ХмарыХмары, хмары,хмары,
Ганьбяць Русь татары.
З Захаду бясконца
Сунуцца тэўтонцы.
Пачарнела неба
Ад агню і дыму.
Зноў ня сеяць хлеба ,
Бараніць Радзіму.
Паглядзішь наўкола –
Гора ад манголаў.
Слёзы ад падманаў
Служак Ватыкану.
Ды не будзе ладу
На маёй старонцы.
Прыхавалі здраду
Дзікія літоўцы.
Нібы ў ліхаманцы
Курчацца паганцы.
Ходзяць карагодам –
Моляцца калодам.
Хмары, хмары, хмары
Што не бачна сонца.
Бойкі ды пажары
На Русі бясконца.
КРУМКАЧЫЯк быццам вароны са сметнікаў,
У пошуках дзе б чаго з’есці ім.
Ідуць з-за мяжы прапаведнікі,
Нібыта нясуць Дабравесце нам.
Ад іх неспатоленых позіркаў
Душа мая ў пяткі хаваецца.
Бацькі і дзяды нашы з могілак
З агідай у нас узіраюцца.
Што сталася з нашымі дзеткамі,
Дзе рэшткі былое іх годнасці.
Мы сталі маўклівымі сведкамі
Знішчэння сваёй непаўторнасці.
Ах вось каб убачыць наперад нам,
Што будзе з любімай Айчынаю.
Як несці тужлівай Рагнедаю
Айчыне ярмо крумкачынае.
ПАГАРЭЛЬЦЫКуды пайсці ад роднай хаты,
Каб не скарыцца уніатам.
Вакол раз’юшаныя ляхі
Ды каталіцкія манахі.
Бо мы на роднае зямельцы
Чужыя быццам пагарэльцы.
Куды пайсці ад роднай хаты,
Каб збегчы ад прыгнёту шляхты.
Уладаў Рэчы Паспалітай
Ды неадступных езуітаў.
Бо мы на роднае зямельцы
Чужыя быццам пагарэльцы.
Куды пайсці ад роднай хаты,
Каб уцячы ад гэтых катаў.
Да непакорных запарожцаў,
Злаўмысных ляхаў пераможцаў.
Ці да маскоўскага цара,
З лацінскай схізмай змагара.
Бо мы на роднае зямельцы
Чужыя як перасяленцы.
Стихи, моего лучшего друга. У него нет интернета, вот я и решил за него. Знаю что не обидится.
