Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 22:46:32
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: Язычники
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #943541

Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Язычники  (Прочитано 137148 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jacviah
Новенький


Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 5


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 29 Сентябрь 2007, 11:51:17 »

Як кожны сапраўды значны феномен, адраджэнне паганства не ёсць аднастайным і адназначным, у ім прысутныя розныя плыні і тэндэнцыі. Некаторыя з іх, з нашага гледзішча, можна аднесці да ліку адмоўных, што прафануюць не толькі саму ідэю, але этнічную традыцыю як такую, замяняючы яе нейкім ідэалагічна-містычным сурагатам. Нездарма адзін з найвыбітнейшых “паганскіх” мысляроў сучаснасці Ален дэ Бенуа зацямляе з гэтай нагоды: “Тое, што рупіць нам сёння... гэта ў меншай ступені знікненне паганства, як яго адраджэнне ў прымітыўнай, пустой форме, у якасці, так бы мовіць, “другараднай рэлігіі””. Прыкметы гэтай “другараднай рэлігійнасці” досыць яскрава выяўленыя ў г. зв. “раднавераў”.
Каляндар святаў і пантэон багоў у іх звычайна складаецца з фрагментаў, характэрных не для канкрэтнай лакальнай традыцыі, а пазычаных з розных усходне- і заходнеславянскіх, індыйскіх, скандынаўскіх крыніц, “кабінетнай” міфалогіі; фальклорныя тэксты, як правіла, ігнаруюцца, а фальсіфікаты кшталту “Вялесавай кнігі” ўважаюцца за “святыя пісанні”, традыцыйныя абрады замяняюцца прыдуманымі рытуаламі, замест выканання абрадавых спеваў абвяшчаюцца пафасныя “малітвы”, фальклорная музыка альбо зусім адсутнічае, альбо прадстаўленая ў “балалайкавай” форме, пад “славянскім” адзеннем разумеюцца безгустоўныя стылізацыі раннесярэднявечных і народных строяў, зусім нематывавана выкарыстоўваюцца знакі ды сімвалы, тэксты “раднавераў”-ідэолагаў прасякнутыя прафаннай эзатэрыкай, паранавуковасцю, сумнеўнымі гістарычнымі “адкрыццямі” і нацыянальнай мегаламаніяй.
Таму можна цалкам пагадзіцца з наступнаю ацэнаю дзейнасці “раднавераў”, якіх насамрэч не цікавіць, “чаму маліліся іх даўнія продкі і як яны ладзілі свае абрады, якія святы яны спраўлялі, у што апраналіся. Іх цяперашнія святочныя і абрадавыя дзеянні, прыдуманыя ў стылі a la russe (а ля рус), – гэта шоў, спектакль, балаган. А самі яны – блазны”.
Даследнік усходнеславянскага язычніцтва Міхаіл Васільеў нават акрэсліў гэты штучны і эклектычны канструкт, якому бракуе мясцовага вымярэння і грунтоўнасці, як квазіпаганства або псеўдапаганства, то бок непраўдзівае, уяўнае (нават ілжывае) язычніцтва . З нашага гледзішча, феномен “славянскай роднай веры” ў Беларусі, Расіі ды Украіне можа быць названы не іначай як сімулякрам – фальшывым прэтэндэнтам на аўтэнтычнасць, копіяй, арыгінала якой ніколі не існавала.
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 24 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,736 секунд. Запросов: 20.