70 лет приказу о сталинском террореРовно 70 лет назад вступил в действие приказ главы НКВД "об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов". Этот приказ, как отмечают исследователи, документально оформил самый кровавый виток сталинского террора.
и“У Курапатах нарадзіўся народ” Гэтак лічыць рэдактар незалежнага выданьня “Наша Ніва” Зьміцер Панкавец, якога цытуе “Tygodnіk Powszechny”. З таго часу, як у канцы 1980-х гадоў археоляг Зянон Пазьняк і інжынэр Яўген Шмыгалёў апублікавалі артыкул “Курапаты – дарога сьмерці”, праўда пра зьверствы НКВД і хлусьлівую савецкую прапаганду пачала паступова пранікаць у сьвядомасьць людзей.
У кастрычніку 1988-га году падчас “Дзядоў” у Менску адбыўся мітынг з удзелам дзясяткаў тысяч людзей. Як прыгадвае Васіль Быкаў у кнізе “Доўгая дарога дадому”, міліцыя зьбівала і арыштоўвала людзей, але з таго дня апазыцыя штогод адзначае “Дзяды”, і яны сталіся нацыянальным, хаця і неафіцыйным сьвятам.
.. улады спрабавалі пабудаваць праз Курапаты дарогу, аднак моладзь з “Маладога Фронту” днямі і начамі трымалі варту ў лесе на месцы плянаванай будоўлі. Паводле Паўла Севярынца, у намётавым лягеры ў Курапатах сфармавалася новае, маладое пакаленьне беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзячоў.
“Характэрна, што ў Курапатах пабываў нават прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, тым часам як Аляксандар Лукашэнка ніколі не наведаў месца масавых расстрэлаў”, – піша Зьміцер Панкавец (“Наша Ніва”) у артыкуле “Тут нарадзіўся народ”