Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Июль 2025, 09:48:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 7 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Партизаны ВОВ  (Прочитано 53811 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
lenin
Гость
« Ответ #0 : 13 Май 2011, 20:49:15 »

У снежаньскую ноч 1942 года мы пачулі грукат у шыбу, а затым у дзверы. Бацька запаліў лямпу, запытаў: "Хто там?" "Свае, адчыняй", — пачулася з вуліцы. У хату ўвайшло 10—12 чалавек, іх выгляд быў бандыцкі. Я напалохаўся і пачаў моцна плакаць. "Заткніце яму рот", — сказаў адзін з іх. Потым яны запыталіся, ці ёсць у вёсцы немцы. Бацька адказаў, што іх няма і не бывае, можа, адзін-два разы на месяц праедзе патруль у дзённы час і ўсё. Старэйшы сказаў: "Нам патрэбна адзенне, абутак, харч". Мама хутка падрыхтавала яешню, парэзала сала, каўбасу, хлеб, паставіла на стол салёныя грыбы, капусту — усё, што было. Ці то ў жарт, ці ўсур'ёз адзін запытаўся: "А дзе самагонка?" Але самагонкі ў нас не было. Пасля "трапезы" бацька аддаў ім боты, ватоўку, штосьці яшчэ. Але партызанам гэтага было мала: убачылі бацькаў кажух — забралі, сушыліся каля печкі валёнкі — забралі. Бацька ўпрошваў не забіраць кажух і валёнкі, селяніну без іх зімой вельмі цяжка пражыць. Старэйшы са злосцю прамовіў: "Зараз я цябе прыстрэлю, і не патрэбны табе будуць ні кажух, ні валёнкі". Настрой у партызан сапсаваўся. "Дзе харчы?" — звярнуўся да мамы адзін з партызан. "Дык я ж вас пакарміла", — адказала яна. Пачуўшы гэты, як ім здалося, наіўны адказ, партызаны раз'юшыліся. Яны патрабавалі адчыніць клець, забралі сала, каўбасы, кумпякі — усё, што можна было несці і колькі можна было панесці. Гэта было звычайнае рабаўніцтва.
Вечарамі партызаны ладзілі танцы. Аднойчы адзін з гэтых партызан, будучы п'яным, запрасіў на танец дзяўчыну Фаню Пашэвіч. Яна адмовіла яму, сказала: "Я з п'янымі — не танцую". "Сука, — закрычаў ён, — а з п'янымі немцамі ты танцуеш?!" "Я іх ні разу не бачыла, немцы ў нас танцы ніколі не ладзілі", — спакойна адказала Фаня. Звар'яцелы партызан выхапіў пісталет і два разы стрэліў у Фаню. Гэта адбылося ў хаце, на вачах вяскоўцаў і іншых партызан. Праз некалькі гадзін яна памерла. Фаня была самая прыгожая дзяўчына нашай вёскі. Гэта была першая ахвяра вайны ў нашай вёсцы. І адкрылі крывавы лік партызаны. Злачынцу не пакаралі. "Гэта мой лепшы кулямётчык", — сказаў камандзір атрада Мядзведзеў. І дадаў: "На вайне ахвяры непазбежны". Але ж гордую дзяўчыну Фаню забілі не ў баі.
.
http://www.nv-online.info/by/52/300/9700/
Было i так.
Записан
Страниц  : 2 3 ... 7 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,153 секунд. Запросов: 20.