Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
22 Август 2025, 10:35:48
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Грузия - что будет?
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #315609

Страниц  : 1 ... 8 9 11 12 ... 27 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Грузия - что будет?  (Прочитано 114652 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
vgorb
Почетный гродненец
*****

Репутация: +63/-4
Offline Offline

Сообщений: 1115


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #270 : 15 Октябрь 2006, 05:16:05 »

Беларускія студэнты патрабуюць спынення пераследу вернікаў збоку дзяржавы  
13.10.2006 13:53
 

 
Сёння беларускія студэнты, удзельнікі стэпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, распаўсюдзілі зварот, у якім выражаюць рашучы пратэст супраць пераследу хрысціянскіх цэркваў Беларусі і выказваюць падтрымку галадаючым вернікам.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ ПАД СЬЦЯГАМ ХРЫСТА!

 

Мы, беларускія студэнты, з-за сваіх палітычных перакананьняў вымушаныя працягваць навучаньне за межамі сваёй краіны, вельмі занепакоеныя сытуацыяй, якая на працягу апошніх гадоў кіраваньня Лукашэнкі складваецца вакол хрысьціянскіх цэркваў на Беларусі. Сёньняшнія беларускія рэаліі выглядаюць такім чынам, што ў нашае краіне перасьледуюцца ўсе хрысьціянскія грамады, акрамя праваслаўнае царквы, якая, даўно стаўшы сапраўднай фінансавай карпарацыяй, падтрымлівае незаконны рэжым Лукашэнкі й перыядычна ўзнагарожвае крывавага дыктатара рознымі псэўдадухоўнымі ўзнагародамі.

 

Астатнія жа хрысьціянскія цэрквы – каталіцкія, а першую чаргу – пратэстанцкія – церпяць бепрэцэдэнтныя перашкоды, а вельмі часта – нават перасьлед. Прыкладам таму стала пеаднакратнае на працяга нават гэтага году закрыцьцё беларускімі ўладамі пратэстанцкіх малітоўных дамоў і пазбаўленьне цэркваў рэгістрацыі па сфабрыкаваных абвінавачаньнях.

 

Апошнім крокам жорсткай раправы рэжыму над пратэстанцкімі дэмамінацыямі стаў прысуд аб прымусовым продажы цаквою “Новае Жыцьцё” будынку, дзе адбываюцца набажэнствы, у адказ на што вернікі гэтае царквы вымушаныя былі абвесьціць бестэрміновую галадоўку.

 

Мы прызнаем рашэньне суду аб прымусовым продажы будынку царквы “Новая Жыцьцё” палітычна матываваным і цалкам незаконным!

 

Мы лічым такое стаўленьне рэжыму да хрысьціянскіх цэркваў на Беларусі абсалютна недапушчальным і неадпавядаючым шматсотгадовай беларускай традыцыі верацярпімасьці й талеранцыі!

 

Мы патрабуем неадкладна спыніць перасьлед усіх хрысьціянскіх цэркваў у нашае краіне, станаўленьне дзяржаўнасьці ў якой адбылося непасрэдна дзякуючы рэфармацыі й духоваму адраджэньню!

 

Мы нагадваем, што Госпад Бог ніколі не дасьць у крыўду верных і адданых Яму людзей, якія церпяць за праўду й справядлівасьць, але жорстка пакарае ўсіх тых, хто робіць грэх, служачы зямным ідалам!

 

 

Беларускія студэнты – удзельнікі стыпэндыяльнай

праграмы імя Кастуся Каліноўскага

 

 
 


 
Записан
Страниц  : 1 ... 8 9 11 12 ... 27 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,108 секунд. Запросов: 20.