- сначала она говорит «Затормозить я не успела и решила остановиться в нескольких метрах за милиционерами», потом «А так я притормаживала, ехала, расслабившись, со скоростью около 20 км/ч, в ровном положении» как уже говорили остановиться даже с такой скорости да мгновенное дело.
Яна прыпанялася, каля мента рух быў прыкладна 20 км/ч, але гэтага было недастаткова.
-расположение синяка. Удар должен был быть сделан как в приведенном тобой первом рисунке а-ля бросок городошной биты. Скажем так делать такой удар в этой ситуации не совсем айс, учитывая наличие обтекателя, зеркал, которыми можно легко повредить себе руку. Поэтому более вероятно, что барышня щелкала хлеборезкой и сама лупанула мента, стоявшего с жезлом.
Там бачна на адным фотаздымку, што абцякацель нявысокі (дарэчы, як і на ўсіх байках). А што яна сама ўдарылась- гэта поўнае трызненне. Гэта цалкам выключана.
-сам жезл. Вчера, когда гаевые в Лидском районе выписывали мне штраф за превышение скорости, спецом попросил его посмотреть жезл, он чем-то напоминает детские светящиеся игрушки, что продают во время всяких праздников. В рукоятке находится батарейка, а в этой херне, что осталась у барышни-мотоциклетки, находится только лампочка, и сделана она из пластика похожего на тот, из которого делают теннисные шарики, ну может чуть потолще. Так что чтобы получился такой синяк удар ложен был быть довольно сильный, тут либо гаевый должен был нанести его с такой силой как бьющий игрок в бейсболе, либо барышня перла со скоростью поболее чем 20 км/ч. Опять же гаевый не настолько туп, чтобы пытаться таким жезлом кого сбивать с мотоцикла, рассчитываться за жезл в случае повреждения ему пришлось бы из своего кармана.
Занатда моцнага ўдара таксама ня трэба, сінякі лекка з'яўляюцца. Але, калі хочаш, можна гэтую частку падзяліць на дзьве гіпотэзы (хоць і няма падставы ня верыць ёц):
1)Мент ударыў, калі яна ехала на невялікай хуткасці.
2)Мент яе хацеў збіць з матацыкла на вялікай хуткасці, але не біў, а просто жэзл так падставіў.

(і, дарэчы, гэты варыянт яшчэ больш іх дэскрэдытуе іх, таму, што зьбіваць чалавека пры такой хуткасці- вельмі вялікі рызык атрымання цяжкіх целесных пашкоджанняў (і яшчэ невядома куды матацыкл паляціць- а калі ў чалавека??

). Наогул, "дроў наламаць" тут можна было...уу...
-местонахождение ментов. Как видно на фото таксиста гаевые находятся по разные стороны улицы, Если фото сделано сразу после происшествия, то каким образом второй гаишник успел буквально за доли секунды оценить обстановку, перебежать дорогу и лупануть барышне жезлом. Если снимок сделан значительно позже, то непонятно, как этот незнакомый таксист смог найти эту барышню и отдать ей фото?
Ну сказана ж. Чаму не прачытаў, а??
"После того как девушка-байкер получила удар, к ней подъехал таксист. Мужчина специально проехался по Романовской Слободе, чтобы снять на видеорегистратор тот самый патруль ГАИ. Люди в погонах дежурили на старом Opel Astra. Ольга записала цифры на номерном знаке этого авто — 2775."
2 сказ з гэтай цытаты такой абсурд, што я нават камментаваць не хачу.

-мотив. У барышни очень хороший мотив – избежать ответственности за неподчинение требованиям и совершенное ДТП. Мотив гаевых – из чувства злости сбить не остановившегося мотоциклиста рукой с жезлом, имея реальную возможность повредить себе руку, нанести серьезные повреждения мотоциклисту (за что в дальнейшем получить срок), повредить и потом расплачиваться за жезл. Как думаешь, какой из этих мотивов более правдоподобен.
А вось тут ужо ў тваіх доказах ёсць супярэчнасць: калі б яна вырашыла не прыпыняцца, то аб'ехала б іх на пэўнай адлегласці і ня пазяхала б, каб "ударыцца аб жазло".
Капитан милиции сбежал из Беларуси О как, уже менты политическое убежище просят, а не оппы
Дарэчы, ўжо з'ехала шмат сумленных афіцэраў...
Добавлено: 17 Июль 2012, 11:28:17
Менты, вядома, тыя яшчэ, але галоўная змяя гэта КДБ. Яны шмат суюць свае брудныя ручкі і гэта на самой справе адчуваецца ў дзяржаўных ворганах. КДБ амаль цалкам працуе на рэжым. Гэта галоўная апора рэжыму.
Афіцэр Сяргей Макар расказаў страшныя рэчы пра працу ў органахНародная воля, Любоў Лунёва
Начальства Сяргея Макара, магчыма, яшчэ не ведае, што падначалены больш не вернецца на службу. Апошні раз ён быў у сваім службовым кабінеце ў чацвер 12 ліпеня. Што прымусіла афіцэра, які верай і праўдай праслужыў у АМАПе і аддзеле міліцыі 15 гадоў, усё кінуць і з’ехаць?
Пасля гутаркі з міліцыянерам стала зразумела, што прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне адбіваюцца не толькі на лёсах апазіцыянераў, але і тых, на каго б мы падумалі ў апошнюю чаргу. Сяргей Макар адчуў на сабе ціск з боку спецслужб восенню 2006 года. Тады да яго прыйшлі двое. Адзін прадставіўся супрацоўнікам КДБ, другі моўчкі слухаў, назіраў і не сказаў ні слова. Сяргей Макар прыгадвае:
— Мой брат Ігар служыў у «Алмазе». Ён адразу пасля выбараў быў вымушаны хавацца, каб уратаваць сваё жыццё. Рэч у тым, што ён не выканаў загады міністра Навумава па кампраметацыі Аляксандра Казуліна як кандыдата на пасаду прэзідэнта.
Пасля гэтага Ігар даведаўся, што група, камандзірам якой ён быў, атрымала загад наконт яго самога. Не выключана, што гэта магло азначаць нават банальнае забойства. Прынамсі былым падначаленым Ігара сказалі, што выкананне загаду стане для іх сапраўднай праверкай. І так апрацавалі, што толькі адзін з усіх за некалькі хвілін пазваніў Ігару і крыкнуў: «Не ідзі туды, дзе цябе чакаюць!» Магчыма, дзякуючы гэтаму Ігар сёння жывы. Мне прапанавалі выклікаць у краіну брата на любой падставе. Яны разлічвалі з маёй дапамогай завабіць яго ў пастку. Натуральна, я катэгарычна адмовіўся, і тады мне паабяцалі праблемы па службе. Яны не прымусілі сябе чакаць. Мяне ў спакоі не пакінулі, сустракаліся яшчэ некалькі разоў… Потым узяліся за сястру. Неяк Вольгу прывезлі ў аддзел міліцыі, абражалі, здзекаваліся з яе, пагражалі, што з яе дзіцем нешта здарыцца. Доўжылася гэта некалькі гадзін.
— А Вы не маглі ўмяшацца? Вы ж працавалі ў тым аддзеле.
— Мяне тады не было ў аддзеле, я нічога не ведаў. Але вы думаеце, што ўмяшацца ўвогуле ў нешта магчыма? Вы не ведаеце, да якой ступені ўсё дэградавала.
Я спрабаваў умяшацца ў адну падобную сітуацыю. Нядаўна было. Прыйшоў у аддзел, гляджу — за шклянымі дзвярыма ў дзяжурнай частцы плача голая жанчына. Уся скруцілася, каб прыкрыцца… Высветлілася, што яна ішла з працы і ўбачыла на зямлі мужчыну. Той прасіў дапамагчы яму падняцца. Яна толькі падышла да яго, як побач спынілася машына з ППСнікамі. А ў іх план па п’яніцах. Яны схапілі і мужчыну, і гэтую маладую жанчыну. Мужчыну накіравалі ў выцвярэзнік, але і на яе склалі пратакол, што была п’яная і лаялася матам. Яна падпісваць паперы адмовілася. Вось тады яе раздзелі, збілі і пасадзілі ў пакой з празрыстымі дзвярыма. Я зняў гэта на відэа, падышоў да дзяжурнага: «Ты не бачыш, што ў цябе жанчына голая? Што тут адбываецца?» А ён: «А што я магу зрабіць? Ёсць старшы афіцэр, і ён гэтым займаецца». Вакол былі адны мужчыны, і ніхто нават не паспрабаваў умяшацца. Потым гэтую жанчыну даставілі ў суд. А суд яе, як ні дзіўна, апраўдаў.
— Гэта адзінкавы выпадак ці такое часта здараецца?
— Гэтая карціна адлюстроўвае сітуацыю ва ўсёй сістэме. Ілжывыя пратаколы, ілжэсведчанні ў судах…
Усё стала магчымым пасля таго, як міліцыя паступова перастала выконваць сваю асноўную функцыю і занялася палітычным вышукам, каб абслугоўваць рэжым. А для гэтага ўсе сродкі апраўданыя. Фальсіфікацыі, якія адбываюцца на выбарах, далі глебу для хлусні ва ўсіх сферах.
— Вы былі сведкам такіх фактаў падчас выбараў?
— Мяне задзейнічалі на выбарах і ў 2006, і ў 2010. У 2006 я быў на закрытым участку ў вайсковай часці. У першы дзень датэрміновага галасавання салдаты ішлі калонай па адным з ужо запоўненымі бюлетэнямі. Кідалі іх у скрыню, а потым распісваліся ў журнале.
У 2010 я працаваў на ўчастку ў гандлёвым каледжы. Там студэнтаў адміністрацыя па раскладзе прыводзіла галасаваць датэрмінова, каб потым адпусціць на выходныя. Скрыню з бюлетэнямі на ноч забіралі некуды ў асобны пакой. Але была яшчэ маленькая скрыня, яе вывозілі да інвалідаў. Ніхто з тых, да каго мы прыходзілі, не хацеў галасаваць за Лукашэнку. Людзі казалі: «Не, ужо хопіць!» І ўвогуле абураліся, казалі, што жыць стала значна горш. Але так здарылася, што на гэтым участку жыве шмат інвалідаў па зроку. Чальцы камісіі за іх запаўнялі бюлетэні і, не зважаючы на тое, за каго чалавек прасіў прагаласаваць, ставілі «галачку» Аляксандру Лукашэнку.
— А самі супрацоўнікі міліцыі давяраюць уладам?
Супрацоўнікі праваахоўных органаў лепш, чым хто-кольвек, ведаюць рэальную цану заявам. І пра тую ці іншую элегантную перамогу на выбарах, і па гучных справах. Пасля выбуху ў мінскім метро ўсе, зразумела, абмяркоўвалі гэтую тэму. І я асабіста не ведаю ніводнага супрацоўніка, які б паверыў у вінаватасць расстраляных Кавалёва і Канавалава.
— Тым не менш, Вы служыце ў праваахоўных органах і маеце ўзнагароды.
— Я служыў 15 гадоў. Спачатку ў АМАПе, потым у аддзеле міліцыі Кастрычніцкага раёна Гродна. Я заўжды імкнуўся быць прыкладам для сваіх саслужыўцаў, заўжды быў наперадзе. Але за апошнія гады так упаў аўтарытэт сілавых структур, што некаторым сорамна прызнавацца, дзе яны працуюць.
Самае непрыемнае, што міліцыю прымусілі займацца неўласцівай ёй функцыяй — палітычным вышукам. У маім Кастрычніцкім раёне створаная база са звесткамі пра 79 чалавек, што нелаяльна ставяцца да ўлады, іх узрост ад 14 да 45 гадоў. Гэта людзі, якіх заўважылі некалі на апазіцыйных акцыях. Перад акцыямі іх трэба наведаць, узяць распіскі, што яны папярэджаныя і не будуць хадзіць на тое ці іншае вулічнае мерапрыемства. Натуральна, што не сама міліцыя ініцыюе ўсё гэта. Гэта брыдка. Менавіта апошнім часам я пачаў задумвацца пра сваю ролю ў гэтай сістэме. Канечне, можна было б ціха даслужыцца да пенсіі і звольніцца. Але гэта азначае зноў удзельнічаць у фальсіфікацыях, у розных гнюсных справах. Не хачу.
…Капітан міліцыі Сяргей Макар ужо двое сутак знаходзіцца за мяжой. Ён патлумачыў, што вымушаны быў з’ехаць з меркаванняў асабістай бяспекі.
Народная воля, Любоў Лунёва
"Беларусь будзе вызвалена ад акупацыі. Адным з важных захадаў нармалізацыі нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця будзе высьвятленьне і захаваньне праўды аб нашым нацыянальным змаганьні. У вялізнай будыніне КГБ РБ у Менску (там жа была і сядзіба менскага гестапа) будзе адкрыты Музэй Нацыянальнага супраціву. Такія музэі існуюць ужо ў шэрагу постсавецкіх краінаў Эўропы. У музэі будуць выстаўлены экспанаты-сьведчаньні змаганьня нашага народу супраць акупацый (перш за ўсё маскоўскай і нямецкай). Будзе ўтвораны архіў і навуковы цэнтар Нацыянальнага супраціву. Асобныя залі музэю (іх сьцены будуць пафарбаваныя ў цёмныя фарбы здрады) будуць прысьвечаны дакумэнтам і прадметным экспанатам аб дзейнасьці правакатараў, агентуры і псэўдаапазыцыйных структурак. Будуць раскрытыя мадэлі палітычных правакацый і прафанацый з удзелам Ганса Віка, псэўда-БНФ Вячоркі-Янукевіча, “партыі інтэлектуалаў” АГП, лукашыста-антылукашыста А. Лебедько, шэрагу “незалежных дэмжурналістаў”..."
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20120604--01