почему обязательно носители должны быть в семье? а как тут большинство польский выучило? смотрели смерфов по воскресеньям и другие мультики. письменный уже потом можно было доучить при желании (тот же костел).
Удакладню, бо своечасова не адказала.
Jancka, польскую ў Гродна і замежнай назваць цяжка, валодаюць лепей за беларускую... Тут і тэлебачанне польскае ловіць, і радыё, і касцёльныя заняткі для дзяцей. Вядома, трэба вучыць. Я - не з Гродна, і каб мову хоць трохі ведаць, хадзіла на курсы. Я так і літоўскую ведаю, трошкі-трошкі. Ангельская так сябе, не вольнае валоданне. Усё, што я магу даць сама - гэта песенкі, простыя вершыкі і некаторыя словы на гэтых мовах. Прыйдзе час, будзе вывучаць сам у большым аб'ёме, комплексна (можа не дакладна выразілася...), з урокамі, дадатковымі заняткамі і фільмамі. Я ведаю дзяўчынку-першаклашку з выдатным вымаўленнем па-ангельску (настаўніцы +), а яе бацькі, што самі мовы не вучылі і думалі ад дачкі "падвучыцца" прымушалі яе запісваць пераклад рускімі літарамі. Нажом па шклу...
А, яшчэ ўзгадала пра добры навучальны канал English Club TV. Увесь ангельскі тэкст - толькі носьбітамі, шмат урокаў для дзетак, фільмы з субтытрамі. Зручна: паказваюць карцінку, называюць слова, а я перакладаю па-беларуску і па-руску, часам польскі і літоўскі. З ANIMAL PLANET прыкладна так жа. Гэта ўсё, што я змагу сама дома.