Я Вас спрашивал кто стрелял, а не отдавал приказы.
В империях зачастую войска, набранные на определённой территории, на одном месте не оставляют...
P.S. Ты не срашивал, ты утверждал!

А кто стрелял? Беларусы?

Или Вы считаете, что стрелявший не виновен? Виновно его руководство? Или же все 153 сотрудника руководства лично стреляли каждому в голову?
Аналогичная картина наблюдалась и на более низком уровне: к началу 1940 года национальный состав Центрального аппарата НКВД выглядел так: русских - 3073 (84%), украинцев - 221 (6%), евреев - 189 (5%), белорусов - 46 (1,25%), армян - 41 (1,1%), грузин - 24 (0,7%), татар - 20 (0,5%), и т.д.
Включай логику, сколько беларусов и сколько русских и евреев виновно? В НКВД просто так не попадали:)
Да, если и беларусы, в чём я сильно сомневаюсь, то какие же они беларусы? -
Если "людоеды" со своими так поступали:"— Я не бальшавік, — нясьмела пачаў зноў палонны, — я быў першы, які супрацівіўся калектывізацыі. Я ненавіджу бальшавікоў, але хто дасьць мне сяньня ахову? Усяроўна прыходзіцца гінуць. Толькі ня мучце, — папрасіў ён глуха.
У міжчасе прыбліжыўся вахтмайстар зь любчанскай жандармэрыі.
— Ah, Gefangener, gut, gut,1 хлопцы. Давай яго сюды, мы зь ім расправімся.
У лейтэнанта загарэліся вочы.
— Падахвіцэр Д., — гукнуў ён, — адкажы вахтмайстру!
Падахвіцэр Д., відаць зь вялікай натугай, але стрымана паінфармаваў, што гэта палонны не жандармэрыі, а наш, ды што мы маем асобныя інструкцыі адносна абы-ходжаньня з палоннымі. — Гэта наш палонны і мы зробім зь ім, што нам спадабаецца, — закончыў ён цьвёрда.
— Was werden sie denn mit ihm tun?2
— Павесім за…, — весела ўжо адказаў Д.
— О, гут, гут, — задаволена адказаў Немец. У міжчасе лейтэнант працягваў гутарку з палонным.
— Мы ня Немцы, — казаў ён, — мы беларускія жаўнеры. Палонных не расстрэльваем. Мы не змагаемся супраць беларускага народу. Нашая мэта, гэта вольная ад усіх акупантаў Беларусь. Перадумай аб гэтым, раскажы сваім сябром. Шлях да нас для цябе заўсёды адчынены. Ідзі з Богам. Але памятай, каб твая рука ніколі не паднялася супраць твайго брата-Беларуса. Ідзі!
Палонны не разумеў. Ён нясьмела адступаў назад, паглядаючы неспакойна ўбок Немцаў. Ён ня верыў сваім вушам. Пот сьцякаў па ягоным твары. Раптам ён кінуўся бегчы, і па нейкім часе зьнік у бліжэйшых кустох. Гэтай сцэне прыглядаліся жыхары вёскі, якіх у міжчасе загадаў сагнаць вахтмайстар. Бяз слова прыглядаліся яны. Вахтмайстараў твар набег крывёй.
— Sofort das Dorf abbrennen. Hier sind alle Partisanen. Anstekken3, — зароў ён дзікім голасам.
Падахвіцэр Д., схапіўшы вахтмайстра за грудзі, выціснуў цераз сьцятыя вусны:
— Ня ты будаваў і ня ты спаліш. Zurrucktreten, oder ich schiesse!4 — дадаў ён па-нямецку тонам, які ўжо не пакідаў ніякага сумлеву што да далейшых кансэквэнцыяў.
Пасьля хутка адскочыў узад і адцягнуўшы ручку ”дзехцяра”, накіраваў рулю ўбок Немцаў. Грозна заляскалі замкі эскадронаўцаў. Аргумэнт здаваўся дастаткова пераконвальным. Немцы й паліцыя паволі аддаляліся ў бок Любчы. Неяк дзіўна ціха стала на вуліцы вёскі. Жыхары глядзелі на сваіх жаўнераў шырока адчыненымі вачыма.
Раптам з грамады пачуўся плач жанчыны. Плач гора й шчасьця. Плач беларускай маці: ”Сынкі мае, вы-ж нашы дзеткі, вы-ж нашы збаўцы…” Далейшыя словы ўтапіліся ў вагульнай мітусьні. Сяляне абдымалі жаўнераў. Зь іхных вачэй зьзяла радасьць і шчасьце. Нашага лейтэнанта яны на руках унесьлі ў хату." © воспоминания Барыса Рагули
