Да пытаньня аб "мужыках".
Я тут учора з піўком пакумекаў

. Уся справа ў назве! Як Вы лодку назавеце, так яна і паплыве.
Давайце ўважліва прыглядзімся да расейскага варыянту назвы нашага любімага клуба: "Неман", а менавіта такі варыянт на нашым жоўта-зялёным сьцязе, і толькі такія дзівакі, як я карыстаюцца некашэрным беларускім варыянтам "Нёман".

Ітак - "Неман".
Адразу кідаецца ў вочы НЕ. Што гэта ? Нейкі пратэст, адмова ? Ну й ад чаго адмаўляемся? Другая частка слова "Ман" што ў перакладзе з ангельскай "мужчына". Іншымі словамі назва нашай каманды на нармальнай беларускай мове "НеМужык"!

І што Вы пасьля гэтага жадаеце з пад Радушкі ды іншых небаракаў трэнераў.

Таму тэрмінова патрэбен рэбрэндзінг клуба! Паглядзіце на былы РЫПА. Так, спачатку ў іх не атрымоўвалася, але глядзіце Партызаны ўжо пускаюць пад адхіл розныя БАТЭ з Дынамамі.
Калі так ня любае Вам назва "Нёман" можна падысьці кардынальней., напрыклад у сэрбаў яшчэ засталася, апроч Партызана" цікавая назва "Црвена звезда" выдатна пасуючая да нашага кінатэатру ды й пераклікаючаяся з назвай стадыёна(да таго ж палкан ў нас кіраўнік

). Ёсьць яшчэ, слямзеная дарэчы ў нас, польская " Пагоня"- шкада , па палітычным матывам ня пройдзе. Ну й на мой погляд варыянт намба ўан - "Рэал"!!! Наш каралеўскі горад , дрэўняя сталіца проста заслугоўваюць клуб з такой назвай! З такой "рэальнай " назвай мы павалім усе Дынамы з Тарпедамі!