Мне нiкому нiчога налiваць не треба, сама яшчэ год таму жыла ў Расіі. I вы маеце рацыю, у большасцi расейцаў сапраўды вельмi своеасаблівы погляд на беларускую гісторыю. Але некаторых мне ўжо ўдалося пераканаць. ;)Асабліва цiкава тое, што большасць расейцаў думае, што пры Аляксею Міхайлавічу не вялося ні адной вайны (ён жа "Тишайший"

).
Памыляецеся, паміж Някрасавам і Тургеневым велізарная розніца. Першы быў на баку "дзяцей", а другі - на баку "бацькоў". Але яны сапраўды сябравалi, пакуль Някрасаў канчаткова не перайшоў на бок Чарнышэўскага і Дабралюбава. Вось што казаў аб ім Чарнышеўскi: "Он был великодушный человек сильного характера... я горячо любил его. " I гэта казаў чалавек, якi шчыра нам спачуваў, якога жандары называлі "врагом Российской империи номер один». Не казаў бы ён такого пра гнiду цi "ушлёпка". А вы памятаеце, што рабiў Някрасаў ў 1863 г.? У 1862 г. на 8 месяцаў ўрад закрывае "Современник". У гэты жа час арыштоўваюць Чарнышэўскага, пачынаюцца ганення на пісьменнікаў, якiя падтрымлівалі дэмакратычныя і рэвалюцыйныя ідэі. У 1863 годзе Някрасаў дамагаецца дазволу на аднаўленне працы часопіса. У гэтым жа годзе на старонках "Современника" быў апублікаваны раман Чарнышэўскага "Что делать?". Вы жа разумееце, чым быў "Современник" для усёй тагачаснай моладзi Расійскай імперыі. Разумеце, чым гэты гнiда рызыкаваў. Ён жа бачыў, што ўрад зрабiў з Чарнышэўскiм, i тым не меньш рызыкаваў! Вось вы асабiста так так маглі б?
А вы ганьбiце яго за некалькі радкоў! Вы ўпэўнены, што такога беларускага селяніна, які быў апісаны ў "Железной дороге", тады не магло існаваць? Ды шмат такiх было! Дарэчы, i ў "Кому на Руси жить хорошо" селянiн-беларус "желтоволосый, сгорбленный". Бачыце, якая гнiда? Паклёпнічае i паклёпнічае! I куды глядзiць
Трэцяе аддзяленне?

Наконт Калiноўскага: яго прадзед Мацей сапраўды нарадзiўся ў маёнтку Калiнава, якi прадаў у 1769г. Тое, што Сямён нарадзiўcя у Гароднi, я сустракала толькi у Вiкiпэдыi. Але я ёй не вельмi давяраю, таму што у iншым артыкуле яна называе Кастуся афіцэрам

.
P.S. Пішыце, калі ласка, без "мля". Тут не карчма, тут дзяўчаты таксама прысутнiчаюць.