http://inomnenie.ru/debate/3817/ 
Перасылаю ліст, які атрымаў ад сп. Алы Орса-Рамана з Н'ю-Ёрку
АС
Vos s^to ja atrymala!
Subject: Апошнія навіны з Беларусі
Сёньня ўначы (і потым раніцай) мне тэлефанаваў мой сябра, які ёсьць сябрам ініцыятыўнай групы Саньнікава. Я мела з ім дзьве доўгія размовы, аж пакуль ягоны тэлефон пачалі блакаваць, і ён вымушаны быў пакінуць кватэру, з якой званіў. Бо ён сам зараз знаходзіцца ў вышуку...
Коратка, маю падаць апошнія навіны, якія ён мне перадаў, і якія не зьяўляюцца ў афіцыйных сродках:
На мітынгоўцаў была кінутая армія. Не спэцназ! Нашая родная рэгулярная армія, нашыя сынкі і браты. Таму ім так хутка ўдалося "зачысьціць" Плошчу, бо іх было накроць болей, чым мітынгоўцаў. Чаму яны, нашыя родненькія, гэтак пазьвярэлі, што секлі сваякоў і землякоў, што тую капусту -- гэта вялікае пытаньне. Мой сябар лічыць: "Нечым напаілі..."
Ёсьць забітыя. Мой сябра на ўласныя вочы бачыў чатырох. Дзяўчыну, якой рассеклі галаву, з вушэй пырснула кроў... Яе за рукі-ногі павалаклі да вайсковага грузавіка і ўкінулі туды. У такіх машынах, у вадрозьненьне ад аўтазакаў, скідвалі толькі трупы, не жывых... Тры хлопцы зваліліся на рэйкі мэтро, куды іх загналі "касманаўты", памёрлі ад электрыкі.
Сябра кажа, што яму расказваюць такія ж выпадкі ягоныя сябры. Кажа, людзі яшчэ паміраюць і ў турме, і ў шпіталях.
Шпіталі запоўненыя параненымі. Маці майго сябра знаходзіцца зараз у шпіталі ўжо некальік дзён (у яе была планавая аперацыя), расказвае, што ў адзяленьне траўматалогіі, дзя яна знаходзіцца, навезьлі шмат параненых; бо іх, хворых жанчых, крэпка пацясьнілі - па 60 чалавек у адзін пакой.
У той шпіталь прывозілі Ірыну Халіп і Саньнікава, ім была зроблена нейкая дапамога, і іх зноў забралі. Ірыну Халіп за валасы былі гахнулі тварам аб шкло машыны. У Саньнікава, напэўна, зламаная нага.
Саньнікаў, Някляеў, Рымашэўскі знаходзяцца ў "казематах" КГБ. (Менчукі ведаюць, што гэта. Так, падземная турма).
Пагромы і "зачысткі" пачаліся яшчэ зраніцы ў нядзелю і працягваюцца дагэтуль. Па ўсіх гарадах і мястэчках краіны, дзе толькі былі якія актывісты. Па горадзе ўвесь час езьдзяць аўтазакі. Цэнтар Менску ацэплены: турнікеты, сілавікі. Не праехаць туды ні аўтам, ні на метро.
Самая моцная група была ў Някляева. Маладыя, крэпкія мужчыны -- сапраўдны атрад самаабароны, з вельмі добрай арганізацыяй. З гэтай групы нікога не засталося. Так і казаў: "З някляеўцаў больш нікога няма".
Галоўная навіна. Яшчэ не правераная. Кажа, прасачылася ад работнікаў ГБ да ягоных знаёмых (ну, такія вось крыніцы. пакуль, што маем...).
Някляеў памёр. Ня вытрымала сэрца.
.........Ад сябе гаварыць нічога не хачу. Проста ня маю словаў..................
П.С. Людзі там цяпер гавораць не "Плошча", а "Праспэкт". Бо ён увесь ад Кастрычніцкай да пл. Незалежнасьці быў запоўнены народам.
Насчет армии, это кажется сомнительным. Как раз спецназ и другие спец войска тренируют так чтобы они калечили беззащитных людей. Солдаты регулярной армии вряд ли на такое способны, без спец. психологической обработки.
Если про Некляева правда, то это 314. Извините за выражение. Впору войска НАТО вводить.
Professor of Philosophy
Head of Division for Research,
Director of Center for Philosophical Anthropology
European Humanities University, Vilnius

взято тут
http://forum.racing.by/viewtopic.php?f=9&t=18837&start=4275про римскую "плошчу"
http://news.Тут/world/208344.html?utm_source=news-right-block&utm_medium=multimedia-news&utm_campaign=multimedia-news