Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 07:04:26
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Что ждет беларуский язык в РБ?
Гибель неизбежна - 75 (56,8%)
Еще можно возродить - 57 (43,2%)
Всего голосов: 89

Страниц  : 1 3 4 ... 12 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Перспективы беларуского языка  (Прочитано 43505 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #30 : 03 Сентябрь 2005, 19:52:05 »

Янка (9 гадоў): "Мне не дазваляюць вучыцца па-беларуску"
Міхал Стэльмак, Менск

У Жодзіне сёньня зноў не пайшоў у школу 9-гадовы Янка Лапіцкі. Ужо другі год хлопчык пазбаўлены магчымасьці вучыцца па-беларуску. Як і летась, 1 верасьня Янка правёў дома. Чаму?

(Янка: ) “Таму што вынесьлі такое рашэньне, каб закрыць клясу. Мне не дазваляюць вучыцца па-беларуску”.

Беларускамоўная кляса, у якой вучыўся Янка, была расфармаваная ў пярэдадзень мінулага навучальнага году. У ёй былі два вучні. Паводле жодзінскіх чыноўнікаў, трымаць клясу дзеля двух вучняў — дорага для бюджэту. Таму й зьліквідавалі яе. Зь перакананьня бацькоў Янкі, прычынай заняпаду беларускамоўнага навучаньня ў Жодзіне стала пазыцыя мясцовых кіраўнікоў сыстэмы адукацыі: пратэстуючы супраць яе, яны й адмовіліся ад прапанаванага навучаньня сына ў расейскамоўнай школе.

Як паведаміла маці хлопчыка Сьвятлана Лапіцкая, праграму за трэцюю клясу яны праходзілі дома.

(Лапіцкая: ) “Калі мы ў тым годзе не пайшлі ў школу, нам не далі падручнікаў. Мы іх шукалі — і знайшлі ў Менску. І Янка сам з нашай дапамогай пачаў навучацца. Праграмы ў нас таксама не было, і мы, (вядома ж, — не спэцыялісты, бо ў нас няма адукацыі настаўнікаў) самі вялі падрыхтоўку. Па сутнасьці, мы праходзілі ўсё, што было напісана ў падручніках”.

Паводле спадарыні Лапіцкай, яны гэткім чынам прайшлі курс за трэцюю клясу. Што запомнілася Янку з гэтага навучаньня?

(Янка: ) “Я хачу расказаць верш. “Мяккі сьнег лятае пухам, І канца яму няма, І нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма”.

(Карэспандэнт: ) “Хто яго напісаў?”

(Янка: ) “Якуб Колас”.

Паводле бацькоў Янкі, яны ўвесь мінулы навучальны год дамагаліся аднаўленьня ў Жодзіне беларускамоўнага навучаньня. Аднак безвынікова. Намесьніца начальніка Жодзінскага аддзелу адукацыі Людміла Талмачова, якую я папрасіў пракамэнтаваць сытуацыю зь Янкам Лапіцкім, заявіла:

(Талмачова: ) “Я камэнтароў даваць ня буду. Камэнтароў карэспандэнтам не даём”.

А вось што пра ўзаемадачыненьні з аддзелам адукацыі распавёў бацька Янкі, Аляксей Лапіцкі.

(Аляксей Лапіцкі: ) “19 жніўня да нас прыходзіла дэлегацыя з аддзелу адукацыі. Яны прынесьлі прапановы навучаць дзіця ў Пліскай школе, у пасёлку. І пры гэтым яму трэба здаць іспыты за трэцюю клясу — каб паступіць у чацьвёртую. Калі ён ня здасьць камісіі гэтых іспытаў, то зноў будзе хадзіць у трэцюю клясу. Такім чынам, фактычна прымусова дзіця пазбаўлена права навучацца па-беларуску. Мы аказваліся ва ўмовах, калі нас шантажавалі.

І цяпер высоўваюць умовы: экстэрнам здаваць камісіі іспыты за кожны прадмет. Такім чынам, чыніцца псыхалягічны ціск. Гэта да прыярытэтнасьці навучаньня па-беларуску ня мае ніякага дачыненьня. Наадварот, гэта абсалютна дыскрымінацыйны стан і зьдзек”.
Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Страниц  : 1 3 4 ... 12 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,109 секунд. Запросов: 22.