Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 02:07:16
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re:   ARMIYA BELARUSI
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #42359

Страниц  : 1 3 4 ... 11 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re:   ARMIYA BELARUSI  (Прочитано 37264 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #30 : 21 Июнь 2005, 03:35:44 »

"...раней душылi i хвасталi, а цяпер... цяпер патроху цiснуць. Забяры ў чалавека ў адзiн дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут цiснуць патроху, па калiву, па слоўцу, па чалавеку, па песнi - непрыкметна адбiраюць."

"I таму мы, незалежна ад нашых добрых якасцей, удзельнiчаем у адным вялiзным злачынстве, iмя якому... Расiйская iмперыя"  "Чаму не змянiць гэта? Ёсць разуменне, ёсць воля, ёсць зброя."
"-- З кiм змянiць, сынок? Каб было з кiм... Няма з кiм. Пагоны, ордэны, прывiлеi разбэсцiлi амаль усiх. Гэта подласць...
I вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да iх. Нiколi не бяры прынады, нiколi не бяры славы i ўлады - хаця б цябе сiлком цягнулi да iх. Нiколi не йдзi на раду нечасцiвых..."

"Няма з кiм, сынок... Часы... Равеснiк Шэкспiра меў бы магчымасць бачыць большасць славутых англiйскiх драматургаў. Равеснiк Фельдфебеля - ледзь не ўсiх мярзотнiкаў i паганцаў свету, бо i ў тым i ў другiм выпадку iснавалi ўмовы, якiя спрыялi iх з'яўленню i развiццю. Або прасцей: якая эпоха, такiя i таленты."

"А яны, сабакi, на нас цiснуць. На ўсю краiну адна навуковая установа: Горацкая акадэмiя... Вядома, так iм лягчэй нас у кiпцюрах трымаць. Што з беларуса возьмеш. Цёмная бутэлька. Вiленскi унiверсiтэт закрылi, гiмназii ў Гродна ды Беластоку закрылi. З нашай, Свiслацкай, зрабiлi вучылiшча на сорак вучняў. А было ж некалi чатырыста!"

"Як я мог думаць, што можна служыць i аставацца сумленным! ...Пасля такога маладога, такога гарачага юнацтва - старасць, якая пахне псiнай. Злiтуйся, божа, над тымi, хто служыць д'яблу, хто хоць словам, хоць маўчаннем дапамагае яму... Нi сораму, нi гонару. Усё адно каго хвалiць, усё адно перад кiм звiвацца на пузе, усё адно каму бессаромна падтакваць. Усё адно перад кiм каяцца ва ўчарашнiх подласцях, а сёння рабiць новыя, каб заўтра было ў чым каяцца перад iншым. Божа, якая поскудзь! Якая брыдота! Свежае губяць. Шворкай, маной, крывадушнасцю... А загадаюць - будзе вешаць гэтую моладзь... Няма горшай свiннi, чым адступнiк."
Записан
Страниц  : 1 3 4 ... 11 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,101 секунд. Запросов: 20.