. Але апазіцыя, якая сябе дыскрэдытавала, пазбаўляе людзей надзеі на перамены, што стрымлівае іх актыўнасць і душыць волю. 70% лідэраў апазіцыі – гэта шкодны адпрацаваны шлак і слугі Лукашэнкі. Людзі гэта ведаюць і бачаць. Дзеля змены сітуацыі неабходна тэрмінова перабудоўваць дэмакратычныя сілы, ствараць адзіны цэнтр барацьбы, будаваць сістэму, не падкантрольную спецслужбам рэжыму. Гэта не складана зрабіць, але Захад павінен паставіць на нас (на ворагаў рэжыму). Мы дамо зусім іншы вынік, сфармуем аўтарытэтную каманду і зменім сітуацыю. BR: Які сэнс мае для Вас “нацыянальнае адраджэнне” і якія каштоўнасці мусяць складаць ягоную аснову? УБ: Для мяне важна захаваць незалежнасць Беларусі, спыніць міграцыю людзей з краіны, захаваць этнас, стварыць умовы для вяртання беларусаў на Радзіму. Сёння мы ўжо не кажам пра развіццё нацыянальных каштоўнасцяў, мовы, культуры, традыцыяў. Пытанне стаіць аб захаванні і вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяў і рэліквіяў. Памірае мова, з ёй памірае і беларускі народ. У нашу краіну могуць прыязджаць на сталае жыхарства грамадзяне іншых краінаў, але яны павінны прыняць наш ўклад жыцця, не навязваць нам сваю веру і сваю волю. Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 25, No. 1. http://avmalgin.livejournal.com/3615266.htmlА Барадач- моцны арэшак. Диктатор изобрел элегантный способ убийстваБл-бла-бздынь-ля-ля... .... Владимир Бородач, "Белорусский партизан" Прапагандос, няўжо ты на самай справе думаеш, што твае мутныя сцытаткі-просціны тут хто-небудзь чытае? Бо ты тутака ў сваёй "святой веры" засраў увесь хворум - ступіць няма куды...  Прапагандон, а сам жа, вядома, прачытаў?  Head, ты бы реально поменьше тёрся бы тут, надоел уже.
А ты хто такі? Давай, да пабачэньня! 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Сабачка
|
Уладзімір Барадач: сёння пытанне стаіць аб вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяў А ўчоракава якое пытанне стаяла?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Зянон Пазьняк: БАРОНІМ АЙЧЫНУ(З выступу на сакавіцкім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Напачатку некалькі агульных меркаваньняў аб становішчы. Для беларускай палітычнай сьведамасьці за апошнія тыдні былі важнымі тры падзеі. Гэта адмова Камітэта па правах чалавека ААН разглядаць справу Сяргея Каваленкі ў абарону яго чалавечых правоў, афіцыйныйны зьдзек рэжымнага суда над беларускай мовай і пераслед за мову скульптара і працаўніка на ніве асьветы Генадзя (Гэніка) Лойкі і забойства ў Вільні беларускага дзеяча Рамана Вайніцкага. Усе гэтыя антыбеларускія падзеі пагрунтаваныя на адной шматаблічнай прычыне – непрыняцьці беларускай праўды, беларускай дэмакратыі і беларускай нацыі. Аб ідэалагічнай гніласьці і маральнай нікчэмнасьці цяперашняга Захаду проста, трапна і па-народнаму зразумела выказаўся наш калега Сяргей Каваленка. Істотна, што на такіх адмоўных прыкметах беларусы пачынаюць разумець падвойную прыроду цяперашняй заходняй палітыкі. Тут нагадаю зноў рэчы для нас вядомыя. Лібэралізм – гэта ёсьць крызіс дэмакратыі, апушчэньне ў маральнае балота і сацыяльную экзыстэнцыю. Шалёна павялічваецца колькасьць энтрапіі ўсёй сістэмы, адбываецца масавая люмпэнізацыя сьведамасьці і нівэліроўка асобы. Лібэральна зразуметая свабода ператвараецца ў сваю супрацьлегласьць. Лібэралізм – гэта ёсьць утроба камунізма, вывернутая навонкі. У сьцьвярджэньні антыкаштоўнасьцяў тут праяўляецца тыповая псіхалогія таталітарызму (псіхалогія зграі). Сістэмна гэта можа рэалізавацца пры ўмове, калі зьменіцца сацыяльна-культурны баланс грамадзтва на карысьць антыкаштоўнасьцяў (цяпер ён ужо на мяжы – набліжаецца да 30 адсоткаў). Але ўдар па цывілізацыі нанесены адчувальны. Брыдкі выпадак з Камітэтам ААН у каторы раз паказвае, што траціць энэргію на лібэральныя інстытуцыі ёсьць сэнс толькі ў катэгорыі “супраць” (супраць антынароднага рэжыму). У катэгорыі “за” падтрымкі для беларускай дэмакратыі ня будзе, бо яны разумеюць дэмакратыю толькі ў сваім лібэральным скасабочаным выглядзе і ўсюды, як правіла, падтрымліваюць дрэнь (агентурных путан, што распранаюцца ў храмах і паказваюць цыцкі, гомасэксуалістаў і нават зладзеяў). Нацыянальна-вызвольная, адраджэнская дзейнасьць заўсёды накіраваная на падтрымку нацыянальнага грамадзтва, свайго народу і народных каштоўнасьцяў, дзе здабыткам нумар адзін ёсьць нацыянальная мова. Таму ня трэба зьдзіўляцца, што першым пунктам расейскай імпэрскай палітыкі супраць Беларусі была і ёсьць задача зьнішчэньня беларускай мовы. У выпадку псэўдасуда над спадаром Г. Лойкам акупанцкая нецярпімая палітыка рэжыму праілюстравана наглядна і паказвае нам, як і якімі мэтадамі трэба змагацца з прарасейскай уладай, што праводзіць супраць нацыі рэпрэсіўныя дзеяньні. Апэляваць да яе можна толькі з мэтаю ілюстрацыі пазыцыяў, але не здабыцьця сэнсу, бо ўлада чужая, яна ёсьць “анты”. Увага і дзеяньні мусяць быць ськіраваныя на грамадзтва, на свой народ. Становішча, якое склалася зь лібэралізмам у Эўропе, дае зручныя шансы агентурнага ўплыву на Захад з боку крамлёўскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. Лабіраваньне інтарэсаў і выведка лёгка адбываюцца пад выглядам апазыцыі, якая на словах падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці і антыкаштоўнасьці лібэралізма. І калі ў ЗША рускія шпіёны правальваюцца пачкамі (успомнім нядаўнюю мадам Чапмэн і кампанію), то ў Эўразьвязе для іх сапраўднае Эльдарада непалоханых ідыётаў. Прыблізна каля года таму бяздарна праваліўся лабісцкі офіс “за дэмакратыю” і спалілася ягоная кіраўніца мадам Стужынская ў Брусэлі. Быў скандал. І што? Дзе цяпер спадарыня Стужынская? Там жа, у Брусэлі, працягвае лабіяваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. Цяперашні гадавы бюджэт гэтай брусэльскай канторкі складае каля 700 тысячаў эўра. Грошы даюць лібэральныя інстытуцыі. І не таму, што там сядзяць дурні, а таму што ёсьць супадзеньне інтарэсаў і даўнія сувязі з савецкім КГБ у “вялікіх” левых лібэральных палітыкаў (якіх Лукашэнка па-свойму называе “казламі”). І, дарэчы, нічога. Яны не пакрыўдзіліся. Шукаюць магчымасьці навязваць кантакты з антыбеларускім рэжымам. Гэтая апошняя пазыцыя – навязваньне непасрэднага супрацоўніцтва з антынародным рэжымам – у цяперашні час усё больш узмацняецца і зьяўляецца, на мой погляд, непасрэдным вынікам дзеяньняў лабістаў рэжыму, колькасьць і ўплыў якіх у Эўразьвязе павялічваецца. Тут зьява паважная. Улічваючы варожае стаўленьне лібэральнай Эўропы да беларускай народнай дэмакратыі, уплываць істотна на гэтыя працэсы наўпрост, практычна, немагчыма. Хіба што па прынцыпу менскага рэжыму стварыць сваю выведку (якой у нас яшчэ няма) і арганізаваць антылабісцкія структуры. На мой погляд, аднак, трэба ўзмацняць нашу пазытыўную беларускую працу на Бацькаўшчыне. Усё вырашаецца ў Беларусі. Пра забойства Вайніцкага яшчэ няма афіцыйнай вэрсіі. Таму я ўстрымаюся ад канкрэтных меркаваньняў. Але зразумела, што гэта ўдар у беларускі бок. Тут нямае значэньня, якую палітычную пазыцыю займаў Вайніцкі і тое, што ён супрацоўнічаў з рэжымам Лукашэнкі і амбасадай рэжыму ў Вільні. Вайніцкі не адмовіўся ад беларускай мовы, ад Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і ад Бацькаўшчыны. Ён працаваў на ніве беларушчыны ў межах сваіх магчымасьцяў (дамогся, напрыклад, аднаўленьня Віленскай Беларускай гімназіі). Такім калабарантам акупацыйны рэжым не давярае і давяраць ня будзе. Па акупацыйных рускіх паняцьцях трэба абавязкава здрадзіць, адмовіцца ад мовы і абпляваць Сьцяг. Калі такога няма – няма й даверу. На Віленшчыне гэта ўжо трэці выпадак нападу на беларускага дзеяча. Перад гэтым быў беларускі грамадзкі дзяяч Малафееў (ужо не жыве) і Ю. Русакевіч. Прытым Русакевіч быў, фактычна, забіты, але ажыў у рэанімацыі. Такія напады і забойствы ёсьць тыповы почырк КГБ, які дзейнічае праз скрайнія нацыяналістычныя групоўкі і арганізацыі. На тэрыторыі былога СССР наштампавана мноства радыкальных груповак, але, здаецца, няма ніводнай, якая ўзьнікла сама сабой. Усё гэта ёсьць плён экстрэміскай творчасьці гэбістаў і маскоўскай выведкі. Ў справе забойства Вайніцкага ад лукашысцкай канторы ажно вушы тырчаць. На пахаваньні нябожчыка ў тыповым крымінальным стылі куражыліся два тыпы, перашкаджалі працаваць журналістам (весьці здымку). У «несавецкіх» краінах такія канторскія індывідуумы выглядаюць прышэлцамі зь іншага сьвету. Іх пазнаеш адразу, нават калі яны ня рухаюцца і маўчаць. Нахабныя і беспакараныя паводзіны рэжымных суб’ектаў на пахаваньні ў Вільні сьведчыць аб ўзгодненасьці іхных паводзінаў зь мясцовай уладай. Усё гэта выклікае сумненьні ў тым, што спраўцы забойства беларускага дзеяча будуць знойдзеныя. (Дарэчы, адносна здымкі. Пералік асобаў, прысутных на пахаваньні забітага, мае значэньне для сьледзтва. На пахаваньні ахвяры часта бываюць людзі прыналежныя да групы злачынства, здараецца, што прыходзяць нават самы забойцы). Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што ў дзень забойства Вайніцкага кіраўніца пралукашысцкай арганізацыі ў Рызе В. Піскунова заявіла журналістам, што, на яе думку, Вайніцкага забіла “беларуская апазыцыя”. Заява фантастычная, але трэба ўлічваць, што ўсе асобы, якія супрацоўнічаюць з рэжымнымі амбасадамі і кантактуюць з дыпляматычнай выведкай, ёсьць дэ-факта агентурай уплыву і могуць паўтараць пачутае праз кантакты, нават не разумеючы часам мэты і сэнсу таго, што паўтараюць. Слоўны выкід сп. Піскуновай наводзіць на думку, што нехта зацікаўлены стварыць фальшывы адрас забойцаў Вайніцкага. Палітычны крымінал супраць беларусаў у Віленшчыне надта падобны на палітычны крымінал у падрэжымнай Рэспубліцы Беларусь. Прытым крыміналізацыя палітыкі, як і ў гэбоўскай Расеі, адбываецца праз сілавыя структуры і ведамствы. Беларусам апэляваць да рэжыму ў такіх умовах – гэта тое самае, што пісаць апэляцыі ў Брусэль ці ААН. Вынік будзе нулявым. Наша ўстаноўка на ўсеагульны байкот рэжыму і на паралельную грамадзкую дзейнасьць у інтарэсах Беларусі ёсьць тут лагічна правільным рашэньнем дзеля накапленьня здаровых нацыянальных сілаў. Вельмі важна зараз укараніць праект “Глядзім у будучыню”. Цяжкасьці будуць вялікія, але трэба на іх не засяроджвацца, бо мы ж ведаем, што зрабіў рэжым з нашым грамадзтвам. Крок за крокам – наперад да сьветлай Беларусі. Вынікі абавязкава будуць. Занон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10 сакавік 2013 г. http://www.bielarus.net/archives/2013/03/11/2971 Добавлено: 12 Март 2013, 02:10:19
 Свой народ трэба любіць як Бога, нават калі ён маўчыць.
|
|
« Последнее редактирование: 12 Март 2013, 03:12:46 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
|
Head
Гость
|
Гуся ўбачыш па адрасе прызідзент.гав.бай
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Сабачка
|
что это за гусь на крайней картинке? Позя - здраднік Беларусьсю, ты што не пазналь?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Здраднік Беларусі- Лукашэнка.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
sshundrik
|
Давай, да пабачэньня! Шутка юмора? И то нэтовская и не к месту... Шёл бы ты...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Сабачка
|
два варыянты: 1. хвiчкi kpyцiць 2. пальцы крыжыкам трымая
|
|
|
Записан
|
|
|
|
fireatwill
|
Шёл бы ты... "Краткие, не остроумные, а лишь оскорбительные выражения в адрес оппонента может позволить себе только интеллектуально не развитая личность, часто ущербная в обществе." 
|
|
|
Записан
|
Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он. Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
|
|
|
Head
Гость
|
Символично, что фон похож на виселицу Да и руки не показывает, наверное что-то скрывает... Шызафрэнія па вертыкалі распаўсюдзілася?  два варыянты: 1. хвiчкi kpyцiць 2. пальцы крыжыкам трымая
 Добавлено: 13 Март 2013, 00:30:53 ЯКОМУ ПАЛІТЫКУ ВЕРЫЦЬ?Заўсёды было такое пытаньне і будзе, да тае пары пакуль існуе палітыка, кажучы агульнымі словамі, палітыка гэта барацьба мноства інтарэсаў ў грамадстве і тых, хто гэтыя інтарэсы прадстаўляе. Натуральна, што кожная палітычная сіла змагаецца за давер як мага большай колькасьці грамадзянаў краіны, з тым каб прыйсьці да ўлады праз дэмакратычныя выбары і рэалізаваць сваё бачаньне разьвіцьця грамадства і краіны. Сапраўды, гэта звычайны шлях для дэмакратыі, у прыватнасьці, на нашым эўрапейскім кантынэнце. Зразумела, што Беларусь выпадае з гэтага падыходу і тлумачыцца гэта адным - краіна знаходзіцца пад акупацыяй, што ілюструецца шматгадовым мэтанакіраваным, непрыхаваным дзеяньнем акупантаў і калябарантаў, зьнішчэньнем імі ўсяго нацыянальнага - мовы, гісторыі, культуры, менталітэта. Адбываецца злачыннае ігнараваньне беларускіх нацыянальных інтарэсаў у адукацыі, эканоміцы, фінансах, дыпляматыі, бясьпецы, абароне, кадравых пытаньнях і г.д., і робіцца гэта дзеля інтарэсаў чужой, варожай дзяржавы - импэрскай Расеі, стаўленікі якой карыстаючыся паслугамі калябарантаў гвалтоўна ўтрымліваюць уладу ў нашай краіне. У такіх умовах роля палітыкаў непараўнальна ўзрастае, бо ўмовы для палітычнай дзейнасьці небясьпечныя (у тым ліку і для жыцьця), а і вынікі гэтай дзейнасьці (з-за памылак палітыкаў, правакацыяў праціўніка - улады, непамерна павялічваюцца), адмоўна адбіваюцца на сітуацыі, а ў рэшце-рэшт і на беларускім народзе, і на беларускай дзяржаве. Давайце прааналізуем, на прыкладзе некаторых агульнавядомых падзеяў тыя памылкі палітыкаў, якія прыводзілі да негатыўных наступстваў, як для саміх палітыкаў, так і (што ёсьць асноўным) для беларускага народа. Імітацыйныя выбары, ва ўмовах сатрапіі, ёсьць для гэтага найлепшым матарыялам. Напрыклад, "выбары" 19 сакавіка 2006 года, дзякуючы інфармацыйнаму вэрхалу, узьнятаму "незалежнымі" СМІ і грантаксмокавымі актывістамі, запомніліся хіба што "единым кандидатом от оппозиции" які ўрэшце інфантыльна-разгублена стаяў перад даверліва сабраўшыміся дзясяткамі тысяч людзей і не ведаў, што рабіць і да чаго заклікаць. Сурпрызам хіба стаў - для "единого кандидата от оппозиции" і ўлады, стыхійны маладзёвы намётавы лягер, які ў нейкай ступені, эмацыйна для прысутных, выратаваў сітуацыю. Наступная дзея - водгук "выбарчай"актыўнасьці2006 г., быў безглузда-правакацыйны "вызвольны" паход на Акрэсьціна, які скончыўся зьбіцьцём, затрыманьнямі і асуджэньнямі, у дадатак да тых, хто быў затрыманы раней. Сам палітык, удзельнік шэсьця на Акрэсьціна быў асуджаны на прыцяглы турэмны тэрмін. Няма патрэбы казаць, што ўдзел у "выбарах" дазволіў незаконнай уладзе не толькі ў пэўнай ступені легімітызавацца, а і скарыстаць палітычных зьняволяных, у гандлі з Заходняй Эўропай і іншымі наіўнымі, якія спадзяваліся на дэмакратызацыю(!) улады якая была і ёсьць адзіна залежнай ад крымінальна-чэкіскай Расеі, але што праўда, гэта не жадаюць заўважаць і разумець заходнія дабрадзеі і грантаспажыўцы-"барацьбіты". "Выбары" 2010 года прайшлі згодна звыкламу рэжымнаму сцэнару. Дзясяткі тысячаў людзей сабраліся на Кастрычніцкім пляцу. "Лидеры оппозиции" выйшлі да людзей але і зноў, як і раней, перамаглі правакацыі ўладаў і абсалютная непадрыхтаванасьць тых, хто сьвядома ўдзельнічаў у выбарчым сьпектаклі ўладаў. Зараз зраблю невялікае адступленьне - вядома яшчэ з канца 80-х ды і пазьнейшых часоў, што на мітынгах і ўвогуле пры вялікім зборы патрыятычна настроеных беларускіх людзей, заўсёды прысутнічаюць агенты, правакатары, бываюць таксама псіхічна хворыя людзі (якія могуць сябе неадэкватна паводзіць). Таму, напрыклад, арганізатары мітынгаў БНФ гэта ведалі і ў адпаведнасьці з гэтым былі заўсёды падрыхтаваныя людзі, была ахова і г.д. Гэтай бясьпекі не было на Кастрычніцкім пляцу ў спарынг-партнэраў Лукашэнкі па "выбарах". Адпаведна, скарыстаўшыся гэтым група правакатараў шумна заклікала ісьці натоўп на пляц Незалежнасьці, натоўп разьвярнуўся і пайшоў. Самае неверагоднае, што нават не зрабіўшы спробаў спыніць гэты рух, "лидеры оппозиции" ... пайшлі(!) з натоўпам. Чым скончыўся гэты паход - вядома. Вось, толькі некалькі прыкладаў (а такіх правальных было шмат ) дзеяньняў, палітыкаў - людзей, якія не здольныя прагназаваць, прадбачыць вынікі сваіх дзеяньняў і дзеяньняў праціўніка. І толькі ў наступныя "выбары" 2012 г. беларускія людзі, калі асэнсавана, а ў большасьці інтуітыўна, не паверылі псэўдаапазіцыі і ігнаравалі "выбары" - адбыўся байкот, адбылося тое, да чаго больш за дзесяць год заклікаў З.Пазьняк і КХП-БНФ і што не проста "не чула" псэўдаапазіцыя, а насуперак чаму дзейнічала. І што ж далей, як сябе пачувае псэўдаапазіцыя? А нічога, ёй усё божая раса... Бадзёра ачомаўшыся ад таго, што здарылася, частка "лидеров оппозиции" не саромяючыся і не сумняваючыся абвясьціла неабходнасьць удзелу ў новых "выбараў" (адзін пра гэта кажа нават з турмы), а адзін дык выступаючы на "Белсаце" увогуле абвясьціў, што не мае сэнсу ўзгадваць тое што было. Вось так. Але жыцьцё ідзе, людзі ўсё больш і больш думаюць над тым, што адбываецца ў краіне. Думае і прарасейская ўлада, якая напалохалася не толькі байкота. Яна бачыць, як зьмянілася стаўленьне людзей да псэўдаапазіцыйных лідараў і як усё больш людзей задумваецца над тым, што казаў і кажа З.Пазьняк. Дзіўнавата, у сувязі з гэтым, але неяк незаўважаным "незалежнымі" СМІ і палітолягамі прайшоў артыкул, які зьмясьціў "Інтэрфакс" пад красамоўнай назвай - "В Минске расходятся во мнении, может ли Зенон Позняк объединить белорусскую оппозицию" http://www.interfax.by/news/belarus/123787Само пытаньне выдае затоенае, тое што хвалюе не толькі ўладу ў Менске, але і яе расейскіх куратараў. Хоць сам артыкул пацешны, з-за "экспэртаў" якіх апытвае аўтар, але паўтару - галоўнае, тое што хвалюе закладзена ў назьве... Адказваючы на тое - ці можа З.Пазьняк аб'яднаць шэраговую беларускую апазіцыю, скажам - безумоўна можа. Больш за тое, сёньня гэты працэс бясспрэчна ідзе, пачатак гэты працэс бярэ ў галовах людзей... Тое, што гэта вельмі непакоіць гэбэшную кантору і тое, што яны не змаглі гэтыя хваляваньні ўтрымаць у сабе, ацэньваючы З.Пазьняка - красамоўна і натхняе. Выснова падаецца наступнай - З.Пазьняк і тады - амаль 20 год таму, быў самым моцным беларускім палітыкам, а сёньня - гэта ўжо палітык міжнароднага ўзроўню, нажаль палітыкаў такога ўзроўню, сёньня на Беларусі няма і блізка. Дастаткова пачытаць ягоныя палітычныя творы, паслухаць выступы. Ворагі цешаць сябе думкай, што З.Пазьняку хутка 70 і стараюцца забыць (ігнараваць) тое, што для палітыка, такога ўзроўню, гэта самы плённы ўзрост. Прыкладаў гэтаму процьма. Адказваючы на пытаньне пра тое - "может ли Зенон Позняк объединить белорусскую оппозицию" варта самым узважаным чынам даць адказ сабе і ворагам на гэта. Ужо казалі пра гэта - можа, але сярод аб'яднаных, мяркую, не будзе і блізка (як я разумею) ні Кастусёва, ні Лябедзькі, і іншых пацешных, узроўня - Калякіна, Гайдукевіча і г.д., і г.д. Кажучы пра аб'яднаньне апазіцыйнай грамадскасьці трэба разумець, што аб'яднаньне заўсёды грунтуецца на пэўнай ідэалёгіі, на пэўных каштоўнасьцях. Менавіта іх і вылучае З.Пазьняк у якасьці беларускага фундамента - беларуская мова, беларуская культура, беларуская гісторыя, беларускія дзяржаўныя інтарэсы (эканамічныя, фінансавыя, дыпляматычныя і г.д.). Так што інтэрфаксаўскі артыкул мяне задаволіў ... А заканчэньне артыкула такое - "В июне 1997 года по фактам публикаций З.Позняком в прессе ряда статей, содержащих высказывания, которые, по версии следствия, направлены на разжигание национальной вражды, принижают честь и достоинство русского народа, возбуждено уголовное дело. З.Позняк около 15 лет живет за границей, но сохранил белорусское гражданство." ... Пачынаючы гэты артыкул пытаньнем - "Якому палітыку верыць?" я даўно даў сабе адказ, але кожны мусіць адказаць сабе сам. Мы не ведаем, калі пазбавімся ад акупацыі, пра два гады ці праз пяць, але гэта не значыць, што не трэба імкнуцца набліжаць гэты момант пад кіраўніцтвам людзей якія не заплямілі сябе ні грантамі, ні супрацоўніцтвам з антыбеларускай уладай (як некаторыя адрынутыя ёю кінуліся ў апазіцыйныя шэрагі...). Палітычнага лідара вызначае і розум, і інтэлект, і здольнасьць прадбачыць, і шмат што іншае, але найперш любоў да свайго народа. Бенедзікт https://pieramoha.org/artykul/jakomu-palityku-vieryc
|
|
« Последнее редактирование: 13 Март 2013, 00:30:53 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
|
fireatwill
|
Способен лишь на плагиат? ослик, ты хоть узнал бы, что есть "плагиат".  или ты авторские хочешь потребовать? 
|
|
|
Записан
|
Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он. Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
|
|
|
Head
Гость
|
Бунт во имя демократии
Хотел бы начать эту статью с утверждения, что любые политические изменения в Беларуси возможны только лишь через бунт, революцию.
Что станет толчком для социального взрыва, сказать трудно. Это может быть рост общественного самосознания, ухудшение экономического положения, а, быть может, и то и другое вместе взятое.
Я не верю в то, что белорусское общество в результате неких сверхъестественных процессов, без усилий и напряжения внутренних сил перейдет из авторитарного состояния в демократическое. Чуда не произойдет, если над ним основательно не потрудиться.
На мой взгляд, к сфере «политических заблуждений» можно отнести мнение о том, что революция пагубна для белорусского общества, и что страна может обойтись и без бунтов. Якобы режим самостоятельно пойдет по пути эволюции, и через 5-7 (10) лет республика перестроится на демократический лад. Однако здесь я вижу несколько важных нюансов.
С 1994 года белорусская политическая система действительно эволюционирует, но не в сторону демократии, а в сторону неограниченной автократии. Может показаться, что это движение происходит в ответ на противостояние общества, как реакция на бунт. Действительно, белорусский режим отвечает жесткими репрессиями на любое недовольство со стороны общества, погружая страну в более невыносимую политическую реальность. Исходя из этого, можно было бы прийти к выводу о том, что не следует «злить» и «раздражать» власть, нужно смириться с существующим порядком вещей, сосуществовать и ждать, пока система саморазрушится либо самореформируется и самодемократизируется в результате роста самосознания авторитарных правителей. Однако по «закону авторитаризма» любая неограниченная власть, если ее никто и ничто не сдерживает, стремится стать еще более неограниченной.
Поэтому, даже если белорусская оппозиция перестанет раздражать власть и откажется от революции как формы политической борьбы, то таким образом «саморепрессируется» и сделает за режим работу по собственной нейтрализации, но это не остановит процесс абсолютизации власти и уж никак не повлияет на ее демократизацию. Правящая элита в условиях отсутствия внутренних вызовов, послушной оппозиции и «довольного» всем общества будет уверена в том, что нет никаких причин для реформ и изменений в системе. Можно будет дальше эксплуатировать общественные ресурсы, изымать средства из карманов потребителей, выселять из квартир, уплотнять застройку и т.д. Ведь боясь раздражать власть, оппозиция и общество будут избегать критики в ее адрес и тем более протестов, должны будут смириться с угнетением и принять его как данность. Но ведь к этому и стремится сегодняшняя власть. Безвольное же молчание общества станет лишь основанием для еще большего произвола и беззакония.
Авторитаризм обрекает общество на противостояние до момента пока не будет свергнута тирания, или же общество не будет окончательно подавлено, став транстоталитарным (погруженным в полное политическое безволие).
Выбор, конечно, не велик: с одной стороны, сопротивляясь режиму, мы вынуждаем его действовать жестче, но, отказываясь от борьбы с ним, мы добровольно отдаемся в рабство. Но в борьбе всегда есть шанс на победу, в пассивном ожидании умирает даже надежда.
Тем не менее, в условиях авторитаризма практически всегда и везде бунт был и есть единственным средством противостояния угнетению и несправедливости, доказательством того, что общество еще существует.
Белорусскому обществу не избежать революции. Вопрос лишь в том, какую форму она приобретет: станет ли бархатной или кровавой. Все зависит от того, как сильно авторитарная система будет стремиться себя сохранить.
Однако будет также заблуждением считать, что революция в одночасье решит все проблемы и автоматически приведет к созданию консолидированной демократической системы. Путь от момента свержения диктатуры до полного торжества демократии долог и не всегда успешен.
Очень часто революции, освобождавшие общество от тиранов, в силу различных причин приводили к установлению новой автократии. Корни этих процессов кроются в слабости демократических институтов, авторитаризме, который укоренился в сознании общества за предыдущие периоды развития страны, политической развращенности новых элит.
Постсоветское пространство пестрит примерами «удачно-неудачных» революций. Только за последние десятилетия здесь их произошло пять, в результате бунтов были свергнуты недемократические режимы, но переход к демократии не был успешным.
Белорусское общество в случае успешной революции будет стоять перед серьезным вызовом, связанным с преодолением поставторитарного синдрома. В этом процессе самым важным механизмом будут не состояние политических институтов, общества, но внутренняя сущность и действия новых политических элит.
Демократические политические институты сами по себе не решат проблем демократизации, это всего лишь фасад, штурвал, скелет политического организма. Все зависит от того, кто и как этим инструментом управляет. Если этот инструмент в руках опытного и ответственного политика, окруженного профессиональными людьми, то это приведет страну к развитию и процветанию. Если же у власти окажется бездарный правитель, то демократические инструменты станут пистолетом, направленным в висок общества. Именно так и произошло в 1994 году.
К тому же, как мы знаем, в Беларуси и в других авторитарных постсоветских государствах демократические институты и механизмы существуют, и функционируют они именно как инструмент уничтожения «демократии».
Также не стоит надеяться на то, что взбунтовавшееся общество, свергнув тирана, будет бесконечно верно демократическим ценностям. Бунт против тирании не означает, что в головах людей восторжествовала демократия. Общество будет более критично к новым властям, ожидая успехов в экономике и политике. Любой скандал внутри демократических элит будет приводить к разрушению доверия к демократии как таковой, что произошло в Грузии, Украине, Молдове. Ценности демократии будут связаны с людьми, которые их отстаивают, разрушение веры в них автоматически будет разрушать веру в демократию и в конченом итоге приведет к ее гибели.
К тому же нельзя забывать, что в переходный период в политической системе в качестве оппозиции будет функционировать немалая по количеству и сильная по влиянию реакционистская группа бывших членов управленческого аппарата. Эта группа будет формировать оппозицию, как «Партия Регионов» в Украине до 2010 года или коммунистическая партия в Молдове. Реакционеры будет стремиться к реваншу. Как показывает опыт стран, где произошли революции, в результате самодискредитации «новой элиты», внутренних конфликтов, коррупции, произошло всеобщее разочарование населения. В свою очередь реакционная оппозиция, играя на авторитарном сознании и ностальгии по «старым и добрым временам», снова приходит к власти. Мы не можем винить народ за то, что он не желает поддерживать коррумпированного политика, стоящего на демократических позициях и охотно голосуют за негодяя, обещающего колбасу взамен за свободу.
Поэтому единственным гарантом успешного перехода от авторитаризма к демократии в Беларуси будет исключительно новая политическая элита. Те, кто возглавит государство после перемен, должны быть во всех отношениях лучше своих предшественников. Нужно понимать, «что любая власть развращает», и если уже испорченный или слабый политик ее обретет, последствия для демократии и для страны будут катастрофические. Главной причиной упадка демократии в постреволюционных республиках было именно политическое развращение новых элит, их безответственность. Будучи новыми у власти, они ни чем не отличались от тех, у кого они ее отняли, по своей сущности оставались для общества прежними.
Представители белорусской оппозиции должны будут доказать, что кроме приверженности к демократии у них есть принципы, которые не позволят им уничтожить плоды бунта против тирании.
Павел Усов, специально для чарт.org
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Як гэта "сам"? Не, гэта лука- расейскі шпіён.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
sshundrik
|
А что-ж тогда он как шпион делает? Пора увольнять за бездействие, в пользу Москвы!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Ну дык, сумленныя выбары- сумленны пераможца. 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
КХП-БНФ
Гродненец
 Репутация: +2/-22
Offline
Сообщений: 165
Лучше Вовы только Саша
|
А что-ж тогда он как шпион делает? Пора увольнять за бездействие, в пользу Москвы!  ага. с занесением в личное дело
|
|
|
Записан
|
•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу. •Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў. •Я выконваю народную волю сваімі рукамі. •Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты. Head ©
|
|
|
Head
Гость
|
|
|
|
Записан
|
|
|
|
sshundrik
|
Ну дык, сумленныя выбары- сумленны пераможца. Молодец, Неад! Вааще неожиданно! К тебе по чуть-чуть приходит мосх?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Не, мо гэта да цябе ён пачаў прыхадзіць?)) Добавлено: 24 Март 2013, 20:51:39
Мы цяпер у такой сітуацыі, што можам разьлічваць перадусім на ўласныя сілы. Памятайма пра гэта. Няхай прыкладам нам будуць нашыя героі, якія змагаліся ў 1918 годзе, і тыя людзі, што дамагліся незалежнасьці ў 1991-м. 
|
|
« Последнее редактирование: 24 Март 2013, 20:51:39 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
КРАСАВІЦКІ СОЙМ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КХП – БНФ14 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Санкцыі – дыялог -- санкцыі” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра паглыбленьне сацыяльна-эканамічнага крызісу ў нашай краіне. Рэжым распрадае і здае лепшыя прадпрыемствы, гонар і славу беларускай эканомікі. Усё гэта робіцца пад фальшывым саванам нібыта зьдзелак кіраўніцтва нашай краіны з Расеяй. Але ж гэтыя каштоўнасьці належаць усяму беларускаму народу, ніхто ня мае права распараджацца нашымі каштоўнасьцямі. Прадаваць гэта ёсьць крымінальным злачынствам. Апошнім часам назіраецца інтэнсіфікацыя гэтага крымінальнага працэсу. Вынікам гэтага злачынства будзе толькі аднаўленьне законнасьці дэмакратычнай беларускай уладай. Няхай ведаюць пра гэта мафійныя расейскія колы, якія займаюцца крымінальнымі трансакцыямі з антыбеларускім рэжымам. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра выразныя пазытыўныя зьмены ў настроях людзей. Беларусы хочуць мець праўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне і ў сьвеце, яны ня вераць афіцыёзнай прапагандзе, якая раздражняе людзей. Наглядзеўшыся на антычалавечыя экспэрымэнты дыктатуры, людзі вяртаюцца да роднай мовы, успамінаюць аб тым, што яны беларусы – спадчыньнікі вялікай культуры і цывілізацыі. Гэта таксама ёсьць адзін з вынікаў злачыннага здушэньня ўсяго беларускага маскоўскімі акупантамі. Людзі пачалі цаніць сваё, роднае і вяртацца да сваіх каштоўнасьцяў. Беларусы зразумелі, што сваё – гэта жыцьцё, гэта будучыня дзяцей і ўнукаў, а маскоўска-акупанцкае – гэта мёртвае, чужое, дурное і ганебнае. Сойм прыняў рашэньне накіраваць у беларускае грамадзтва Адозву аб супраціве антыбеларускай палітыцы і абароне нашай Айчыны ад акупанцкай Расеі. 14 красавіка 2013 г. Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ https://pieramoha.org/artykuly/krasavicki-sojm
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
|
|
|
Записан
|
|
|
|
sshundrik
|
Хэд, я думал, ты моложе...
Да и ржать так некрасиво, особенно, в общении с собеседником...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Хэд, я думал, ты моложе... А пры чым тут я?)) Тое, што закінуў ніхто- вялікі Зліў.)) Да и ржать так некрасиво, особенно, в общении с собеседником... А мо непрыгожа такую лухту скідваць?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
antidacto
|
тру-Баттхед, какие планы у "тру" на будущее? Чем планируется заниматься? Как планируется оценивать результаты?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
sshundrik
|
А мо непрыгожа Прыгожа-непрыгожа... Думай сам...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Ну, непрыгожа.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
sshundrik
|
Ну, так не скидывай больше такую лухту.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|