Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Июль 2025, 00:21:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: Язычники
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #962953

Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Язычники  (Прочитано 138231 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 06 Октябрь 2007, 18:05:36 »

Крыніца: http://io.com.ua/s4258

ЯК БЕЛАРУСЫ ПАГАНСТВА ПІЛЬНУЮЦЦА

Бог адзін, а канфэсіі — гэта болей прафэсіі. Паганства шанавала прыроду, лічыла ўсё жывым — і валун, і траву, і паветра, і ваду. Паганства пакланялася Тварбе Божай. Шмат якія паганскія багі ў хрысьціянстве сталі сьвятымі зь іншымі імёнамі. Да прыкладу, той самы Пярун-залатавус стаў Ільлём, які разьяжджае на вазку й пускае вогненныя стрэлы.

Паганства мае свае нацыянальныя асаблівасьці ў кожнага народу. Крывічы бадай што болей за ўсіх суседзяў захавалі паганскія карані, зь якіх цягнуцца ў вышыню даўніны й спрадвечча адметныя дрэвы й побыту, і сьветаўспрыманьня.

Кожную хату ахоўвае Хатнік. Трэба ведаць ягонае ймя, але не вымаўляць услых. На страху трэба насіць Цмоку яечню, каб Цмок ня ўгневаўся й не пусьціў гасподу дымам. У падпеччы жыве вуж, яго частуюць малаком.

Як пра добрых знаёмцаў кажуць пра Ярылу, Жыценя, Вададыха, Лесуна, Жыжу. Да нашых дзён, каб малы не абпёк палец аб агонь, папярэджваюць: жыжа — кусь. З марозу заходзячы ў хату прыгаворваюць: зьмёрз, як зюзя. А Зюзя — гэта галоўны мароз, у яго яшчэ дванаццаць братоў — Прагун, Траскун, Скварун, Пабягун, Цягун, Дрыгун, Крахкатун, Зьвягун, Маўчун, Казытун, Крутун, Шчыпун. І кожны па-свойму марозіць.

Трасца мае таксама дванаццаць сясьцёр — Трасавіца, Агнявіца, Зябавіца, Гнятавіца, Кархавіца, Глухавіца, Ламавіца, Пухлявіца, Жаўтавіца, Старгавіца, Глядавіца, Невідуха.

У адной асобе Кон, ад яго ўжо ідзе Скон. За сталом гаспадараць Ядун і Жор. Кажуць: напаў такі Ядун, што наесьціся не магу, ем і ем. Як нападзе Жор, сабаку б, здаецца, зжор.

Спрадвечныя сваім паганствам Дзяды. Гатавалася куцьця, гатаваліся клёцкі з душамі: сьценкі — клёцкі з дранай бульбы, а душа — з кручанага мяса ці, па-сучаснаму кажучы, з фаршу. Даўгія клёцкі зваліся сарокамі. У сароку ўторквалі душу з кавалачка сала. Некалькі сарок былі бяз душаў, а ў адной — срэбная манэтка. Трэба было ўгадаць, у якой сароцы манэтка гэтая.

Да гэтага часу чую мамін голас. Сядаем усёй сям’ёй за стол. Мама пачынае запрашаць:

Мароз, мароз, хадзі да нас куцьцю есьці!
І ты, грамок, на голы лес не грымі,
пачостку прымі!
І вы, Дзядочкі, хадзіце і з сабой
непамянёных вядзіце!

Стол і ў буднія дні быў сьвяточны. Пільнаваліся паганскіх прыкметаў. Нельга ў шапцы сядзець за сталом — цешча глухая будзе. Зьмятаеш стол на рог — гаспадарку на клін зьвядзеш. Нельга стол сьціраць, калі за ім сядзяць — будуць людзі заціраць. Зьляцеў нож са стала — мужчына сьпяшаецца, лыжка зьляцела — маладзіца. (Дарэчы, нельга было наліваць праз нож — піць адрэжа.) Калі хто здрыгануўся за сталом, воўк недзе ў лесе на ягоны сьлед наступіў.

Кот мыецца — госьці будуць. Кату яшчэ прыгаворваюць, падахвочваюць:

Заўхом рудa, ў чарапочку вада.
Заўхом рудa, ў чарапочку вада.

У Чысты Чэцьвер мыюцца да ўсходу сонца людзі, а крумкач сваіх дзяцей у крыніцы купае таксама да ўсходу сонца.

Віншавалі сваіх і суседзяў праз крысо кажуха, каб быў багаты й касматы. (Касматаму цяплей было некалі й пасьля.) Галаруч не віншавалі.

Чыста паганскае пажаданьне: будзь здарова, як карова, і багата, як зямля, і пладавіта, як сьвіньня. Маладзіцы нацяжку жадалі нарадзіць, як пукнуць.

Здаецца, нядаўна было. Выган каровы першы раз на пашу. Дапамагаў маме шкрэблам вычэсваць нашую Лысоню. Каб у схудалай за зіму каровы вароны не выскубвалі кузлакі поўсьці сабе на гнёзды. Да ўсходу сонца мама брала з крыніцы ваду, абмыць карове рогі й вымя. Лілі ваду праз шкляну — ад уроцаў. На Юр’я на дзеньніку ў варотах пасьцілалі дзедаў пояс, клалі два яйкі, іконку (кшчонае паганства). Карова выходзіла з хлява, пераходзіла пояс.

Ці яшчэ паганскі рытуал. Парасятка як прыносілі з базару, цёрлі аб печ, каб таўсты, як печ,быў; цёрлі аб заслонку, каб сала было, як заслонка; кармілі з патэльні, каб сьвіньня была гладкая, як патэльня; абносілі вакол ножкі стала, каб ад дому сьвіньня не адыходзілася. І ўсё гэтак і ставалася. Цяперашняе сала зусім тога смаку ня мае.

І ў нашыя дні, калі зельнік зь вядзьмарскім веданьнем свае справы зьбірае зёлкі, перш чым сарваць якую, просіць у яе дазволу ўзяць яе й кажа, для чаго яна трэба й каму дапаможа. Гэта камуністы й прыроду жывой не прызнавалі, і людзей за людзей ня мелі. Усёдазвол.

Меняет движение рек,
Высокие горы сдвигает
Советский простой человек.

Паназьмянялі рух рэчак, панассоўвалі горы, паасушылі балоты, павысеклі пушчы. Няма прытулку ні Вадзянікам, ні Лесунам. І цягнецца вынішчэньне ўсяго жывога. Нават валунам не даюць расьці. Уздоўж яшчэ лясных дарог валуны пафарбалі зь лёзунгамі: беражыце прыроду! Гэта ж не велікодныя яйкі. А калі прыняць валуны за велікодныя яйкі — іх трэба біць аб каменныя ілбы чыноўнікаў. Іх бы саміх пафарбаваць і дадаць лёзунгі: сьцеражыцеся бязмозглага чынавенства! Але цягам часу й пушчы абрастуць, і рэчанькі будуць поўныя, зь берагамі роўныя. Паганскія багі не пададуцца ў выгнаньне. Яны любяць крывічоў і заступяцца за іх.

І калі змушае лёс вагацца,
Дык трымаюцца за ўласны тын
Беларусы —
Кшчоныя паганцы,
Самаісныя, як пан бурштын.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,164 секунд. Запросов: 20.