Бачна, што рукамі Пазьняка кіраваў бог...
А такіх як Лукашэнка, Гітлер і т.п. я, звычайна, называю злымі геніямі.[/size]
Я табе, парапагандос, хачу сказаць наступнае. У 1994-м я галасаваў на Пазняка, бо лічыў, што ён месія для майго народу і маёй краіны. Я слухаў ягоны прадвыбарчы выступ у Абласным тэатры ў Бабруйску, я глядзеў на яго, як на бога. Для мяне было амаль асабістай трагедыяй, што Зэнэк не здолеў перамагчы. Амаль на працягу наступных 13 гадоў, калі ўладарыў АГЛ, я быў ягоным грамадзянскім апанентам, і рабіў, дзе толькі было можна, усё насуперак кіруючай уладзе - рэферэндум, выбары, дурыбары - усё насуперак! Але потым, адкінуўшы эмоцыі, пачаў аналізаваць і разважаць. У той час, прыкладна ў 2007 г., я пабачыў Расію, Украіну, Польшчу, паездзіў па Прыбалтыцы, і мяне проста ўразілі кантрасты. Хай сабе - знешнія, але кантрасты на карысць Беларусі. І, хоць і разумею, што не буду табою зразуметым, я змяніў свае адносіны да АГЛ. Я проста ўбачыў, што тое, што ён зрабіў і робіць, мае сэнс і рэзультат.
Вось, прыкладна, так, як я цяпер бачу сітуацыю ў краіне. І мая перавага перад табою ў тым, што я быў у тваёй скуры, у скуры заўзятага апанента АГЛ, а ты ў маёй -
ніколі.