О, нарэшце і я дабралась да "Флуду"...
Maggie_, мой муж сёння ў Мінску ў архіве і паведаміў, што дайшоў да 9 калена!!!!! Я сваё яшчэ не складала.
Карацей, так, спачатку якую зручную праграму знайсці (не памятую,якая ў мужа), потым, як Вы, дапытваюцца ўсе жывыя сваякі. Мне бліжэй запісваць іх у выглядзе апавядання, па-мастацкі атрымоўваецца, з усялякімі мастацкімі плёткамі, гэта ж цікавей за проста табліцу, але тут толькі 2-3 пакаленні можна ахапіць.
А потым, як сабралі ўсе сведкі і абыйшлі ўсе могілкі... гэта для дакладных дат жыцця, менавіта яны запісаны ў архівах. карацей, потым знаходзіце свой архіў і працуеце там, пакуль не прыйдзецца ехать па краінах-суседках. Праўда, шмат зараз выкладзена ў Інтэрнэце (не беларускае). А там у архіве трэба замаўляць дакладныя метрычныя кнігі ці рэвізскія казкі. Вось тут можна пачытаць:
Карацей, гэта так зацягвае!!!! Муж паўгады ездзіць у архіў раз на месяц - і вось рэзультат. Фотак дзядуль і бабуль мы не ўбачым, але не бяз дрыжыкаў клядзім на сваё дрэва. Вось яно - вісіць у "Чырвоным куту"
