Вітаю, спадары "Рамантыкі".
Прагледзеўшы форум крыху засмуціўся, бо ніяк не чакаў такой адзнакі не толькі для сябе, але для ўсяго інструктарскага складу лагеру. Не вельмі прыемна, калі табе усміхаюцца ў твар,а пасля за вочы псуюць успрыманне кпінамі ды абразамі.
Зразумеў адну даволі сур'ёзную рэч, хаця і здагадваўся раней. Дзеці "Рамантыкі" - гэта, ў першую чаргу, ДЗЕЦІ. Якім бы чынам яны не імкнуліся даказаць сваімі паводзінамі, манерамі, здольнасцю п'янстваваць штоноч і г.д, адваротнае.
"Антось - алкаш" Вой як прыгожа. Але ж вы, хоць і 2-гі атрад, глуздаў у вас, каб зразумець чаму я з вамі выпіваў так і не хапіла. Чаму? - глядзі вышэй.
А ну так жа "сэкс,грошы, сэкс, грошы, бухло, сэкс ..." - гэта нечыя жыццёвыя каштоўнасці. Мне такіх людзей шкада.
"Антось случаем не похудел". Вось зноўку, сустракаем па знешнасці... Ага?
Гары вучыся гуляць у тэніс
P.S. Вось бачыце часам і я станаўлюся дзіцём. Няўжо тое так дрэнна?
З вялікімі прывітаннямі да ўсіх.