Думаю будет кому-нибудь интересно:



Вишну («вездесущий» либо «предвечный») — один из высших богов индуистской мифологии, составляющей вместе с Брахмой и Шивой божественную триаду — тримурти. Вишну хранит мироздание, созданное Брахмой и обреченное на разрушение Шивой.

Ярыла
Гэта малады, прыгожы юнак,
ён раз'язджае на белым кані... і ў белым плашчы; на галаве ў яго вянок, у руках каласы, ногі босыя. Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання. У Юр'яў дзень Ярыла... па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле... І ў наступныя дні, да канца красавіка, беларусы ўшаноўваюць Ярылу. Яшчэ нядаўна святкаванне яго суправаджалася карагодам, песнямі, потым папойкаю. Паданне малявала Ярылу як апекуна пачуццёвага кахання. Таму не лічылася злачынствам пад яго покрывам і саграшыць у каханні... Дзяўчаты выбіраюць самую прыгожую, прыбіраюць яе Ярылам і
садзяць на белага каня. Ярылу акружаюць не толькі дзяўчаты, а ўсе жыхары паселішча, старыя кіруюць карагодам, а ў кожнага з прысутных вянок са свежых кветак. Ярыла едзе па засеяных нівах, а карагод спявае песні, дзе паказана, як народ разумее Ярылу, як той спрыяе ўрадлівасці зямлі і нараджэнню дзяцей. У адной песні гаворыцца:
А гдзе ж ён нагою - там жыта капою,
А гдзе ж ён не зырне - там колас зацвіце!
Трэба думаць, што ў старажытнасці паганскія шлюбы і выкраданні жонак спалучаліся са святкаваннем Ярылы. (Киркор, с. 258-259. Варыянты: Ластоўскі, с. 258; Соболевский, с. 23.)
Беларускім гэрбам зьяўляецца "Пагоня". "Пагоня" прадстаўляе малюнак узброенага коньніка на белым кані. Коньнік намаляваны на чырвоным шчыце, увесь у панцыры, з шаломам на галаве, у правай выцягнутай угару руцэ трымае шаблю так, як-бы хацеў ен каго-небудзь сячы, у левай руцэ трымае шчыт з шасьцёхканцовым крыжам, конь выцягнуўшыся ў скоку. Адгэтуль, пэўна, і назоў "Пагоня", як-бы гэты рыцар каго-небудзь даганяў.
Паўстаньне "Пагоні", як беларускага гэрбу, датуецца з вельмі даўных часоў гісторыі нашага народу.
Нашыя прашчуры — славяне, якія належалі да плямя крывічоў, да часу прыйма хрысьціянскае веры абагаўлялі сілы прыроды. У іх быў бог сонца, які адначасна быў богам ураджаю, і называўся ён Ярыла. Бог грому і дажджу называўся Пяруном і шмат іншых было багоў з рознымі назовамі.
У найбольшай пашане быў бог сонца Ярыла, бо сонца зьяўляецца найбольшьш дарам прыроды, таму што дае сьвятло і цяпло, а праз гэта і усё жыцьцё на зямлі. У чэсьць бога Ярылы былі сьвяты і урачыстасьці, народ складаў яму песьні і ахвяры.
Бог Ярыла сымбалізаваўся белым канём, на якім сядзеў юнак. Гэты знак белага каня э маладым ездаком сымбалізаваў тады рэлігію, як, прыкладам, цяпер крыж сымбалізуе рэлігію хрысьціянскую. Нашыя прашчуры і ужывалі гэты знак для азначэньня прыналежнасьці да плямя і рэлігіі крывічоў.
У пазьнейшыя часы, калі нашыя прадзеды увайшлі у сувязь з заходня-эўрапэйскімі рыцарамі, якія былі коньнікамі, закутымі у панцыр з шчытом у руцэ і з шаломам на галаве, яны пачалі пераймаць ад гэтых рыцараў іхнае узбраеньне, бо на тагочасную ваенную тэхніку яно было шпмат лепшае.
Яны, узброіўшыся самі у сталёвыя панцыры і шаломы, узброілі таксама і свой пляменны знак — юнак на белым кані, апранаючы яго у панцыр і шалом. У правую ж руку улажылі меч, а у левую — шчыт. Яшчэ пазьней, прыняўшы хрысьціянства. крывічы пад уплывам духавенства, зрабілі яшчэ адну зьмену — на шчыце дадалі шасьцёхканцовы крыж. Гэтая зьмена ужо была апошняю. У такой форме сымбаль бога сонца, названы "Пагоняй", застаўся беларускім дзяржаўным гэрбам.
Гэтым гэрбам адзначаліся даўней усе беларускія землі, падзеленыя на ваяводзтвы. Гэтым гэрбам адзначалася Вялікае Княства Літоўскае, гуртуючы каля сябе ня толькі беларусаў, але украінцаў і ліцьвінаў. І таму і на сёньняшні дзень "Пагоню" ужываюць за свой гэрб і Ліцьвіны.
www.angelfire.com/wv/uv/images/vlast1.html(есть версии, что крест - далеко не христианский...)
P.S.

Сымбаль Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтра ў Познані "Ярыла на кані"

Ярило © Виктор Корольков

Погоня
У меня, кстати, есть сравнение санскрита с русским литературным языком (по теме "ваше мнение о россии" многие знают, откуда он у них взялся

)
