http://aljans.org/index.php?option=com_content&task=view&id=70...
Упэўнены, што хутка будзе час сур'ёзных пераломаў, калі ў нацыі зьявіцца шанец зрабіць зь дзяржавы Беларусь - Беларускую Дзяржаву. У той момант ўладу возьмуць здольныя, амбітныя й мэтанакіраваныя людзі, падобнае ў беларускай гісторыі ўжо было. Але пытаньне іх прабеларускасьці - сумнеўнае...
Нашая задача, каб гэтымі людзьмі - былі апантаныя беларускай справай, патрыятычна скіраваныя нацыянальна сьведамыя кадры.
Таму зараз, нашая галоўная праца - гартаваць эліту, і ўсур'ёз рыхтавацца да гістарычнага моманту, сам час хутка запатрабуе нашай прысутнасьці ў вышэйшых колах дзяржавы й палітыкі. Бо адраджэньне нацыі й дзяржавы адбываецца з адраджэньня яе эліты.
Маладыя, імпэтныя, здольныя, сумленныя, адукаваныя- тыя для каго ўласны лёс і лёс Беларусі непадзельныя - эліта Нацыі, прыклад для грамадства.
Сёньня, калі мы не можам дзейнічаць як арганізацыя, калі публічнасьць азначае рэпрэсіі -мы не павінны падстаўляцца, губляць у вязьнях кадры й рабіць заўчасныя ахвяры. Бо цяпер, як ніколі актуальным зьяўляецца гартаваньне у нашай сябрыне вялікай колькасьці сыноў і дачок Беларусі, павязаных між сабой таварыскімі адносінамі, салідарнасьцю й нацыянальным сьветапоглядам. Кожны з нас мусіць быць жыцьцёва зацікаўлены ў пашырэньні нашага альянсу, па месцы навучаньня, працы, службы і г.д. -мы мусім агітаваць і далучаць новых прыхільнікаў, каб у пэўны момант мець сур'ёзны кадравы патэнцыял для пабудовы нацыянальнай дзяржавы. Такім чынам кожны з нас, хто падзяляе ідэі й каштоўнасьці Правага Альнсу мусіць будаваць уласную сетку сімпатыкаў. Для непасьвячаных - такі звычайны сьпіс сяброў у мабіле. І ні ў якім выпадку не вядзіце электронныя ці папяровыя сьпісы з падрабязнай карататэкай - ня трэба. Такое ніколі не віталася й ня будзе вітацца ў альянсе, усё што тычыцца новых прыхільнікаў павінна захоўвацца выключна ў вашай галаве.
Наш альянс - гэта кадравы патэнцыял новай Беларусі. Ніхто, акрамя нас саміх не ў праве вызначаць будучыню, палітыку й ўладу на Беларускае зямлі.
І калі ў нашым народзе жывы беларускі дух, то тады воля яго знойдзе тысячы шляхоў, каб прабіцца і з нашаю дапамогай здабыць сабе Краіну-мараў, АЙЧЫНУ БЕЛАРУСЬ!
Юры Карэтнікаў
Я тут пока доучусь, а ты давай, это, в Китай едь
