Паштоўка БНР. 1918.
АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА"Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі - першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» («древнерусский язык»). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а потым - Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны «старажытнарускі народ» аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, «распалася» і «старажытнаруская мова»: ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.
Такая схема. Яна ўвайшла ў безліч школьных і інстытуцкіх, універсітэцкіх падручнікаў, з дапамогай якіх убіваецца ў галовы кожнаму новаму пакаленню. Нездарма ж адзін з чытачоў «Народнай газеты» выказаўся так: «Беларуский язык - это тот же русский, по которому походил польский сапог». І што цікава, газета не знайшла, чым гэта абвергнуць!..
А абвергнуць жа можна было! І не толькі можна - трэба. Бо ёсць яшчэ людзі, якія ўспрымаюць змаганне за незалежнасць Беларусі як валтузню: маўляў, навошта нам незалежнасць, калі беларусы - тыя самыя «рускія», па якіх пахадзіў польскі бот? Раз яны былі калісьці гвалтоўна адарваны ад «рускіх» братоў, дык чаму б да іх не вярнуцца? Менавіта гэтага і дамагаўся сотні гадоў расейскі царызм, а пасля яго - КПСС на чале з Леніным, Сталіным, Хрушчовым, Брэжневым".
далей --
http://txt.knihi.com/vy/mova.html
У самых розных кутках Беларусі запісалі фальклярысты прымаўку:
"Рабі пільна — і тут будзе Вільня!"
Што гэта азначае?
Гэта значыць, што Вільня для беларусаў — мера ўсяго, узор уладкаванага жыцьця, ідэал мінуўшчыны і будучыні. Рабі пільна і сам будзеш мець усё — багацьце, красу, парадак — як у самой Вільні!www.litvin.org