У мяне пачаліся праблемы з Інтэрнэтам, выбачаюся, што не паспяваю адказваць... здаецца, гэта з Бай Флаю, а тут яшчэ Лукашэнка абяцаў разабрацца з інтэрнэтам самастойна

А вось мне не вельмі зразумела, хто хаваецца пад паняццем "апазіцыя" для вас усіх?! Склалася ўражанне, што ўсе 9. Ну, Ус невядомы нават мне. А як наконт Міхалевіча і Цярэшчанкі, як па мне, так яны спрабавалі выпрацаваць нейтральную пазіцыю, "мы і з тымі, і з тымі". Да і Раманчук слізкі нейкі...
Наконт Плошчы вось цікавыя запісы трапіліся:
http://sasharomanova.livejournal.com/14447.html Дзеўчына апісвае свае ўражанні ад плошчы, яна не апазіцыянерка, проста цікаўная... Гэта прыкладна як я апісвала свае ўражанні, падобна з маёй думкай як удзельніцы.
6. Праграмку не ўсе прадаставілі... Ну, гэта проста нехта не знаёмы з такой сітуацыяй, што атрымаў чалавек легальныя гэтыя ўлёткі, нясе іх з тыпаграфіі на офіс, ці да дому, а тут дзядзечкі ў чорным, тры штукі, хапаюць цябе без іншых сведкаў, тысячы ўлётак забіраюць, а чалавека этага яшчэіна трое сутак сядзяць, быццам бы ён пісаў за прыпынкам альбо матам ругаўся... Не знаёмы з такой сітуацыяй?!
6.меньше триллеры смотрите-психика устойчивее будет.
А вось тут ужо Вы,
t.d., загнулі!!! Гэта здараецца з маім мужам і яго блізкімі сябрамі. Але Вы мне, вядома, ўсё роўна маеце права не верыць, бо я не прадастаўляю Вам відэаролік, завераны юрыстам

Может скажете, какому кандидату не дали законного времени, возможности встретиться с избирателями?
Здаецца, пра гэта ўжо пісалі шмат. Паўтаруся - наіўна думаць, што той жа Саннікаў мог арганізаваць сабе неабмежаваны эфір на дзяржаўным тэлебачанне на працягу году. Дарэчы, Мілінкевіча на мінулыя выбары ў апошні момант адмовіліся пусціць ў філармонію на планаваную сустрэчу з выбарцамі.
А чаму ж усім вядомы Сідорскі не прапанаваў сваю кандыдатуру?! У гэтыя выбары, пры такой колькасці кандыдатаў, яго шмат каму не хапала. Чаму-чаму... вядома. Мог бы Лукашэнка і сам яго падрыхтаваць, праўда?! І ўлада бы асабліва не змяніла вектар, але і асоба новая. Праўда, як у Расеі атрымалася б... Таму і здаецца - астатнія кандыдаты - невядомая шэрая маса...