Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Июль 2025, 22:09:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: Язычники
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #962951

Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Язычники  (Прочитано 137089 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 06 Октябрь 2007, 18:05:19 »

Інфармацыя аб Менскім капішчы з "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" (том 5, ст.164)

Мінскае капішча – старажытнае славянскае свяцілішча ў Мінску. Праіснавала да пачатку 20 ст. Навуковае апісанне зрабіў М.С. Кацар. У 2-й палове 19 ст. уяўляла сабой абгароджаную з трох бакоў прамавугольную пляцоўку на беразе ракі Свіслач, дзе знаходзіліся чатыры культавыя прадметы: гранітны валун Дзед (лічыўся галоўным), вялікі дуб Волат, выкладзенае з невялікіх камянёў вогнішча – зніч Жыжа (Агонь), крынічка каля валуна (вада з яе лічылася цудадзейнай). Мясцовыя жыхары, негледзячына афіцыйнае вызнанне хрысціянства, ушаноўвала Мінскае капішча як святое месца. Валуну Дзеду ахвяравалі мёд, малако, віно, палатно. Дубу Волату неслі рушнікі і стужкі, якія развешвалі на ім на 33 дні; жалуды дуба лічыліся лекавымі. Агню прыносілі ў ахвяру жывёл: авечак, коз, свіней, курэйі пеўняў. Абслугоўвалі капішча так званыя чараўнікі (апошнія – бацька і сын Севасцеі), якія прадказвалі лёс, лячылі ад хвароб, налівалі святую ваду з крынічкі, давалі амулеты-абярэгі. Шмат ахвяраванняў даставалася чараўнікам: мяса бралі сябе, у вогнішча кідалі вантробы. У канцы 1880-х гадоў у сувязі са святкаваннем дзевяцьсотгоддзя хрысціянства на Русі гарадскія ўлады паспрабавалі закрыць Мінскае капішча як апошнюю апору язычніцтва (было разбурана і патушана вогнішча, спілаваны дуб), але канчаткова гэта было зроблена ў пачатку 20 стагоддзя. У наш час валун Дзед захоўваецца ў парку камянёў.



МІНСКІ КАМЕННЫ ДЗЕД

Параўнальна невялікі, але унікальны экспанат захоўваецца і дэманструецца ў Парку камянёў (аддзел “Камень у жыцці чалавека”), што месціцца ў Мінску ў мікрараёне Уручча. Гэта яйкападобны валун з ружавата-чырвонага граніту рапаківі вышынёй 1,25 метра, які нашы продкі называлі Дзед, ці Стары. Ён адметнага кіроўнага саставу і прынесены ў Беларусь ледавіком з паўднёвай Фінляндыі каля 110-130 тысяч гадоў назад. Раней валун ляжаў у цэнтры Мінска каля стадыёна “Дынама”, паміж вуліцамі імя Леніна, Ульянаўскай і Чырвонаармейскай (на былой вуліцы Лодачнай), на беразе Свіслачы. Трапіў у парк камень выпадкова: будаўнікі, якія ўпарадкоўвалі бераг Свіслачы, збіраліся закапаць яго на глыбіню больш як два метры. І знік бы назаўсёды гэты унікальны валун, калі б нашаму інстытуту не паведаміла пра яго журналіст Рэгіна Гамзовіч.
... Далей: http://belarus21.by/gazeta/article_browse.php?id=3947
« Последнее редактирование: 06 Октябрь 2007, 18:05:52 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,139 секунд. Запросов: 20.