Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Август 2025, 15:16:47
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #9425688

Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 20 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму  (Прочитано 55114 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #360 : 27 Октябрь 2012, 12:50:19 »

"Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя – а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі – там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб”яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці".
Васіль Быкаў

Добавлено: 27 Октябрь 2012, 13:05:58
Siarhiej Navumchyk
У ліпені 96-га мы з Пазьняком апынуліся перад складанай дылемай: вяртацца ў Беларусь альбо прасіць палітычнага прытулку ў ЗША (вяртацца ў Варшаву т было тоесна вяртаньню ў Менск). Выбар быў не паміж свабодай і турмой, а паміж жыцьцём і сьмерцю (кіраўнік камісіі па бясьпецы Расейскай Дзярждумы Ілюхін заявіў, што нібыта ЦРУ плянуе нас забіць у Варшаве, а сьпісаць на Лукашэнку. «Калі Ілюхін у Маскве агучыў пэўныя пляны, дык можна меркаваць з пэўнасьцю, што гэта ня пляны ЦРУ, гэта пляны беларускага кіраўніцтва» - пракамэнтаваў у тыя дні Васіль Быкаў сытуацыю на Свабодзе). З моманту нашай просьбы да наданьня прытулку прайшло тры тыдні, і ў гэты час Масква і Менск рабілі проста неверагодныя дыпляматычныя высілкі, каб Вашынгтон нам адмовіў. Але ня гэта было самым цяжкім. Нашае рашэньне тагачасныя паплечнікі па БНФ успрынялі без асаблівага энтузіязму. Не- паплечнікі даволі моцна па нас патапталіся ў незалежнай прэсе (пра афіцыйную прэсу ўжо не кажу). І толькі некалькі чалавек адназначна і катэгарычна нас падтрымалі: нашыя родныя і Васіль Быкаў. Але – хай ня крыўдуюць тагачасныя палітычныя паплечнікі – ня іх меркаваньне, а менавіта думка гэтых некалькіх людзей - Васіля Быкава і нашых сем'яў -- і была для нас вырашальнай. Ну а гісторыя пацьвердзіла, што менавіта яны і мелі рацыю. У гісторыі ўвогуле часта здараецца, што ісьціна – за меншасьцю, часам – за мізэрнай меншасьцю.

Гэта першае, і другое. У нас часта любяць прыгадваць, што Вацлаў Гавэл – у адрозьненьне ад Кундэры – ня з'ехаў. Але забываюць на яшчэ адну фігуру, ключавую ў чэскай гісторыі – Масарыка, які менавіта з эміграцыі стварыў (пачаў ствараць) незалежную Чэхаславаччыну.

І трэцяе. Ведаю дзесяткі людзей, якія асуджалі нас за эміграцыю ў 1996 і пазьней, а потым самі былі вымушаныя з'ехаць. Слушная прымаўка: «Калі хочаш пасьмяшыць Бога – распавядзі яму пра свае пляны на заўтра».
« Последнее редактирование: 27 Октябрь 2012, 13:05:58 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 20 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,133 секунд. Запросов: 20.