Па тэме: усё залежыць ад сітуацыі!

Розныя выпадкі былі:
1. Ад сацыяльнага апросу:
- Калі з сябрамі:
а) Можна ў вас запытаць, што вы думаеце наконт гэтага хлопца?
б) А ці пазнаёміліся б вы вунь з тым хлопцам і чаму?
в) Дзяўчына, дапамажыце мне калі ласка: я паспрачаўся з сябрам (на што-небудзь, напрыклад шакаладку), што вы пазнаёміцеся са мной! Давайце зробім выгляд, а пасля ўдвох з'ядзім шакаладку!

г) Вось мы праводзім апытванне: а ці пазнаёміцеся вы першай з падабаўшымся вам хлопцам (напрыклад, у тралейбусе), калі ён на вас першым не звяртае ўвагу і вы не ведаеце на якім прыпынку ён выйдзе, гэта значыць вы не ведаеце колькі ў вас ёсць часу? І як вы будзеце гэта рабіць, калі будзеце ўвогуле?

Вашы першыя крокі!
д) і гэтак далей!

- Калі адзін:
а) Дзяўчынка, а якія ў вас былі ў дзяцінстве любімыя насочкі?

б) а што вы думаеце наконт ... (чаго-небудзь)
в) А вы памятаеце мульцік (абавязкова з дзяцінства)
г) і гэтак далей!

2. Простыя сітуацыі:
а) А можна з Вамі пазнаёміцца
б) А дайце ўгадаю, як вас зваць
в) і гэтак далей!

Быў выпадак, што ехаў у тралейбусе і прабіў 2 талона! кантроль, а ў дзяўчыны, якая стаяла перада мной, няма талона... я падыхожу да кантролю і кажу:
- Што вы прычапіліся да маёй дзяўчыны?? Вось талон, я проста пайшоў прабіваць і не паспеў вярнуцца!! (тады яшчэ і людзей было многа ў тралейбусе)
Усё, кантроль адчапіўся! Пасля я кажу ўжо дзяўчыне:
- Ну цяпер ты проста павінна стаць маёй дзяўчынай!

Яна згадзілася!
У цяперашні час вельмі часта самі да мяне падыходзяць знаёміцца, таму шта я размаўляю па-беларуску!

Вось!