Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Август 2025, 07:11:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой президент нам нужен?  (Прочитано 23098 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #120 : 08 Октябрь 2005, 23:55:44 »

RFE/RL Аб неканстытуцыйнасьці рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году і аб незаконнасьці удзелу А. Лукашэнкі ў чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Мы, удзельнікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі,
–ацэньваючы арганізаваны А. Лукашэнкам у кастрычніку 2004 г. рэфэрэндум,
–усьведамляючы сваю адказнасьць за будучыню краіны,
–лічачы неабходным забясьпечыць умовы для правядзеньня законных, свабодных і дэмакратычных выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе,
канстатуем:

1.Згаданы рэфэрэндум быў прызначаны і праведзены з парушэньнем артыкула 78 Канстытуцыі і артыкула 112 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Як вынікае з часткі 2 артыкула 137 Канстытуцыі Беларусі, у выпадку разыходжаньня прэзыдэнцкага Указа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя. Такім чынам, маючы разыходжаньне з Канстытуцыяй, Указ № 431 ад 7.09.2004 г. і вынікі праведзенага ў адпаведнасьці з ім рэфэрэндуму не маюць юрыдычнай сілы.

2.Сфармуляванае ва Указе №431 пытаньне ў парушэньне арт. 22 Канстытуцыі прадугледжвае прадастаўленьне А.Лукашэнку пераважных у параўнаньні з іншымі грамадзянамі краіны правоў. Выкладзенае ў пункце 2 Указа № 431 парушае таксама канстытуцыйнае права (артыкул 39 Канстытуцыі) роўнага доступу грамадзян "да любых пасад у дзяржаўных органах".

3.Указам №431 А.Лукашэнка парушыў канстытуцыйны прынцып выбарчай сыстэм краіны, дзе гаворыцца, што "кандыдаты, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады, удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах" (артыкул 66 Канстытуцыі).

4.Сваімі дзеяньнямі А. Лукашэнка парушыў артыкул 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятую ім Прысягу (артыкул 83 Канстытуцыі). Паводле Прысягі, прэзыдэнт павінен "... аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь...".

5.У парушэньне артыкула 79 Канстытуцыі А.Лукашэнка як прэзыдэнт краіны, выдаючы Указ №431, не выступіў "гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна", а незаконна выкарыстаў сваё становішча вышэйшай службовай асобы дзяржавы выключна ў асабістых інтарэсах.

6.Арганізатары неканстытуцыйнага рэфэрэндуму і шматлікіх парушэньняў дзейнага заканадаўства пры яго правядзеньні, як вынікае з артыкула 3 Канстытуцыі Беларусі, учынілі дзеяньні, накіраваныя на зьмену канстытуцыйнага ладу і дасягненьне дзяржаўнай улады незаконнымі мэтадамі, што караецца паводле закону.
На падставе выкладзенага мы, удзельнікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, прыйшлі да высновы:
– Указ №431 ад 7.09.2004 года і праведзены ў адпаведнасьці з ім рэфэрэндум зьяўляюцца неканстытуцыйнымі і не маюць юрыдычнай сілы,
– удзел А.Р.Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 года ў якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зьяўляецца незаконным.

Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,102 секунд. Запросов: 20.