Почему вас не нравится что большинству людей удобнее говорить на русском, и закрываете глаза на то как пишете сами?
Спадар, DarkAvenger. Пакажыце, калі ласка, дзе я хоць раз дакалупаўся да каго- небудзь з тым, што ён размаўляе па- расейску, ці да таго як і хто піша.
З Вашых адказаў я зразумеў толькі тое, што Вы цалкам ня ў стане прымаць беларускаю мову ,а тыя, хто ёю карыстаецца, выклікаюць у Вас агрэсію.
Вы самі пішыце/размаўляеце па- расейку, якое права Вы маеце загадваць тым, хто піша/размаўляе па- беларуску, як гэта рабіць? Дарэчы, ці ведаеце Вы, што тыя ж Купала, Колас, Багдановіч карысталіся правапісам, які Вы лічыцце "каверканым"?Калі ня верыце, зайдзіце у іх літаратурныя музэі, звычайна там крыху рукапісаў ляжыць, паглядзіце. Ці калі будзеце ў Менску, падыйдзіце да помніку Леніна, там на шчыльдзе напісана "сьцяг", калі яе яшчэ не атадралі. Ці паглядзіце тую СБ да 1933, самі пабачыце.
Так белорусский язык знают? На нем разоваривают? А что в таком случае вы хотите возрождать? Или напрягает что не все говорят по-белорусски
Зноўку пытаньне. Дзе я казаў, што мяне гэта напружвае? Нявельмі падабаецца- так. Але не напружвае.
Мову ведаюць усе. Ва ўсялякім выпадку разумеюць. І могуць размаўляць, няхай з русізмамі і ломана, але могуць.
Так, па -беларуску размаўляюць. Меншая частка, але размаўляе.
Да спадара Paladin. А падаецца мне, што ні Скарына, ні Гусоўскі, ні Вітаўт Вялікі, ні тыя ж Сапегі, Радзівілы, Гальшанскія (часоў ВКЛ) ніколі не карысталіся лацінкай. Як наркамаўка ад саветаў, так і лацінка ад Кароны Польскай.