У Віцебскай і Мінска-Магілёўскай дыяцэзыях 90% імшаў на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
У Менску, напрыклад, каля архікатэдральнага сабора заўсёды чуецца беларуская мова. Толькі адна імша праходзіць на польскай. А ў чырвоным касцёле нават захавалася лацінка (Гэта так, калі цікава

)
някепскасць чалавека не залежыць ад ягонай веры ў Бога
Залатыя словы. Верыць у Бога яшчэ ня значыць быць дасканалым чалавекам. Вось калі маліць Бога нашага Езуса аб суцяшэнні і выратаванні, калі аддаца цалкам Яму і паставіць Яго на першае месца, вось тады прыйдзе імкненне стаць лепш, каб Айцу нашаму не было за нас сорамна, і каб ён забыў усе нашыя беззаконні.
Тут вось ў пачатку тэмы была спрэчка аб каталіцызме наогул. Я магу сказаць, што ня так даўно прыйшла ў каталіцызм. Мяне хрысцілі ў праваслаўе, але штосьці стрымлівала мяне, і я не магла хадзіць у царкву. Тады бацькі дазволілі мне наведваць касцёл. На мой погляд, там нават паветра лягчэйшае. Першыя часы я сядзела там гадзінамі з малітоўнікам, і гэта было такое шчасце! Сапраўды ў душы з"явіўся супакой. Вось гэта гучыць так сапліва, але ж сапраўды так. Канешне, калі седзячы на святой імшы, чалавек думае аб тым колькі каштуе адзенне святара ці арган, ці залаты посуд і г.д. з якім уражаннем ён можа потым выйсці з касцёлу? Менш заўсё такія людзі думаюць у касцёле пра Бога. А ўсё гэтае багацце адпавядае мэцтам будынку, бо гэта Храм Божы. Бо тут разам збіраюцца незнаёмыя людзі і ў адзін голас ушаноўваюць Уладара нашага. Ці гэта дрэнна? І наогул, канешне, не хачу нікога пакрыўдзіць, але па-мойму асуджаюць касцёл тыя, хто там ні воднага разу ня быў, ці, максімум, выстаяў 2-3 імшы. Крыўдна было прачытаць такое ў адрас касцёлу. Прабачцу, што ўлезла