Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 16:02:01
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

С Днём Победы!

Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: С Днём Победы!  (Прочитано 74305 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #360 : 12 Июль 2007, 16:12:16 »

Дарэчы, ццц, а дзе мона што небудзь пачытаць пра пасьляваенны супраціў, а то я вельмі гэтым цікаўлюсь, але амаль нічога ня ведаю
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #361 : 12 Июль 2007, 16:28:24 »

http://www-nazionalist.livejournal.com/2981.html - найдёшь книгу, будет хорошо Улыбка
Кое-что в дипломке было, я помню...
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 17:25:18 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #362 : 12 Июль 2007, 16:36:52 »

“МЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕМ
Трэйці раз мы перамаглі бальшавіцка-акупанцкую аблогу і трэці раз засталіся пераможцамі ў няроўным баю, як будзем пераможцамі і ў апошняй бойцы, гонячы маскаля ў Маскву. Вольная беларуская дружына яшчэ дыша і жыве, а вянок гэройства вакол галавы беларускіх партызанаў, адзіных вольных людзей на Бацькаўшчыне, ужо цяпер зіхаціць вясёлкаю за гэтыя багатыя гэройствам бойкі з акупантам. Крывавячыся ў зацятых баёх, далучаюцца да дарагіх ценяў палёгшых за волю змагароў нашыя слаўныя сябры, але беларускія партызаны вытрымалі і вытрымаюць. Вытрымалі мы і гэты раз, хоць лютасьць ворага і кінутыя ім у бойкі сілы пераходзілі ўсё дагэтуль бачанае. Нас ня перамаглі нават кінутыя ворагам у бой танкі і самалёты.

…Пабач з намі ў гэтай бойцы стаялі і нашыя ўкраінскія ды нямецкія сябры* і, у найкрытычнейшы мамэнт, калі здавалася, што неба зьмяшалася з зямлёю, мы перамаглі толькі поўным давэрам адзін аднаму. І разам з гордасьцю памяці палёгшых гэрояў мы атрымліваем гордасьць і за беларускага партызана — народнага ваяку за праўду і волю — агулам.

…Мы ўчора пахавалі сваіх гэрояў і толькі цяпер выціраем пот з нашых закураных у бойцы твараў, не забываючыся пільна сачыць за ўбезпарадку ўцякаючай рэшткай ворага і ўжо рыхтуючыся да пераходу і заняцьця новых становішчаў на новым месцы пастою. Мы ведаем, што хутка ізноў пачнецца прасьлед нашае групы… І бойка заўсёды знойдзе нас гатовымі да яе…”.

(З перадавіцы “ЗА ВОЛЮ” № 16, ад 7 лістапада 1949 г.)
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 16:38:19 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #363 : 12 Июль 2007, 16:42:30 »

“PRO MEMORIA

Змаганьне за незалежную і самабытную Беларусь, змаганьне за самастойнае жыцьцё нашага народу і краю не заціхае, ня перарываецца ні на хвіліну. Калі дасюлешнімі вынікамі гэтага змаганьня мы змусілі лічыцца з намі ня толькі народы сьвету, але нават і бальшавікоў, дык можам быць задаволенымі, але адначасна павінны быць заўсёды на варце, заўсёды гатовымі да зацятага бою, да бою на жыцьцё і сьмерць з нашым адвечным ворагам маскалём, які-б колер ён ня прыймаў. Ведае гэта і вораг, а таму ён стала сочыць за намі і падсылае да нас сваіх Агэнтаў пад рознымі маскамі і выглядамі. Бальшавіцкія штампы, г. зв. газэты БССР і радыо нязмоўкна апісваюць “добрае, пэўнае, заможнае, культурнае і беларускае жыцьцё”, якое цяпер ідзе ў БССР. Так, запраўды, часам нават цяжка зразумець як гэтыя да немагчымасьці дробныя напады і разнаякія спосабы, накіраваныя на дробныя слабасьці чалавека і кіруюцца нейкай пякельнай арганізацыяй. Але гэта ёсьць запраўды, яны працуюць дакладна, бо для сваіх заданьняў школіліся доўга і ўсебакова выбіраючы зброю.

Але мы сьведамыя свайго жыцьця пад бальшавіцкім ярмом і бачым яго сваімі вачыма, дык у нас хопіць у кажнага вычарпальных фактаў, якімі супрацьбіць ворага:

1.Мэта сталінскага бальшавізму — узгадаваць поўнасьцю паслухмянага, нацыянальна мяшанага, поўнасьцю бяспраўнага, ня маючага нічога чалавека-нявольніка, бо толькі гэткая сыстэматызаваная двуногая арганізацыя можа надацца Сталіну для зьдзейсьненьня ягоных плянаў гвалту над сусьветам. Дзеля асягнаньня гэтае мэты ўжываюцца самыя нялюдзкія спосабы, пры гэтым зьнішчэньне і мана між імі як галоўныя прыёмы, гэтак-жа нязьменныя як і бальшавізм.

2.Расказваючы паярэмленым і ўсяму сьвету добра прыдуманую ману, бальшавікі стварылі для абману ўсіх крэатуру з беларускага гаспадарства, зьнішчылі тысячы лепшых сыноў беларускага народу і міліёны беларускіх сялян пагналі ў канцэнтрацыйныя лягеры Сібіры, Поўначы і палячага сонца Караганды.

Прыпомнімо сабе толькі гэтыя факты адзін па адным і нам даволі будзе, каб нязморна змагацца за беларушчыну, каб ісьці наперад адзіна правідловым шляхам і не аслабнуць у барацьбе”.

(“Інфарматар”, № 6, 3 жніўня 1948 г.)
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #364 : 12 Июль 2007, 16:44:19 »

КЛІЧЫ З ПАРТЫЗАНСКАЕ ЛІСТОЎКІ НА 1 ТРАЎНЯ 1950 г.:

Жыве Беларусь — будзеш жыць і ты!
Сьмерць Беларусі ёсьць і тваёй сьмерцю.
Змаганьне пачатае, і яно ня скончыцца,
Пакуль беларуская зямля ня будзе
Ачышчана ад маскальска-бальшавіцкай нечысьці!”
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #365 : 12 Июль 2007, 16:45:16 »

Партызанамі распаўсюджваліся й плякаты. На адным зь іх — на фоне выявы этнаграфічнай мапы Беларусі — узьнятыя да неба рукі, нібы молячыя аб дапамозе, спутаныя вяроўкаю, што цягнецца з усходу і якую трымае вялізны, брудны, валасаты кулак. Пад плякатам надпіс лацінкаю: “Sto ty zrabiu dla vyzvalen'nia Radzimy?”.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #366 : 12 Июль 2007, 16:47:54 »

“НАС НЯ ЗЛОМЯЦЬ

Цяжка, немагчыма цяжка. Асабліва, калі навокал усё гарыць і ліецца кроў. Калі побач падае твой сябра ад кулі ворага. Цяжка, гэтак цяжка, што здаецца кажнае разуменьне страчаным, бо ты ня можаш ні жыць, ні рухацца спакойна і пэўна. Зачым рабіць пераходы, зачым зьмяняць месца, зачым наагул вылазіць з нашых сховішчаў? Зачым?! Ці ня ўсёроўна дзе і калі паміраць!

Як зразумела і палюдзку запраўдна ўсё гэта гучыць і як многія сябры вось гэтак і думаюць. Многія, вельмі многія — у нашай ды іншых зямлянках і сховішчах, асабліва ў нашым раёне. А чаму і ня думаць, калі ўсё жыцьцё, абставіны і падзеі самі наклікаюць гэткія думкі. І ўліцца ў гэтую плынь абыякавасьці лягчэй, чым станавіцца ёй наўсуперкі і змагацца. Большасьці насельніцтва гэтае сталася цяжкім. Слабым, мяккім, нявытрывалым стаўся значна лік нашага народу, які некалі быў слаўнейшым і магутнейшым сярод народаў ня толькі ўсходняе Эўропы, але і ўсяго сьвету.

Ці маемо мы права апускаць рукі сяньня? І якраз сяньня, калі яшчэ ня ўсё згублена і нам, партызанам, якія сталі на варту свайго народу, будаўнікам ягонае будучыні. Мы знаходзімся на роднай зямлі, ды маем падтрымку нашых братоў па гарадох і вёсках.

Не, ніколі не! Нашая воля, якой поўна нашая кроў і цела, не далі і не дадуць нас на згубу. Злыя вятры праносяцца над намі сяньня, яшчэ зьлейшыя ня раз пранясуцца. Град рубіць, сячэ нам твары. Але мы ня будзем хавацца за ўзьнятыя каўняры, мы ня схілімся ў горб, хаваючыся ад яго. Мы ня будзем сумаваць і плакаць надарэмна! Мы пастаўлялі і паставім свой твар усім сіверам, мы выпрастаем свае сьпіны і ў сьветлай радасьці змаганьня за родны народ, за вольны родны край перапусьцім праз сябе ўсе разьюшаныя злыя сілы бальшавізму, хай сабе ўсё навокал гіне. Бо мы пабудуем сваю собскую дзяржаву, сваю вольную і прыгожую Беларусь! Мы, беларускія партызаны, вытрымаем!

Нас не зламалі і ня зломяць ніякія ліхія буры-гураганы!”

(З перадавіцы “Самастрэла”, № 7 за 1949 г.)
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #367 : 12 Июль 2007, 16:54:14 »

Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае)

Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае) / СБП (Глыбокае), падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя. Утвораная ўвосень 1945 навучэнцамі Глыбоцкай пэдагагічнай навучальні з удзелам вучняў сярэдніх школаў Глыбокага.

Большасьць будучых сябраў СБП у гады другой сусьветнай вайны ўваходзіла ў шэрагі Саюзу Беларускай Моладзі, што зрабіла значны ўплыў на іх нацыянальную сьвядомасьць. Вызваленьне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пацягнула за сабой зьмены ў адукацыйным працэсе. На месцы Глыбоцкай прагімназіі была ўтвораная пэдагагічная навучальня. Былыя навучэнцы прагімназіі працягнулі навучаньне ў гэтай навучальні, дзе сутыкнуліся з татальнай русіфікацыяй вучэбнага працэсу.

Увосень 1945 у студэнтаў пэднавучальні Васіля Мядзельца, Антона Фурса і вучня Глыбоцкай СШ № 1 Алеся Юршэвіча зьяўляецца ідэя пра неабходнасьць супрацьстаяньня русіфікацыі. Яны «прыходзяць да рашэньня гуртаваць аднадумцаў і разам трымацца беларускай справы, пашыраць свой уплыў сярод астатніх» [1, 24]. Пад канец 1945 сфармавалася ядро арганізацыі СБП, старшынём быў абраны Васіль Мядзелец, сакратаром - Антон Фурс. Паводле словаў апошняга, СБП ня была палітычнай арганізацыяй. Яе мэта была ў пашырэньні нацыянальнай сьвядомасьці сярод людзей, зь якімі павінны былі жыць і працаваць сябры арганізацыі, у прыватнасьці, са школьнікамі. Статут СБП ня быў канчаткова распрацаваны. Асноўныя палажэньні праграмы былі наступнымі:
- сапраўдная, а не дэклярацыйная дзяржаўнасьць, самастойнасьць Беларусі, дзяржаўнасьць беларускай мовы, бел-чырвона-белы сьцяг, герб «Пагоня»;
- «патрабаваньне сувэрэнітэту, свабоднага разьвіцьця беларускага народу мы ставілі за ўмову выжываньня народу як этнасу. Тут мы былі адназначна бескампрамісныя. Дапускалі такі варыянт: выхад Беларусі з СССР» [1, 37].


У СБП не было выразна акрэсьленай структуры: існавалі толькі пасады старшыні, сакратара. Арганізацыя падзялялася на групы зь пяцёх чалавек - «пяцёркі», у якіх кожны ўдзельнік ведаў чатырох астатніх і старшыню. У «пяцёрках» вялася ўся праца. Не прадугледжвалася ні сходаў, ні канфэрэнцыяў, рабіліся пэўныя захады па кансьпірацыі. Новыя сябры прымаліся ў СБП паводле рэкамэндацыі. Кожны кандыдат складаў прысягу, якая насіла характар слова гонару, маральнага абавязку (тэкст прысягі напісаў Алесь Юршэвіч):

«Я (імя, прозьвішча), уступаючы ў Саюз Беларускіх Патрыётаў, прысягаю перад Бацькаўшчынай і беларускім народам, што заўсёды буду верны ідэалам свабоды і незалежнасьці Беларусі. Калі ж па слабасьці сваёй, або па злому намеру я парушу гэтую прысягу і выдам тайну сяброў, хай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка Радзімы» [1, 36].

Чалавек, прыняўшы прысягу, заносіўся ў агульны сьпіс сябраў СБП, які згарэў пад час пажару разам з архівам СБП. 25.03.1946 адбылася ўрачыстая прысяга сяброў СБП, прымеркаваная да 28-х угодкаў БНР. Прысяга адбывалася на кватэры Лідзіі Несьцяровіч. У ёй бралі ўдзел Лідзія Несьцяровіч, Васіль Мядзелец, Антон Фурс, Марыя Бабіч, Людміла Краснадубская, сёстры Алена і Ларыса Барсук. Прысягу чыталі перад бел-чырвона-белым сьцягам і выявай «Пагоні», якая была перасланая сябрамі Пастаўскай групы «За Беларусь». Для Глыбоцкай арганізацыі СБП характэрны адносна працяглы арганізацыйны пэрыяд. Удзельнікі сустракаліся між сабой, «абмяркоўвалі падзеі ў навучальні, у горадзе, у рэспубліцы, у сьвеце, гаварылі пра сваё. Гутарылі са знаёмымі навучэнцамі, рыхтавалі таго ці іншага да ўступленьня ў наш Саюз. Прымалі новенькіх. Сэнс нашага згуртаваньня мы бачылі ў паяднаньні адной прысягай, у заўсёдным адчуваньні свайго абавязку думаць пра Беларусь, дзейнічаць на карысьць Беларусі, беларускай справы» [1, 39].

Частка студэнтаў Глыбоцкай пэднавучальні паводле розных прычынаў была вымушаная перавесьціся ў Пастаўскую пэднавучальню. Сярод іх быў Валянцін Лагунёнак, які ўжо быў падрыхтаваны да ўступленьня ў Глыбоцкі СБП. Узімку 1946 ён наведаў былых калегаў у Глыбокім і паведаміў, што ў Паставах фактычна стварылася моладзевая патрыятычная суполка («За Беларусь»). Увесну 1946 на сустрэчы ў Глыбокім сяброў мясцовага СБП з прадстаўнікамі Пастаўскай арганізацыі «За Беларусь» Міколам Асіненкам і Валянцінам Лагунёнкам было дамоўлена пра аб^яднаньне абедзьвюх арганізацый. Быў прыняты супольны назоў Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае-Паставы).

Сьпіс сяброў Глыбоцкай групы СБП: Васіль Мядзелец (кіраўнік), Антон Фурс (сакратар), Аляксандар Юршэвіч, Леў Бялевіч, Цярэнці Еўдакімаў, Марыя Бабіч, Іван Бабіч (няма ў жывых), Людміла Краснадубская, Алена Барсук (няма ў жывых), Ларыса Барсук, Тамара Лагун (Барсук), Алег Табола, Гардзей Кліманскі, Віктар Дылевіч, Альбэрт Бацяноўскі, Мікалай Пачопка (няма ў жывых), Пётра Сьпірковіч (няма ў жывых), Мікола Конан, Лявон Казак, Віктар Бабіч (няма ў жывых), Леанід Баговіч, Лідзія Несьцяровіч, Станіслаў Савік, Юстын Протас (няма ў жывых), Міхал Шуман (няма ў жывых), Павал Шуман (няма ў жывых).

Бібл.: 1. Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #368 : 12 Июль 2007, 16:58:04 »

Беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»

Беларускі дэсантны батальён «Дальвіц», вайсковае фарміраваньне, створанае беларускімі нацыяналістамі пры дапамозе абвэра (нямецкай вайсковай разьведкі й контрразьведкі) для антысавецкай барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі. Батальён быў арганізаваны ў ліпені 1944 г. у мястэчку Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі пры нямецкай дывэрсыйна-разьведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Геруліс, а яго намесьнікамі Барыс Рагуля й Усевалад Родзька. Родзька адказваў за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна, а Іван Гелда - за вайсковую.

«Дальвіц» камплектаваўся з афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, пераважна сябраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. у батальёне налічвалася болей за 200 чалавек і ён быў падзелены на дзьве роты: «Паўднёвую» і «Паўночную». Беларускія вайскоўцы вывучалі падрыўную й сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзеньня партызанскага бою, тыпы зброі. Невялікая група дзяўчат і жанчын рыхтаваліся на радыстак. У другой палове 1944 г. на Беларусь было скінута з нямецкіх самалётаў некалькі атрадаў, груп і асобных дэсантнікаў «Дальвіца». Частка зь іх была ліквідавана савецкай дзяржбясьпекай, іншыя пераходзілі да партызанскае дзейнасьці. Дэсантнікі, акрамя абвэра, атрымоўвалі заданьні й ад кіраўнікоў БНП, якія спрабавалі ўзьняць у Беларусі антысавецкі партызанскі рух. Усе перакінутыя ў Беларусь вайскоўцы лічыліся сябрамі Беларускай Вайсковай Арганізацыі й мусілі выконваць заданьні толькі беларускага кіраўніцтва.

На пачатку лістапада 1944 г. «Дальвіц» перадыслякаваўся ў мястэчка Вальбуш пад Быдгошчам (Польшча), дзе працягваў падрыхтоўку. Пазьней ён пераехаў у раён Бэрліна.

Напрыканцы сакавіка 1945 г. камандзір батальёна маёр У.Родзька заключыў пагадненьне з кіраўніком «Ягдфербанд-Ост СС» палкоўнікам нямецкіх сьпецслужбаў Ота Скарцэні аб павелічэньні складу «Дальвіца» да 700-800 чалавек і яго перакідцы ў Беларусь. Аднак падрыхтаваныя атрады «Дальвіца» ў Беларусь перакінутыя не былі.

У траўні 1945 г. «Дальвіц» быў раззброены чэшскімі партызанамі, пасьля чаго Родзька аб^явіў пра яго роспуск. Батальён быў падзелены на групы, якія прабіваліся на Захад, або ў Беларусь. Атрад маёра Ў.Родзькі перабраўся на Беласточчыну, дзе ў чэрвені 1945 г. старшыня ЦК БНП і камандзір «Дальвіца» быў арыштаваны. Частка вайскоўцаў батальёна, дабраўшыся да Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, прыступілі да партызанскай дзейнасьці. Некаторыя дэсантнікі, як, напрыклад, Аўген Жыхар, камандавалі партызанскімі аддзеламі. А генэрал Міхал Вітушка кіраваў партызанкай і падпольлем «Чорнага Ката». Па афіцыйных савецкіх зьвестках, у 1956 г. дзяржбясьпека расшуквала 57 дэсантнікаў «Дальвіца», якія былі або на Захадзе, або скрываліся ў Савецкім Саюзе.

Батальён «Дальвіц» адыграў выключную ролю ў падрыхтоўцы каманднага складу для беларускага партызанскага руху. Ягоныя дэсантнікі здолелі часткова аб^яднаць стыхійную партызанку й аформіць яе ў арганізацыйныя рамкі.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #369 : 12 Июль 2007, 16:59:58 »

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЗДАБЫВАЕЦЦА ЗБРОЙНА

Прывітальнае слова Зьезду моладзі

Беларуская моладзь у Францыі! Вітаю Вас ад шчырага сэрца з нагоды Зьезду і жадаю Вам як найлепшых вынікаў працы!

Вы стаіцё на парозе жыцьця і кожны з Вас поўны запалу і сьветлых надзеяў на сваю будучыню. Шчасьлівая моладзь тых народаў, якія маюць вольнае й незалежнае жыцьцё, і якая можа спакойна летуцець аб сваім будучьм шчасьці. Вам лёс судзіў іначай. Вы пазбаўленыя сваёй Бацькаўшчыны. Вы зьяўляецеся сынамі паняволенага народу, які стогне пад панаваньнем найбольшага прыгнятальніка, якога знае гісторыя, — бальшавізму. А ці ж можа чалавек чуць сябе шчасьлівым, калі ягоны народ у няволі?

Перад Вамі стаіць вялікае й цяжкое заданьне — змаганьне за вызваленьне свае Бацькаўшчыны. Дзеля асягненьня гэтае мэты патрэбна шмат працы і ахвярнасьці. Сярод шматлікіх спраў, якія трэба выконваць, каб асягнуць гэты вялікі й сьвяты ідэал — незалежнасьць Беларусі, найважнейшай справай ёсьць справа вайсковая. Незалежнасьць свайго народу нельга выпрасіць, ня вытаргуюць яе й дыпляматы, яе можна здабыць толькі збройна. Дзейнік зброі зьяўляецца канчаткова вырашальным. Гісторыя дае нам шмат прыкладаў, калі нават малыя колькасна, але моцныя духам і воляй народы шляхам збройнага змаганьня здабывалі сабе незалежнасьць.

Трэба не забывацца, што калі на нашых землях у будучай вайне ня знойдзецца нашае собскае войска, то знойдзецца іншанацыянальнае, ад якога можа быць залежны лёс нашай Бацькаўшчыны. Беларускі народ мае ў сваім характары вельмі карысныя жаўнерскія якасьці. Аб гэтым сьведчаць нашая мінуўшчына і гісторыя войнаў тых народаў, у чыіх арміях былі прымушаныя служыць беларусы.

Ці ведае шырокае беларускае грамадзтва аб тым, што ў жніўні 1920 году ў баёх пад Варшавай, калі была разьбітая бальшавіцкая армія, гэтак зв. Літоўска-Беларуская дывізія, якая складалася з 80% беларусаў, сваімі грудзьмі затрымала ў шмат разоў пераважаючую бальшавіцкую армію і ў цяжкім змаганьні трымала яе на месцы так доўга, пакуль ня быў выкананы манэўр на левае крыло гэтае арміі? Ці ведае беларускае грамадзтва, што г. зв. «Цуд над Віслай» стаўся дзякуючы ў вялікай меры незвычайнай упорыстасьці беларускага жаўнера, і што ў шматлікіх брацкіх магілах пад Варшавай тлеюць беларускія косьці? Ці ведае шырокае беларускае грамадзтва, што ў гераічных баёх пад Монтэ-Касына бралі ўдзел тысячы беларускіх жаўнераў?

Беларускі вайсковы рух распачаўся пасьля расейскай рэвалюцыі 1917 году, тады ж пачалася арганізацыя беларускага войска. Аднак, нягледзячы на запал беларускай жаўнерскай масы, арганізацыя гэта не дала належнага выніку, дзякуючы малой колькасьці нацыянальна моцных беларускіх афіцэрскіх кадраў, так што ў крытычны мамэнт Беларуская Народная Рэспубліка не патрапіла абараніцца ад бальшавіцкае навалы. Нястача нацыянальна моцных беларускіх афіцэрскіх кадраў не пазволіла разгарнуць арганізацыю беларускага войска і ў часе польска-бальшавіцкай вайны ў 1919—1920 гадох, а гэтаксама не пазволіла адпаведна скарыстаць беларускую самаахову і беларускую краёвую абарону ў 1942—1944 гадох.

Цяпер сьвет стаіць перад пагрозай трэцяй сусьветнай вайны. Ізноў народы будуць вырашаць свой лёс у збройным змаганьні. Той паняволены народ, які патрапіць стварыць сваё войска, будзе мець найбольш шанцаў на здабыцьцё свае незалежнасьці. Таму эміграцыі паняволеных народаў ужо патварылі вайсковыя арганізацыі, якія рыхтуюць кадры для будучага войска. І мы, беларусы, не павінны застацца пад гэтам паглядам бязьдзейнымі. Хто ж павінен тварыць гэтыя арганізацыі і рыхтавацца на будучых камандзераў беларускае арміі, як ня Вы, маладыя беларусы?

Дык да працы! Няхай кожны з Вас станецца піянерам беларускай вайсковасьці. Арганізуйцеся і рыхтуйцеся. Узмацняйцеся духам і целам, здабывайце веду і будзьце гатовыя да вялікіх учынкаў і ахвярнасьці, можа, ужо ў недалёкай будучыні.

Віндзішбэргердорф, 20.І.1949 г.

Францішак КУШАЛЬ, палкоўнік,

Старшыня Галоўнага Ўраду

Задзіночаньня беларускіх

вэтэранаў у Нямеччыне.

№ 10, 1949 г.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #370 : 12 Июль 2007, 17:14:36 »

...
Вытокі стварэньня арганізацыяў — у беларускім школьніцтве за часамі нямецкай акупацыі і ўдзеле сяброў падпольля ў Саюзе Беларускай Моладзі. Кіраўнік СБП Васіль Мядзелец успамінаў пра сваё навучаньне ў Язьненскай школе, дырэктарам якой быў дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху Ігнат Мятла: “У школе панаваў сапраўдны беларускі дух. Вучылі нас любіць Беларусь і служыць ёй. Настаўнікі і вучні гаварылі толькі па-беларуску. На ўроках нам распавядалі пра Гарэцкага, Гаруна і іншых пісьменьнікаў, якія былі рэпрэсаваныя і забароненыя ў БССР. Супроць школы і школьных работнікаў прабальшавіцкія сілы разгарнулі барацьбу яшчэ падчас вайны. Спачатку папярэдзілі нашага дырэктара, каб згортваў работу. А ўжо ад зімы 43-га году ў Язьне школы не было”. А вось што прыгадвала пра свой удзел у Саюзе Беларускай Моладзі Алеся Ўмпіровіч (Фурс): “Было прывабна надзець эсбээмаўскую форму, хоць на прыдзірлівае вока, можа і благую, пашытую з таннай тканіны. Мы з ахвотай маршыравалі па вуліцах Паставаў, сьпяваючы свае родныя песьні. Не прапускалі ніводнага сходу, якой-небудзь імпрэзы, вечарыны, што праводзіліся ў нашай суполцы СБМ. Асабіста я і мае сябры разумелі СБМ толькі як асяродак, дзе гартаваліся патрыятычныя пачуцьці моладзі, любоў да роднага, беларускага. Нічога не прышчаплялася нам нацыянал-фашыстоўскага, ніякай непрыязі да іншых народаў”.
...
Каму прысягаць? СССР, які гаспадарыў у 1939—1941 гг. толькі 20 месяцаў, а пасьля 1944 г. вярнуўся з шыбеніцамі і расстрэламі. Таму і на акупацыйную ўладу жыхар Заходняй Беларусі глядзеў даволі проста, праз акуляры сваіх уласных інтарэсаў. Лепшы акупант той, хто ня надта дакучае са сваімі “мерапрыемствамі” і дае пажыць жыхару акупаванай тэрыторыі. Для селяніна важныя не палітычныя заклікі, а свая гаспадарка, надзел зямлі, меншыя падаткі. Для маладога чалавека важнае іншае — школа, адукацыя і г.д.

На стварэньне моладзевага падпольля значна паўплывала і русіфікацыя, якая разгарнулася пасьля прыходу ў 1944 г. у Заходнюю Беларусь савецкай улады. Найперш гэта тычылася навучальнага працэсу. Маладыя людзі, што скончылі беларускія школы і настаўніцкія сэмінарыі за часамі нямецкай акупацыі, не разумелі, чаму беларуская мова выкідаецца з ужытку, выціскаецца з пэдагагічных вучэльняў (Глыбоцкай і Пастаўскай вучэльняў, дзе яны працягнулі навучаньне).

Прысланыя з Усходняй Беларусі ці нават Расеі настаўнікі ўвогуле адмаўлялі беларускай мове ў праве на існаваньне. “З самага пачатку ўсе мы, хто быў прыняты ў вучэльню (Глыбоцкую. — А.Г.), адчулі, што нас хочуць перарабіць на расейцаў. Большасьць прадметаў выкладалі па-расейску. Пасьля таго, што было ў школе падчас нямецкай акупацыі, такое становішча выклікала ў нас недаўменьне, а пасьля і пратэст” (Антон Фурс). Русіфікацыя навучальнага працэсу выклікала пратэст у найбольш актыўных юнакоў і дзяўчат.
....
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #371 : 12 Июль 2007, 17:17:07 »

...
25 сакавіка 1946 г. у вёсцы Рамелькі Пастаўскага раёну ў хаце Міколы Асіненкі сябры суполкі “За Беларусь” прынялі прысягу, якую прымалі перад бел-чырвона-белым сьцягам і выявай “Пагоні”, якую намалявала Алеся Ўмпіровіч (Фурс). Прыняўшы прысягу, сябры арганізацыі склалі сьпіс і расьпісаліся ў ім. У той жа дзень у Глыбоцкай арганізацыі прымалі новых сяброў.
...

У лютым 1947 г., напярэдадні выбараў у ВС БССР, МДБ распачало арышты сяброў СБП. Частка сяброў арганізацыі была арыштаваная ў пэдвучэльні, а тых, хто настаўнічаў, забіралі з кватэраў ці ўрокаў. МДБ нават праводзіла апэрацыі па захопе паасобных сяброў арганізацыі. У турме сяброў СБП, а яны былі перавезеныя ў Менск у славутую “амэрыканку”, жорстка катавалі.

Большасьці сяброў СБП пагражалі пакараньні паводле арт.63 ч.1 і арт.76 Крымінальнага кодэксу БССР (здрада Радзіме і ўдзел у антысавецкай арганізацыі). Па справе СБП у 1947 г. адбылося два судовыя разгляды:

— 16—20 чэрвеня ў Менску былі асуджаныя 34 сябры СБП. Васілю Мядзелецу, Антону Фурсу, Міколу Асіненку і Валянціну Лагунёнку быў вынесены сьмяротны прысуд — расстрэл, пазьней заменены на 25 год канцэнтрацыйных лягероў. Іншыя сябры СБП атрымалі ад 3 да 25 год пазбаўленьня волі.

— У Полацку 11—12 лістапада былі асуджаныя Леанід Казак, Пётр Сьпірковіч, Марыя і Іван Бабічы, Алена і Ларыса Барсукі.
...

Глыбоцкая група

Васіль Мядзелец — 25 год; Антон Фурс — 15 год; Алесь Юршэвіч — 25 год; Цярэнці Еўдакімаў — 25 год; Леў Бялевіч — 10 год; Іван Бабіч — 25 год; Марыя Бабіч — 10 год; Людміла Краснадубская — 10 год; Алена Барсук — 10 год; Ларыса Барсук — 10 год; Тамара Лагун (Барсук) — 3 гады; Алег Табола — 10 год; Гардзей Кліманскі — 10 год; Мікола Пачопка — 10 год; Альбэрт Бацяноўскі — 10 год; Пётр Сьпірковіч — 10 год; Мікола Конан — 10 год; Леанід Казак — 10 год; Віктар Бабіч — 10 год; Лідзія Несьцяровіч — 10 год; Юстын Протас — 10 год; Стась Савік — 10 год; Леанід Баговіч (невядома); Міхал Шуман (ніякіх зьвестак); Павал Шуман (ніякіх зьвестак).

Пастаўская група

Мікола Асіненка — 25 год; Алесь Адамовіч — 10 год; Валянцін Лагунёнак — 25 год; Алеся Ўмпіровіч — 25 год; Віктар Стахоўскі — 10 год; Янка Рымдзёнак — 10 год; Уладзімер Лысёнак — 10 год; Ніна Асіненка — 10 год; Алесь Амельяновіч — 10 год; Іван Бароўка — 10 год; Ангеліна Бароўка — 10 год; Аляксандар Дзікі — 10 год; Сямён Касарэўскі — 10 год; Павал Лапушынскі — 10 год; Алена Мацук — 10 год; Яўген Сідаровіч — 10 год; Мікола Церашковіч (?); Міхал Дзеравянка — вызвалены з залі суду.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #372 : 12 Июль 2007, 17:19:48 »

Васіль Супрун, актыўны ўдзельнік арганізацыі "Чайка", успамінаў: “Мы, былыя аднакурсьнікі Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі, раскіданыя па розных гарадох і вёсках, часта сустракаліся, згадвалі юнацтва, гаманілі пра нашае шчырае жаданьне прысьвяціць сябе служэньню свайму народу, яго асьвеце і культуры. З болем і жахам мы назіралі, як топчуцца і зьневажаюцца нашыя сьвятыні. Кожная такая сустрэча збліжала нас духоўна, падахвочвала неяк супрацьстаяць гвалту. Было ж нам тады каля дваццаці, наперадзе ўсё жыцьцё зь сьветлымі марамі і жаданьнем пражыць яго дастойна і прыгожа, на карысьць роднай Беларусі. Наўкола ўсё руйнавалася. Чужы брудны бот нахабна таптаўся па нашых сьвятынях. “За што?” — узьнікала пытаньне. Усе мы бачылі, як гэты ж бот прайшоўся па многіх народах Эўропы і ў крыві ўтапіў іх свабоду. Маўчаць было немагчыма. І мы вырашылі, не шкадуючы свайго жыцьця, бараніць гонар, сумленьне і самабытную спадчыну свайго народу. Уступаць у адкрытую барацьбу цяпер было бессэнсоўна, і таму мы сышліся на наступным: праз патрыятычнае падпольле спрыяць нацыянальнаму самаўсьведамленьню моладзі, рыхтуючы тым самым супраціў шквалу чужацкай агрэсіі, што несла з сабой маральнае і духоўнае разлажэньне нашага народу, зьнішчэньне яго гістарычных каштоўнасьцяў”.

...

І ўсё ж, нягледзячы на кансьпірацыю, улетку 1947 г. падпольле было разгромленае. Першы ўдар быў нанесены Цэнтру Беларускага Вызвольнага Руху. Усіх арыштаваных абвінавацілі ў антысавецкай агітацыі, здрадзе СССР і падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня з мэтай аддзяленьня Беларусі ад СССР. Сяброў “Чайкі” судзілі ваенныя трыбуналы МУС у Баранавічах (16—18 кастрычніка 1947 г.), дзе было асуджана 18 асобаў, і ў Менску (21 лістапада 1947 г.), дзе былі асуджаныя 4 асобы. Усіх абвінавацілі па артыкулах 63-1 і 76 КК БССР. Тэрміны пакараньня вагаліся ад 10 да 25 год.

Асуджаныя былі Агейка Міхась (10 год), Альшэўскі Кастусь (10 год), Барэйка Аляксандар (25 год), Гардзейка Аляксандар (10 год), Грынь Уладзімер (10 год), Ждановіч Мікалай, Жукоўскі Аляксандар (6 год), Кабак Антон (10 год), Кавальчук Леакадзія (10 год), Казак Генадзь, Кернога Мікалай, Краскоўскі Вячаслаў (10 год), Лазіцкі, Лазоўскі Іван (10 год), Лях Лявон (10 год), Макарэвіч Мікалай, Маныла Іван (10 год), Ракевіч Міхась (25 год), Супрун Васіль (25 год), Чыгрын Міхась (10 год), Шапавал Аляксандар, Яноўскі Сяргей (10 год). Пад катаваньнямі Ўладзімер Салавей звар'яцеў у турме і быў зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.

Усе ўдзельнікі адбывалі пакараньні ў лягерах на Поўначы, у Сыбіры, Казахстане. А па вяртаньні, як і сябры СБП, усе зьведалі ціск з боку ўладаў.
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 17:20:14 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #373 : 12 Июль 2007, 17:22:24 »

Из "Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле — асяродак патрыятычна настроенай моладзі, што існаваў на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1947—1950 гг.":

Уладныя органы былі разьюшаныя гэткай “нахабнасьцю”. Па трывозе былі паднятыя ўсе службоўцы гораду. Выявіць “апазыцыянэраў” было не складана. Маладыя людзі часта зусім не хавалі ні сваіх мэтаў, ні існаваньня асяродку. На занятках па рускай літаратуры падчас вывучэньня “Маладой гвардыі” Расьціслаў Лапіцкі ў запале паведаміў настаўніцы, што ў Смаргоні існуе свая нацыянал-патрыятычная “Маладая гвардыя”.

 Смеющийся

___
Частку ўдзельнікаў арыштавалі ў сьнежні 1949 г., частку — у студзені-лютым 1950 г. 1—2 лютага 1950 г. на кватэры Цыбоўскіх (Леакадзіі і Часлава), адных з найбольш актыўных удзельнікаў падпольля, была наладжаная засада: затрымлівалі ўсіх, хто заходзіў у хату. Былі арыштаваныя і маладыя людзі. Здараліся і трагічныя выпадкі: пры спробе затрыманьня Генадзь Нафрановіч застрэліўся. Быў затрыманы і Расьціслаў Лапіцкі.

Юнакоў і дзяўчат трымалі ў Маладзечанскай і Вілейскай турмах. Маладым людзям ламалі зубы і рэбры, садзілі на ножкі табурэтак, трымалі пад халоднай вадой, заганялі пад пазногці голкі. 17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Расьціслаў Лапіцкі быў прысуджаны да расстрэлу.

Зянон Ахрамовіч (Смаргонь) атрымаў 25 год, бацькі Зянона былі асуджаныя на 25 год. Часлава Ашукоўская атрымала 8 год, Марыя Барташэвіч — 10 год, Восіп Блізьнюк — 25 год, Канстанцін Іваноўскі — 10 год, Анатоль Карней — 25 год, Юзаф Качэрга — 25 год, Соф'я Лапыцька — 25 год, Факунда Несьцяровіч — 25 год, Эдуард Сташкевіч — 25 год, Тадэвуш Хацілоўскі — 25 год, Леакадзія Цыбоўская — 25 год, Часлаў Цыбоўскі — 25 год, Тамара Юшкевіч — 25 год, Тацяна Юшкевіч — 10 год. Варта адзначыць, што частцы сяброў падпольля ўдалося схавацца, бо сьпісы ўдзельнікаў падпольля не вяліся, і пакараньня пазьбеглі галоўным чынам удзельнікі Мядзельскага асяродку.

Грустный
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 17:23:42 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #374 : 12 Июль 2007, 17:25:32 »

Тут:
http://nordbelarus.mybb.ru/viewtopic.php?id=126
http://nordbelarus.mybb.ru/viewtopic.php?id=131
http://nordbelarus.mybb.ru/viewtopic.php?id=21
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
zloy kak @
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +192/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 3904


я всё вижу

Просмотр профиля
« Ответ #375 : 12 Июль 2007, 17:29:32 »


Достаточно, всем понятно уже.
Записан

Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #376 : 12 Июль 2007, 18:03:52 »

Вось якія мэты cтавіў y cваім артыкуле кіраўнік СБМ Mixась Ганько: “Саюз Беларускай Моладзі павінен выконваць вялікую задачу ў нашай гісторыі: адрадзіць i разьвіць самасьвядомасьць беларускага народу, стагодзьдзямі душымага ворагамі-суседзямi, нарэшце, зусім змучанага жыда-бальшавікамі, aб'яднаць яго вакол адной ідэялёгіі нацыянальнага аздараўленьня й сацыяльнага міру. У асобе сваёй моладзі беларускі народ далучаецца да Еўропы". СБМ павінен быў змагацца са спадчынай папярэдняга часу. Беларуская моладзь "выхоўвалася да гэтага так, як хацелі нашы ворагі, жыды й бальшавікі. Яны не выхоўвалі, а проста калечылі беларускую моладзь. Замест того, каб даць ёй нацыянальную самасьвядомасьць, яны яе палянізавалі цi русіфікавалі, замест таго, каб абудзіць у ёй высокія ідэалы гонару, абавязку, шчырасьці, вернасьці й самаахвярнасьці ідэйнасьці, яны псавалі яе й разкладалі пад уплывам матэрыялізму. Замест заходнееўрапейскай культуры беларускую моладзь вучылі плоскай палітуры “савецкага грамадзяніна”.

 Улыбка

Статут СБМ наступным чынам акрэсьляў мэты й задачы Союзу: “СБМ — выхаваўчае аб’яднаньне маладых беларусаў i беларусак для адбудовы й перавыхаваньня беларускага народу. Ён ёсьць адзінай арганізацыяй, якая, разам са школай і бацькоўскім домам мае права на выхаваньне моладзі... Нацыянал-патрыятычнае выхаваньне праводзіцца шляхам азнаямленьня зь мінулым беларускага народу й краіны, вывучэньня роднай беларускай мовы й культуры, разьвіцьця cвaix нацыянальных асаблівасьцей i прызваньня сваёй айчыны... Шляхам маральнага выхаваньня выжыць з народу рабскую псыхіку, якая прынесла беларускаму народу такую цяжкую страту. Матэрыялізм з усімі зьявамі, якія яго суправаджаюць, павінен быць супрацьпастаўлены высокім паняцьцям добрапрыстойнасьці, працавітасьці, гераізму й славалюбства... Шляхам фізычнага выхаваньня выпрацаваць фізычна моцнага, працаздольнага й жыцьцярадаснага беларускага юнака й здаровую беларускую дзяўчыну, якая павінна ў будучым стаць высокамаральнай жонкай i добрай маці. Праз культурную працу й разьвіцьцё нацыянальных асаблівасьцяў даць беларускай молодзі магчымасьць зьвярнуць сваю ўвагу на нявычэрпныя багацьці двухтысячагадовай арыйскай культуры й даведацца пра мінулае свайго народу й ягоную жыцьцёвую прастору. Шляхам доброй школьнай і грамадзкай адукацыі й навучаньня пісьменнасьці, беларуская моладзь павінна адчуць сваю адказнасьць за лёс і дабрабыт айчыны й быць заўсёды гатовай працаваць для свайго народу й служыць яму“.

 Улыбка

Жыцьцё Пастаўскае
Па словах удзельнікаў, сябры любілі ўвечары выходзіць на вуліцы шыхтамі, і сьпяваць беларускія патрыятычныя песьні. Да іх ліку адносіліся: "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ,  " У гушчарах...", "Люблю наша край, старонку гэту...", "Слуцкія ткачыхі"...
Між іншым мясцовыя жыхары ўспрымалі гэта даволі цёпла. Малыя дзеці часам любілі "памаршыраваць" разам з удзельнікамі патрыятычнага руху, што наглядна паказвае зацікаўленасьць малодшага пакаленьня арганізацыяй, а не прымусовы характар набора сяброў,  як  сёньня  гэта  было  б  пажадана  некаторым.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #377 : 12 Июль 2007, 18:11:26 »

Франц КУШАЛЬ

16 Лютага 1895г. ў в. Пяршаі Менскага пав. (цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч - стваральнік Беларускай Краёвай Абароны. Вайсковы і палітыны дзяяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н. Арсеньневай.

У 1916 скончыў Віленскую пяхотную вучэльню; накіраваны на Зах. фронт; штабс-капітан.
У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі за беларускую дзейнасьць, у тым ліку за распаўсюджаньне літаратуры.
У 1919-21 уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. З пачаткам 2-й сусьветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войскаў у раёне Львова; камандзір баталёну.
22 верасьня 1939 інтэрнаваны ў СССР.
Ад сьнежня 1941 начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Менску.
Зь ліпеня 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэфэрэнт.
Са сьнежня 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнік аддзелу вайсковых справаў.
З сакавіка 1944 шэф галоўнага камандаваньня Беларускай краёвай абароны.
Удзельнічаў у выданьні час. «Беларус на варце».
З 1944 у Нямеччыне.
У 1947 заснаваў Аб‘яднаньне беларускіх вэтэранаў. Потым пераехаў у ЗША.
У 1952-54 узначальваў Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне; удзельнічаў у выданьні газ. «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газ. «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячоў бел. культуры.

Памер 25 траўня 1968 ў ЗША.

Адвечная Памяць Героям!

http://partyzanfilm.net/
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #378 : 12 Июль 2007, 18:14:28 »

Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе — во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
[/b]
© кіраўнік СБМ Mixась Ганько (словы Гімну Саюзу Беларускае Моладзі, заснаванага ў 1943 г.)
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 18:18:14 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
prikolist
Гродненец
**

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 113


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #379 : 13 Июль 2007, 03:44:27 »

2www:  воин, объясни мне простому человеку,

почему (только не Франц)  a Францішак КУШАЛЬ  писал в своём обращении из франции в 1949 про Монтэ Кассино (твой Ответ #373)  а не про такое (твой Ответ #333)  

и почему вы не последовали  его примеру ? Кушель был нехорош или вы просто так ?
а сегодня кто для вас есть авторитет ?

Я встречаюсь с бывшими бандеровцами. не что специально но во Львове еще живут они. А вы говорили с кем-то лично ? или вы просто читаете ? конечно это не негативно

и еще:
Re: С Днём Победы! Ответ #332 -   1941. Расстрэлы у турмах НКУС і НКДБ Глубокое
 ссылочки в инете или где ?  можно  просить ? а то понимаешь там документов не было Злой
« Последнее редактирование: 13 Июль 2007, 03:52:34 от prikolist » Записан
zloy kak @
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +192/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 3904


я всё вижу

Просмотр профиля
« Ответ #380 : 13 Июль 2007, 11:08:02 »

www, может начнешь всё-таки смотреть в какие темы и что постить?
Если не понимаешь, для чего создают темы, сам создавай. Только не надо мусором везде разбрасываться. Для этого есть специальная тема: Развитие демократии в Украине.
Думаю тебе понятно, что там демократия и что там можно всё. Подмигивающий
Записан

Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #381 : 13 Июль 2007, 14:41:40 »

Цитировать
Думаю тебе понятно, что там демократия и что там можно всё.
Ищи причинно-следственную связь... Если не можешь её найти между информацией, которую я привожу, и информацией, которая помещена на первой странице... мне тебя жаль  Грустный

Цитировать
почему (только не Франц)  a Францішак КУШАЛЬ  писал в своём обращении из франции в 1949 про Монтэ Кассино (твой Ответ #373)  а не про такое (твой Ответ #333)  
Не совсем понял я твою логику  Смеющийся
Почему я не написал в этой теме про... автомобили или курсах на нефть?  Смеющийся
P.S. Заметь, он писал про БКА и ничего не писал про зверства фофыстоф Подмигивающий
P.P.S. А если прочитаешь ещё раз и внимательно, то найдёшь в одном из постов про немцев, которые помогали беларусам и украинцам уже после 1945г., там их чётко и ясно называют "сябрамі" Улыбка


Цитировать
и почему вы не последовали  его примеру ? Кушель был нехорош или вы просто так ?
а сегодня кто для вас есть авторитет ?
А кого я последователь?  Шокирован Гитлера?  Смеющийся Смеющийся Смеющийся
И кто вы?  Шокирован Скинхеды?  Смеющийся Смеющийся Смеющийся Япадстулам...

Цитировать
Re: С Днём Победы! Ответ #332 -   1941. Расстрэлы у турмах НКУС і НКДБ Глубокое
 ссылочки в инете или где ?  можно  просить ? а то понимаешь там документов не было
Ссылочки уже приводились очень давно (видно, что тему спадар не читал):
http://www.belgazeta.by/20070423.16/530244991
http://www.belgazeta.by/20070430.17/530344991
http://www.pseudology.org/GULAG/Glava09.htm
« Последнее редактирование: 13 Июль 2007, 14:45:50 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #382 : 13 Июль 2007, 15:52:38 »

prikolist, как простому человеку:

Алесь Крыга піша на гэтым тыдні 1957 году ў “Бацькаўшчыне”: “Апошняя вайна дастаткова пераканала бальшавікоў, што беларускі народ зьяўляецца для іх настолькі ненадзейным, што навет ня могуць разьлічваць на ягоную пасыўную нэўтральнасьць. Яны ведаюць, што гэты народ будзе памагаць даслоўна кожнаму, хто змагаецца з бальшавізмам. Таму як найбольшае вынішчэньне нацыянальнае патэнцыі гэтага народу ўключна ізь зьмяншэньнем ягонае колькасьці ляжыць у інтарэсах Масквы”.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
zloy kak @
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +192/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 3904


я всё вижу

Просмотр профиля
« Ответ #383 : 13 Июль 2007, 16:10:39 »

www, осталось 10 тем, в которых ты еще не запостил эту цитату!
торопись!!!
Записан

Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #384 : 13 Июль 2007, 16:11:43 »

zloy kak @, там для Паладина, он сюда не заглядывает Грустный
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #385 : 13 Июль 2007, 18:08:41 »

Поддержка православной церковью Гитлера (несколько документов):
http://rusorth.rpnsd.ru/archiv/10-rpz-doc.html

Телеграмма Всебелорусского Церковного Собора
А. Гитлеру. 1942 г.

Первый в истории Всебелорусский Православный Церковный Собор в Минске от имени православных белорусов шлет Вам, господин рейхсканцлер, сердечную благодарность за освобождение Белоруссии от московско-большевицкого безбожного ярма, за предоставленную возможность свободно организовать нашу религиозную жизнь в форме Святой Белорусской Православной Автокефальной Церкви и желает быстрейшей полной победы Вашему непобедимому оружию.

Архиепископ Филофей (Нарко)
Епископ Афанасий (Мартос)
Епископ Стефан (Севбо)
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Da_Mo
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +59/-1
Offline Offline

Сообщений: 4937


Наем пропагандистов аутсорсеров, з\п от 1000 евро

Просмотр профиля
« Ответ #386 : 13 Июль 2007, 22:47:35 »

Интересно празднуют ли День Победы в Узбекистане? Или В Таджикистане?
Записан

... не могу оторвать глаз от Тебя...
DarkAvenger
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +359/-22
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4186


Просмотр профиля
« Ответ #387 : 13 Июль 2007, 22:57:49 »

А жуй их знает. Скорее всего празднут. В Туркменистане может уже и нет.
« Последнее редактирование: 13 Июль 2007, 22:59:39 от DarkAvenger » Записан

Здесь могла быть ваша реклама.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #388 : 15 Июль 2007, 17:51:43 »

Автор работы сказал идти сюда:
Цитировать
Я спросил, полная ли там версия, он пока не ответил Улыбка
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #389 : 17 Июль 2007, 09:19:44 »

В скором времени обещали новую информацию...

Кстати, вот здесь обратите внимание на это http://knihi.com/bka/bka3.html (Беларуская Краёвая Абарона):







Вот так... известно, за что воевали... Воевали за это:
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,234 секунд. Запросов: 19.