Беларусачка
|
Шкада, што тэма спыніла сваё існаванне, дзеткі ж нараджаюцца, і як іх называюць?!
Я ў сваю чаргу, так уж атрымалася, далучуся сваімі поглядамі да Amelia.by і Міхаліны.
Так, наша гісторыя з самага пачатку. Я з дзяцінства ні аб якім імені будучага дзіцяці не марыла: прыйдзе час - разбяруся на месцы. Муж у мяне такі ж свядомы беларус, як і я, таму імёны нашчадкаў павінны былі быць нацыянальнымі. Жывем не за жалезным занавесам, межы адкрыліся, значыць і нашы дзеці змогуць убачыць свет ужывую. Носячы беларускае імя, дзіцяці не трэба будзе кожнаму растлумачваць, што ён не з Расіі. Так у нас з'явілася кніжачка "Дапаможнік для беларускіх бацькоў. Як назваць дзіцяці". Па-першае.
Што будзе хлопчык, я ведала адразу, муж - на 12 тыдні. Кола звузілася. Малыш вырасце і запытае сам, чаму яго так назвалі. Чаму Матвеяў, Уладзікаў і Данілаў па 5 чалавек у групе, а ён - адзін? Не думаю, што ён пашкадуе, пачуўшы адказ. Калі тое ж пытанне ўзнікне ў школьныя часы, ён ужо будзе знаёмы з асобамі-цёзкамі: Скарынам, Багушэвічам, Ксаверыем (у касцёле якога хрысціўся) і Сальскім (святога, у дзень якога хрысціўся). Ёсць на каго раўняцца!!! Гэта другое, і самае істотнае.
Наш сын - Францішак.
Наконт памяншальных суфіксаў. Асабіста мы не прынялі скарочаную форму - Франак. Нейкае яно зусім самастойнае. Францішак - яно і так гучыць мякка - ФранЦІшак. У нас нарадзіўся Чалавек у першую чаргу, і толькі некалькі год ён будзе заставацца дзіцем. Асабіста я вельмі прасіла бацькоў не называць мяне скарочана, а яны ўсё: "вось як стане 10...", "як скончыш школу...", "як стане 18...". Ледзь дамаглася. А мая стрыечная сястра ужо з трох год стала Ірынай Міхайлаўнай. Разумная і сур'ёзная дзяўчынка зараз працуе фізікам у Акадэміі Навук. У пэўнай меры - імя вызначыла лёс.
Да і надаваць шмат увагі імені па бацьку, думаю, таксама не мае сэнсу. Не кожны чалавек носіць поўнае імя суткамі. Калі так ужо цяжка вымавіць ці запомніць, існуе ветлівая форма, якой карыстаюцца ва ўсім свеце: спадар, спадарыня. І сапраўды, гэтую "моду" беларусам навязалі рускія год сто назад.
Да і статыстыку трэба вывучаць афіцыйную - па ЗАГСах! На сайце РЕБЁНОК.БАЙ Францішак не сустракаецца, а на ДЗЕТКІ.КОМ мы ўваходзім у тройку лідараў. У Інтэрнэце існуюць дадзеныя па любому раёну Расеі, Масквы і нават Мастоўскага раёну. Няма чаго гадаць: хацелі рэдкае, а аказалася, як ва ўсіх. Мода на імёны не за год змяняецца.
|